Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзякую.

— А дзе маці?

— Ня ведаю.

— Чао!

Допыт у камісарыяце вызначылі Сьцяпану на пасьлязаўтра. У дзесяць.

"Маюць у міліцыі час, — ён, усё-ж, прыпаліў сабе бульбу. — 1м гэта што: яны-ж у фабрыцы злачынстваў. А я — іх заказчык, дарэчы, дробны. Але рытм работы й там, відаць, абавязвае. Сумленевіча ўжо занесьлі ў графік, на адпрацоўкі. Гатовенькі выраб зь яго накіруюць у суд, у гэты склад пакараньняў... А што будзе, калі ў камісарыяце возьмуць ды забракуюць мяне? Не, яны не адкінуць майго! Мая, Сумленевіча, у гэтым галава: за ўдарам удар..." — гарачая капуста апякла яму вусны.

Прагледзеў Сьцяпан — каторы раз! — справаздачу камісіі. Вось дакумант, які спатрэбіцца яму! На жаль, мала аднаго подпісу пад ім, Сумленевіча. Што й казаць: яго здурыў той член камісіі. Сьцяпан змарнаваў аказію — трэба было тады зьбегаць у кіёск i купіць яму даўгапіс, не адступіцца ад Віці, не адкладваць важную фармальнасьць. Памылка!

Ня ўсё страчанае?

Сьцяпан, паабедаўшы, наведаўся ў кватэру іншага члена камісіі; яго дачка, дзяўчынка, адказала яму, што маці пайшла ў краму, а бацькі, ад учора, няма дома. Запрапанавала яна Сьцяпану пасядзець, выпіць гарбаты... Расьсьмешаны яе кемнасьцю, ён падзякаваў ёй i хацеў даць малой падарунак (нічога, аднак, адпаведнага ня вышукаў у сваіх кішэнях).

Адрасу трэцяга члена камісіі Сьцяпан ня ведаў.

"Пасьля суду я звольнюся з працы ў каапэратыве, — вырашыў Сьцяпан. Стануць, вядома, упрошваць мяне; пане Сумленевіч i пане Сумленевіч! Я, скажу ім, зноўку прыдатны вам? А дзе вы былі, калі мне было цяжка, га? Калі пахла турмою? Не спадзяваўся я па вас такой палахлівасьці; ня ціхіх спачуваньняў, але публічнай падтрымкі... А вы што зрабілі? Чакалі, хто — каго? Эт, нічога з такімі, як вы, нельга дабіцца, не жывеце вы, а ўсё рыхтуецеся жыць! На гэтым прамарнуеце свае гады, задумайцеся вы над тым, што я гавару вам, i пабойцеся кожны самога сябе! Усё больш людзей, усё менш людзкасьці..."

Мучыла яго смага, пульсавала ў скронях кроў i балелі яму валасы, усё роўна што пасьля п'янкі. Сьцяпан убачыў кіёск зь півам, замкнёны. Каля яго, быццам спарахнел^і вулей, трывала пустая бочка. Дзеці гулялі там у схованкі. Спыніўся перад піўнушкай пажылы чыгуначнік, на ровары, пастаяў, раскірачыўшыся, пачухаўся пад шапкай i разьлезла паехаў далей, нясьпешна абмінаючы каўдобіны.

У бары "Пад селядцом" прадавалі мінэральную ваду "Крынка".

Сьцяпан папрасіў дзьве бутэлькі мінэралкі. Бармэнка курыла й, адначасова, накладвала ў місачкі гатаваную па-брэтонску фасолю, якой закусвалі падпітыя тыпы ў камбінэзонах; пра штосьці спрачаліся яны паміж сабою. Двух зь іх счапілася біцца; перакулілі крэсла з жалезных прутоў, пакаціліся на падлогу. !х сябры, пасьмяяўшыся, узяліся разбараняць — ня ў жарты палілася кроў. Убег з вуліцы міліцыянт і, вытузнуўшы, быццам сьмешную шаблю, гумовую палку, гакнуў ёю па выпучаным азадку якраз таго з буяноў, які, абліты юшкаю з носа, харкацеў, прыціснуты да зямлі здаравейшым. — Халерны Піндаль штодзень так, сказала бармэнка й зірнула на Сумленевіча, як на таго навічка, якому наіўна захацелася мець сабе жонку. Сьцяпан расплаціўся.

Круціла яму ў калене. (Нядобра ступіў ён нагою, калі ўносілі труну на могілкі; у пухкую нару крата, і цэлы ўспацеў ад страху, каб не паваліцца... )

Сеў Сьцяпан на змуршэлы падмурак, парослы зельлем, і асьцярожна націраў балючае месца. Вывіх не адразу адлягае, трэба мачыць у гарачай вадзе й расьцягваць вузлы... "Шкада, што па хаце, у якой я нарадзіўся й рос, не засталося й сьледу. Заначаваў-бы я ў ёй, памыў-бы падлогу, дзьверы. Жылося-б мне па-свойму..."

Чым больш раздумваў Сьцяпан над тым, як паводзіць сябе ў міліцыі, тым выразьней адчуваў у сабе ўсю несур'ёзнасьць створанага ім становішча. Справа ня ў веры ў справядлівасьць задуманага, бо яна ў ім заставалася непахіснутай, але ў сродках ажыцьцяўленьня намеранага. Дакладней кажучы, у іх недастатковасьці, каб не сказаць, у дробязнасьці ўчыненага ў параўнаньні з жаданым зьдзяйсьненьнем. Вымовы, якіх наслухаўся ён ад Кіры й ад цесьця, прыводзілі яго да дапушчэньня, што сапраўды рызыкуе асьмяшэньнем сваёй асобы! Давёўшы сябе да крайняй раздражненасьці, Сумленевіч зь неспакоем думаў ня столькі пра допыт, колькі пра ягоныя наступствы.

Быццам разумеючы думкі мужа, Кіра пакуль нічым, зьвязаным са справай, не цікавілася. Між ёй і маці дайшло, праўда, да сьцішанай сваркі, значэньне якой усьвядоміў Сьцяпан пазьней. Пачаткова толькі здагадваўся ён, што дачка супыняе маці ў яе сувязах з мужчынам, якія абнеслаўляюць дом. Менавіта, заходзіў да цешчы нейкі прыяцель сям'і, не першай маладосьці й несумненны ўдавец. Сьцяпана зьдзіўляла тое, як гэты чалавек можа не адчуваць уласнай няёмкасьці. Ад госьця павейвала пахамі дарагіх адэкалёнаў, а яго сівюткія валасы, беззаганна падстрыжаныя, прыдавалі яму незаслужана шаноўнай павагі. Пілі яны гарбату зь ім, як бы цярпліва чакаючы прыходу дадому гаспадара; Сьцяпан часамі адгаворваўся ад гэтага вечараваньня неадкладнымі заняткамі, тэрміновымі заданьнямі на службе, незакончанай справаздачай або дакладам. Кіра сядзела зь імі дзеля прыстойнасьці. Расказвалі яны сабе анэкдоты, раскошна рагаталі, нават сьпявалі нешта расьцяглае, расейскае: "Оля любила реку..." Або, фальшыва інтануючы адноўленую модай песьню "Очи чёрные..." (Аднойчы прынёс той пласьцінку са сьпевамі Шаляпіна, даваенную, зьдзёртую.) Сталася ўжо хатнім звычаем, што ў панядзелкі гэты прыяцель дому стукаўся ў дзверы пунктуальна а шостай. Яго вітаньні абрыдлі Сьцяпану.— Добры вечар пані. — Добры вечар пану. — Як прамінуў вам дзень?— Дзякую, добра.— Сёньня нешта папсавалася пагода. Сапраўды, ад самай раніцы дождж!— А які пранізьлівы вецер! — Даўней вёсны былі цяплейшымі. — Зьмяняецца клімат.— Распранайцеся, калі ласка. Будзем піць гарбату з ромам.— Каханыя вы мае ўсе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x