Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяржант штосьці дапісаў у фармуляры й загаварыў:

— Усё, што вы скажаце тут, можа быць скарыстанае супроць вас.

— Я не баюся таго.

Сяржант не зрэагаваў на гэта.

— Дзякую, — пашпарт аддаваў ён Сьцяпану двума пальцамі, па— курэцку. Супроць вас ёсць падазрэньне, грамадзянін Сумленевіч, што вы падпалілі легкавую машыну старшыні... — сяржант вымавіў поўную назву каапэратыву, марку машыны, яе рэгістрацыйны нумар, дзень і гадзіну здарэньня. — Што вы, грамадзянін, хочаце сказаць у сувязі з тым? Калі ласка, — даўгапіс трымаў ён напагатове.

— Я вас, пане сяржант, не разумею. Пра якое гэта падазрэньне ў дачыненьні да мяне вы гаворыце? Я-ж сам, як памятаеце, прыйшоў да вас і ўсё расказаў вам, прасіў...

— Так, — перабіў яго міліцыянт. — Атрымана намі скарга на вас, вытлумачыў ён. — Калі ласка, адказвайце на пастаўленае вам пытаньне.

— Зрэшты, мне ўсё роўна. Добра, — Сьцяпан выняў з кішэні пачак папяросаў. — Дазвольце закурыць...

— Курэце.

— Дзякую, — i запрапанаваў міліцыянту папяросу: — Курыце?

— Дзякую вам. Я прызвычаіўся да "спортаў", — ён пашукаў запалкаў.

Закурылі.

— Было гэта так... — Сумленевіч апавядаў сяржанту здарэньне з падрабязнасьцямі. — Я ведаў, што дапускаюся глупства, але мус было нешта счаўпсьці звалаце, сукінсыну!..

— Грамадзянін Сумленевіч! Вы забываецеся! Нікога нельга беспадстаўна абражаць. Разумееце?

— Вы бароніце старшыню?

— Калі хочаце ведаць — я шаную вас. У супраціўным выпадку ў мяне была-б іншая гаворка з вамі.

Сяржант прагледзеў запісанае ў пратаколе.

— Пагаворым мы пра матывы?

— Пагаворым. Калі ласка, грамадзянін Сумленевіч.

— Дзякую вам, пане сяржант. Агульна кажучы, старшыня зьяўляецца прыкладным узорам гангстэрскага спосабу кіраваньня ўстановай. Падбірае ён сабе супрацоўнікаў бязвольных, але таленавітых, сьлепа адданых яму. Наравістых старшыня або запалохвае, або ўсяляк захаборвае, або, звычайна, пры нагодзе выкідае іх з працы. Не ганьбуе ён i даносчыкамі, ясная справа, ды правакатарамі...

— Канкрэтней, грамадзянін.

— Гавару я, хіба, няясна?

— Вы, дарагі пане, задумалі чытаць мне тут даклад? — зьнецярплівіўся міліцыянт. — Я пытаю вас, здаецца, выразна: якія ёсьць прычыны гэтага вашага ўчынку? Ну, чаму вы падпалілі машыну?..

— Менавіта, таму!

— Дакладней?

— Ці вас, пане сяржант, задаволіць тое, калі я скажу вам, што гэты падпал зьявіўся маім актам пратэсту супроць становішча, створанага ў каапэратыве старшынёй?

— Вы, грамадзянін, зноў сваё! — ён закурыў наступную папяросу. — Высокае слова — пратэст. Дзеля яго існуюць прыстойныя магчымасьці дзеяньня, напрыклад, пэрыядычныя нарады, сходы прафсаюзнай арганізацыі, камісіі i гэтак далей. Нязгода з чымсьці зусім не абазначае, выбачайце мне за слова, хуліганства!

— Паўтараю: я не знайшоў іншага спосабу на тое, каб зьвярнуць увагу грамадзкай думкі — на пачынаньні старшыні!

— Перастаньце вы дурыць мне галаву вялікай палітыкай у паспалітым злачынстве! Пакіньце выкручвацца, захавайце вы годнасьць, пане Сумленевіч. Час, каб мы ўжо разумелі адзін аднаго.

— Во-во, сьвятыя словы!

— Ну!

— Мы ўсё сабе сказалі.

Сяржант пабялеў ад гневу.

— Вы адмаўляецеся даць паказаньні?

— Наадварот: я дамагаўся даць іх вам, — Сьцяпан выцер лоб. — Ці я пярэчу ў тым, што мой падпал легкавой машыны, прыватнай уласнасьці, фактычна зьяўляецца ліхадзействам?

— Што вас, грамадзянін, штурхнула на такі крок?

Сумленевіч расьсьмяяўся.

— Мая жонка здрадзіла мне зь ім, старшынёй. Мала таго — я пазайздросьціў яму дарагога набытку ў выглядзе прыгожай легкавой машыны.

Сяржант ажыўлена запісваў...

— Мне нельга ратаваць сябе, — дадаў Сьцяпан, усур'ёз.

— Любоўная зайздрасьць, як прычына злачынства, часткова абязьвініць вас, пане Сумленевіч, — заявіў яму сяржант і ўвесь палагаднеў. — Беспатрэбна абдурвалі вы мяне. Я ня ваш вораг. За столькі гадоў работы, ня хвалячыся, адчуваю я скураю, хто сядзіць перада мною. Ведаеце, гэта вопыт. У нашай прафэсіі інтуіцыя адыгрывае надзвычайную ролю. Я не хацеў з вамі бавіцца ў падыходы, пытаў адкрыта, як шчыры шчырага.

"Адыходжу я, як дзень. Будзь ты добры людзям. Усе яны — бедныя", паўголасам прамовіў Сьцяпан.

— Што?

— Дробязь, пане сяржант. Гэта словы маці... жаночыя.

— Ага...

— Вы, пане сяржант, залішне наракаеце на мяне. Давайце, падпішу вам пратакол.

— Нельга нікога прымушаць выявіць сваю віну шляхам самаабвінавачаньня. Яе трэба, звычайна, даказаць, — павучаў ён Сьцяпана. — Гэта прынцып, дзякуючы якому магчыма аб'ектыўна сьцьвярджаць факты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x