Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

24.

Сьцяпан ня здолеў вырашыць той дылемы i ў нечаканую каманьдзіроўку ў Варшаву, куды яго папрасілі ў сувязі зь візытам інспэктара ў каапэратыве. Не давала яна супакаеньня яму, быццам трэшчына ў сьцяне. Здавалася Сьцяпану, што бачыць ён таго забывайку ў купэ вагона; нічога, што ніколі не сустракаліся яны з сабою й нават ня ведаў ён, ці гэта быў беластачанін. (Ехаў Сьцяпан у Варшаву з маладым барадатым незнаёмым, да якога ў Лапах падселася дзяўчына зь неўгамоннай весялосьцю.) Праўдападобна — здагадваўся ён наконт таго студэнта прасьцяцкая камбінацыя маладзіка разгортвалася наступным чынам: было іх трох студэнт, шэф i падначалены яму, — Сьцяпан круціў гузік на пінжаку. — Студэнт праводзіў сваю зьдзелку, менавіта, цераз падначаленага, які не любіў свайго начальніка, i то досыць адкрыта. Як было яму частаваць іх? Разам — разыкоўна для яго суадносін зь імі. Паасобна — навяло-б на яго падазрэньні аб хітраваньні з адным супроць другога...

У Варшаве запыталі ў Сумленевіча пра штосьці, што лічыў ён даўно высьветленым.

Пачуў ён:

— Скажэце, калі ласка, як гэта магло здарыцца, што пабудавалі цэлы вялізны дом, не карыстаючыся пры гэтым ніводнай афіцыйнай паперкаю? Якой вы думкі?..

Сьцяпан прыпацеў:

— Мне цяжка сказаць, ведаеце... Дом прыймала камісія...

— Мы запрасілі вас, пане Сумленевіч, дзеля, так сказаць, кансультацыі. Вы, працуючы на месцы, арыентуецеся...

— Няма, хіба, дакумантаў?

— У тым i бяда, паважаны калега, што наяўныя дакуманты ў поўным парадку!

— Прабачце мне, але, калі я вас добра пачуў, якраз адсутнічае дакумэнтацыя будынку, пра які йдзе наша гаворка.

— Так. У гэтым i ўся кур'ёзнасьць справы. Падобна на тое, што хтосьці зрабіў будаўнічы падарунак дзяржаве й, па фальшывай скромнасьці, саромеецца выявіць сваё прозьвішча, каб узнагародзілі яго па заслугах, — усьміхнуўся міністэрскі субяседнік з чорцікамі ўваччу. — Камплект дакумэнтацыі гарадзкога кварталу, узьведзенага фірмай, аформлены ўзорна, можна сказаць, прыкладна, хоць ты выкладвай яе ў музэі добрай работы, які, мабыць, будзе створаны...

— Што-ж: сябры будаўнікі, відаць, ня згледзелі таго, што могуць спакойна ўзяць сабе матэрыялы на адзін будынак. Зазяваліся яны, чаго, праўдападобна, і шкадуюць зараз, — сказаў субяседніку Сьцяпан. I дадаў ужо безь іроніі: — Ці не прасьцей было-б вам пасадзіць на маім месцы старшыню й задаць яму гэтае пытаньне?

— Гэта ня так проста, пане Сумленевіч. Старшыня выконвае ўсяго агульны дагляд...

— Не настолькі агульны, каб не прыкмеціць новага аб'екту, — перабіў яго Сьцяпан, са злосьцю. — Я, на жаль, ня ў стане сказаць вам што-небудзь канкрэтнае. Не таму, што не хачу. Не. Справы, зьвязаныя з будаўніцтвам, не знаходзяцца ў маіх службовых абавязках.

— Ведаем тое. Аднак-жа...

— У нічым я не змагу вам дапамагчы.

— У мяне склалася такое ўражаньне, што мы не зусім разумеем адзін аднаго, пане Сумленевіч.

— Магчыма.

— Наша размова мае паўафіцыйны характар. Нам залежыць на...

— Дзіўна, — зноў ня даў яму закончыць Сьцяпан. — Падначаленаму даволі ўвайсьці ў канфлікт з шэфам, як тут-жа пачынаюцца ў дачыненьні да яго ціхія прапановы, ад якіх ажно сьцішнавата на душы. Я сапраўды непрыдатны вам. Ну, праўда, яшчэ й сёньня часам рагочуць у каапэратыве з таго, як гэта Ваньку, што падседзеў майстру чаравікі, пасадзілі ў турму, а за тую будыніну нікому й валаска з лысіны не зьнялі — калі вас такая інфармацыя задавальняе, дык...

— Дзякую вам. Камандзіроўку падаб'юць вам, пане Сумленевіч, у сакратарыяце. Да пабачэньня й шчаслівай вам дарогі. Ага, прашу вас нікому не перагаворваць зьместу нашай размовы.

— Ясна. Да пабачэньня.

Сьцяпан пасьпеў на хуткі цягнік, што ад'яжджае пасьля чацьвертай з Цэнтральнага.

Успацеў ён да апошняй ніткі, пакуль выхадзіў сабе месца ў перапоўненых вагонах. У тамбуры — мужчыны, што вярталіся дамоў пасьля дэмабілізацыі, п'яна сьпявалі дурныя песьні й выкрыквалі грубіянствы на чараду дзяўчынак з турысцкімі заплечнікамі, пужлівых. Нейкая жанчына абурылася на гэта; стаяла яна за Сьцяпанам. Гарласты й з расшпіленай кашуляй вырачыўся на яе, прасіпеў жахлівае й, расьпіхваючы пасажыраў, стаў праціскацца да кабеціны, якой зычлівыя шапталі: "Уцякайце, цётка!"

Сумленевічу тузала ў кульшы. Быццам нічога не здарылася, ён пасьвістваў сабе балаганную мэлёдыю. Неўзабаве дыхнула на яго гарам, перамешаным са смуродам нячышчаных зубоў, і мускулістая далонь ухапілася яму за задніцу, каб адкінуць на сьценку. Для пераходу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x