Алег Рукаль - На службе князя Радзівіла

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Рукаль - На службе князя Радзівіла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2010, Издательство: Кампанія Творчасьць, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На службе князя Радзівіла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На службе князя Радзівіла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесьць “На службе князя Радзівіла” прысьвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагодзьдзя. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і ваяводы віленскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага, найвышэйшага гетмана літоўскага князя Мікалая Радзівіла Рудога і іншыя.

На службе князя Радзівіла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На службе князя Радзівіла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына ўважліва паглядзела на яго.

– Так, я слухаю.

– Марыя, я… я хацеў сказаць, што кахаю цябе і хачу, каб ты зрабілася маёй жонкай.

Яну падалося, што мінула цэлая вечнасьць, перш чым ён пачуў адказ.

– Я згодна быць тваёй жонкай, Ян.

Заранковіч доўга ня мог падабраць патрэбных словаў. Яны моўчкі глядзелі адно аднаму ў вочы. Нарэшце ён прамовіў:

– Які цудоўны час падараваў Госпад! Наша слаўная краіна здолела абараніць сябе ад нашэсьця захопнікаў, а самая прыгожая панна на зямлі згадзілася стаць маёй жонкай. Дзякую Госпаду Ісусу Хрысту за гэта!

Але да вясельля ім было яшчэ далёка. Неабходна было атрымаць згоду бацькоў з абодвух бакоў, правесьці заручыны і толькі потым рыхтавацца да шлюбу.

Пакуль князь Радзівіл Руды зброяй абараняў сваю краіну, яго стрыечны брат князь Радзівіл Чорны змагаўся ў дыпляматычнай бітве падчас аб’яднанага польска-ліцьвінскага сойму ў Варшаве. А сытуацыя там была ня меньш складаная, чым на палях баталіяў. Выкарыстоўваючы маскоўскую пагрозу, польскія паслы ў чарговы раз патрабавалі дзяржаўнай вуніі паміж Польшчай і Літвой. Пры гэтым іх бачаньне вуніі моцна адрозьнівалася ад таго, што было выпрацавана на ліцьвінскім вальным сойме ў Вільні. Палякі патрабавалі не аб’яднаньня Польшчы і Літвы як раўнапраўных дзяржаваў, а ўваходжаньня Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польскага Каралеўства з амаль поўным скасаваньнем яго самастойнасьці.

Ліцьвінскі і польскі праекты вуніі супярэчылі адзін аднаму па большасьці пунктаў. І многія ліцьвінскія паслы пад уплывам няўдалага ходу вайны з Масковіяй гатовы былі згадзіцца на значныя саступкі палякам. Але калі ў Варшаву прыбыў вястун, які паведаміў пра перамогу над маскавітамі, галава дэлегацыі князь Радзівіл Чорны адхіліў польскі варыянт вуніі.

Вось так Вялікае Княства Літоўскае супрацьстаяла пагрозам, што паўставалі як з усходу, так і з захаду. Праўда, усе разумелі, што гэтыя пытаньні толькі адкладзены на час і хутка зноў прыйдзецца іх разьвязваць. І, акрамя таго, неабходна было вызваляць Полацак з рук маскавітаў.

А тым часам краіна перажывала найвялікшае духовае адраджэньне. Набываў моц рух Рэфармацыі. Біблія станавілася настольнай кнігай цэлага пакаленьня. Рыхтаваліся новая рэдакцыя Статуту, судовая ды іншыя рэформы, расла колькасьць гарадоў, друкарняў і школаў. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ператваралася ў дзяржаву, дзе пануюць хрысьціянскі закон і свабода.

Слоўнік імёнаў і тэрмінаў

Аканом– гаспадарчы кіраўнік маёнтку.

Аршак– невялікі конны атрад.

Астроскі Канстанцін (1460 ‑ 1530)– адзін з самых славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. Сучасьнікі называлі яго “другім Ганібалам”. Атрымаў 64 перамогі над маскавітамі і татарамі, у тым ліку і ў славутай бітве пад Воршай у 1514 г.

Бітва пад Воршай 1514 г.– адбылася 8 верасьня 1514 г. на рацэ Крапіўне непадалёк ад Воршы паміж ліцьвінскімі і маскоўскімі войскамі. 35-тысячнае войска К. Астроскага дазваньня разграміла 80-тысячную маскоўскую армію і ўратавала краіну ад захопу.

Бона Сфорца (1494 ‑ 1557)– каралева польская і вялікая княгіня літоўская, маці Жыгімонта Аўгуста.

Гакаўніца– ручная агняпальная зброя, якая выкарыстоўвалася для абароны фартэцаў, а таксама ў адкрытым баі.

Гарадзельскі прывілей– заканадаўчы акт, прыняты ў 1413 годзе, які прадугледжваў перавагу каталікоў у Вялікім Княстве Літоўскім пры заняцьці дзяржаўных пасадаў.

Гарадня– прастакутны драўляны зруб з бярвёнаў ці брусоў, частка сьцяны драўлянага абарончага збудаваньня (гроду, замку ды інш.). Для ўзмацненьня сьценаў гародні маглі рабіць у дзьве ці тры сьцяны, а ўнутраную прастору засыпаць зямлёй, друзам ці каменьнем.

Глябовіч Ян (1544-1590)– кашталян менскі, пазьней падскарбі (міністар фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Адзін з лідараў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Знакаміты веданьнем Бібліі і гарачым патрыятызмам. Падчас захопу Полацку маскоўскім войскам у 1563 г. быў узяты ў палон. Цудам выжыў. У многім дзякуючы Яну Глябовічу быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., які зрабіўся асновай беларускага заканадаўства і дзейнічаў больш за 240 гадоў.

Дворныя і земскія ўрадоўцы– прыдворныя і дзяржаўныя чыноўнікі.

Драб– пяхотнік, пешы ваяр Вялікага Княства Літоўскага.

Жыгімонт Аўгуст (1520-1572)– вялікі князь літоўскі з 1544 г., адначасова кароль польскі – з 1548 г. Пры ягоным кіраваньні ў Вялікім Княстве Літоўскім пашырылася і перамагла Рэфармацыя, была праведзена аграрная рэформа 1557 г. і зацьверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. У 1569 г. падпісаў акт Люблінскай вуніі, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае стварылі канфэдэрацыю – Рэч Паспалітую Абодвух Народаў (палякаў і ліцьвінаў). Апошні з дынастыі Ягайлавічаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На службе князя Радзівіла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На службе князя Радзівіла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?
Алег Грузьдзіловіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Ирина Даневская - Багуслаў Радзівіл
Ирина Даневская
Андрусь Горват - Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Отзывы о книге «На службе князя Радзівіла»

Обсуждение, отзывы о книге «На службе князя Радзівіла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x