Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даймаў яму холад. Хацелася есьці; ветрык прыносіў ад хатаў за ліпамі пахі вячэры й сырадою. Па-немаўляцку дакучліва бляялі там авечкі. З-за паўразваленага плоту сядзібы ў садзе выбег хлопчык, запіхаючы сабе за пазуху, няйначай, яблыкі. Ён хутка падняў з лапухоў трантаваты ровар і пафінішаваў на ім да дрымотных загуменьняў. У калюжыне запушчанай сажалкі дзерлася жаба. Дым з комінаў усьцілаў далінку, згушчваючы туманец.

Смутак пакінутага дзіцяці праявіў у Сьцяпанавай памяці сварку маці на яго, калі, абражаны яе поўхаю, адбягаўся ён за весьнічкі, на вуліцу, дзе пакутліва ўслухоўваўся, ці яна ня кліча яго вячэраць. Прыкідваўся тады, што гуляе: ражном рысаваў ля плоту рыбу, тлустага акуня. Працягвалася гэтак да зьмярканьня. Сябрукі, асабліва рыжы Віцька, зайздросьцілі Сьцяпану таго, што не дастанецца яму ад бацькі. ("А мой татка як ляснуў мяне, во, тут, дык я аж скруціўся на месцы", — паведамляў рыжы.)

На пэроне зьявіўся дзяжурны руху. За ім калываліся пасажыры (гусяняты за квактухаю).

Фары паравоза, бы фантастычная пагоня, падкрадаліся зь цемрадзі, адкуль прыйшоў Сьцяпан.

У Беласток цягнік прыбыў глыбокай ноччу; звыш гадзіны прастаяў ён на разьезьдзе, сярод зарасьнікоў, у якіх пяяў салавейка.

Сьцяпан, змораны дарогаю, нахабна спыніў на прывакзальнай вуліцы таксі i ўпрасіўся на другога. Яму не ўдалося-б такое, калі-б п'яны тып, што вяртаўся ім з пагулянкі, не пазнаў яго, дзякуючы ўладжанай справе, зь якою ён прыходзіў да Сумленевіча. "Я ведаю, што вы, пане, не пазнаеце мяне, i нічуць не крыўдую на вас за гэта, — плёў ён Сьцяпану. — Усіх, хто прыходзіць да вас, запамятаць вам, вядома, немагчыма. Я гэта разумею. Вы, пане, добры чалавек,і таму, як убачыў я вас на вуліцы, адразу крыкнуў: "Стань!" Не, кіраўнік?!" — зьвярнуўся ён да таксіста, які не адказаў яму.

Дома ніхто ня ўстаў на прыезд Сьцяпана.

Кіра спала. Цесьць, начны госьць, нездаволена бурчэў за сьцяною. Сьцяпан папоцемку распрануўся. Ён падумаў, што было-б лепш заначаваць яму ў знаёмага. Хаця-б i ў таго члена камісіі.

Балела Сьцяпану калена.

Кіра беспрытомна вымавіла незразумелае слова. Сьцяпан пачуў, што яна храпе, неглыбока. Каб заснуць, ён успамінаў нуднае. З вуліцы далятала бзычаньне запозьненай машыны й скакала па бібліятэчнай шафе ў пакоі лапінка сьвятла ад электрычнай лямпачкі на слупе, што насупроць акна. "Яны, у цэнтры, прызвычаеныя да падатлівасьці людзей, якіх выклікаюць да сябе. Ня лічацца зь імі? Звычайна, ня лічацца, i ўсё! Шукаюць яны кія на старшыню? Няхай. Я ня буду чаранком іх палкі! Дачуліся там пра мае разлады й, бачыш, надумаліся пакарыстацца мною, пакуль хаджу я па волі... Гідасьць!"

Дагэтуль дасьведчанае Сьцяпанам уяўлялася яму благім сном, які, некалі не без зацікаўленьня, выслухаюць у кампаніі. Таварыскасьць урадоўца наглядаецца ў настроі сяброўскіх п'янак, што наладжваюцца ва ўтульным пакоі юрыдычнага дарадніка каапэратыву, да якога рэдка заходзіць начальства. Або ў габінэце загадчыка няважнага сэктару, асобы з вышэйшай адукацыяй, пра якую вядома, што ўжо нічога не чакае ад будучыні.

25.

Працавалася Сумленевічу ў гэты дзень лёгка. Бываюць моманты, калі справы амаль самі афармляюцца — дастаткова дакрануцца да іх сваёй актыўнасьцю. Дзейнічае закон шчасьлівага зьбегу акалічнасьцяў, які называюць сьпеласьцю сытуацыі.

Ён закончыў аналіз стану разьвіцьця паслугаў у бельскім аддзеле. Пісаў дакумант зь перапынкамі; не хапала Сьцяпану агляду, што не дазваляла яму скарыстаць прыдатнасць падрабязных зьвестак. I толькі ў гэты дзень, раптам, усё сталася яму зразумелым i ясным. (Справаздача камісіі, яе значэньне як бы паменшала ад таго.)

Калі цесьць зьявіўся перад вячэрай — Кіра дзесьці прападала — Сьцяпан прыкінуўся хворым i папрасіў у цешчы таблетак ад галаўнога болю (яна мела іх цэлую аптэку).

Браўся Сьцяпан чытаць кніжку, наўздагад, калі ўзьнялася сварлівая гутарка...

— Што ты сабе думаеш? — загаварыў да Сьцяпана цесьць, прыглядаючыся да ягонай кніжкі, быццам муляр да цэглы. — Рабі штось, каб цябе не зьелі! Чаму ты не пагаворыш са старшынёю, га?

— З кім?

— Яшчэ пытаеш — з кім, гаўняк ты!

— А ён — сыфілітык!

— Ты заглядаў яму пад хвост?

— Даволі паглядзець на яго нос...

— Ня совай, маці, свайго языка, куды ня трэба, — адсек ён старой, якая, Сьцяпан добра таго не дачуў, бараніла зяця. — Я бачыўся з бухгальтарам, сказаў ён да Сьцяпана.

— Я не прасіў вас аб тое.

— Слухай, Сьцяпан, бухгальтар падлічыў, што страты ад твайго падпалу машыны складуць каля пяцідзесяці тысяч, менш, чымсьці спадзяваліся. Вядома, страхавальнае бюро...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x