Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дайшлі — да першай пары коней, угадаваных, вычасаных, запрэжаных неяк па-вясельнаму; над імі ўзвышаўся румяны твар (без шапкі). Ля якогасьці, пакінутага, млына.

Вазьніца, вяла разглядаючыся па натоўпе, прасіў дапамогі ўнесьці труну ў царкву.

З наступнага воза зьлез брудны чалавечак і, быццам шукаючы ўпушчаных лейцаў, затрымаўся каля вазьніцы; з пугаю.

Дзядзька ў гумовых ботах, паставіўшы харугву пад ліпаю, брыдка вылаяўся й крыкнуў:

— Бавантур! Хадзі! Паможаш! — ён пачакаў, пакуль той зварухнецца. — Гэта сваякі? — кінуў ён праклён урачыстаму зборышчу. — Паны, я... іх маць! — і, як змардаваны дрывасек, што прымерваецца да таго, каб падняць таўшчэрную калоду, дзядзька скамандаваў: — Бавантур! Падчэпіш труну ад галавы, — на яго словы аблезлы дзяцюк ухапіўся за вугал скрыні. — А вы, двух, бярэцеся, во, там, яшчэ пакіраваў ён старым і вазьніцай.

Ніхто не абурыўся на тое.

Малебен заняў больш, чым паўгадзіны. "Чаго я тут — ні шкадуючы, ні варагуючы — стаю сярод чужых? — Сьцяпан скінуў пальчаткі. — Труп цёткі — гэта апошні напамінак таго, што за маімі плячыма ёсьць папярэднікі. Маць — о як-жа смутную я па ёй! — маўчала пра радню, стойваючы панурую гісторыю? Ня выраклася яна свайго сялянскага радаслоўя. Дык у чым-жа прычына яе заўзятага забываньня на сваякоў? А Люба — хто яна мне? Не прыехала... Жыве? Гаспадарскія жонкі нягожа старэюць, чырванаскурыя... "

Нябожчыца спачывала з блаславёным спакоем — выцягнутая, чысьценькая, апранутая ахайна, але ў паношанае. Рукі яе, скрыжаваныя на грудзях, сухія й вузлаватыя. Гаротніцкія! Дзесьці блізка жыла яна й працавала. Ніхто, таксама, не заплакаў па ёй, калі прыбівалі цьвікамі века...

"Зусім не падобная яна да маёй маці", — Сьцяпан, цалуючы настылую руку нябожчыцы, раптам адчуў, як пацяклі яму сьлёзы, неспадзяваныя; ня змог паўстрымацца і ад нежаданага ім стогну скаргі. Не адхінаючыся, ён выхапіў з кішэні насоўку й выцерся ёю. Аглухлы ад жалю, здумеўшыся гэтым, ён адыйшоў за ікону нябеснай жанчыны, каб сабрацца там з духам. "Што са мною, — мармытаў да сябе Сьцяпан. — Што гэта такое робіцца са мною? У мяне расхістаныя нэрвы! Трачу я розум з— за халернага старшыні! Ох, людзі, людзі... Ці я гэтак-жа галасіў i па маці? Ну, не, ну, добра... Ціха, ша, ша-а".

— Вы! — за Сьцяпанам стаяў незнаёмец. — Патрэбны чацьвёрты... Могілкі тут-жа, у канцы вулачкі. Во, там, — паказаў ён у паднебнае акно.

— Так, так... — усьміхнуўся да яго Сьцяпан. — Я ўжо... Ну, ідзем.

Пахавальнае шэсьце валаклося цыганскай бандаю. Ехалі машыны, i пра іх найбольш у тлуме гаварылі.

— Чый ён будзе? — голасна запытаў ззаду бабскі голас.

I Сьцяпан ведаў, што гэта гавораць пра яго; мацней абхапіў ён плечы незнаёмца, які соп пад цяжарам труны. Кант дошкі балюча муляў у ключыцу.

Над самюткай галавою сьпяваў жаваранак, расслабляючы сардэчн ас ьцю.

— Чый? Мо' гэта яе байструк...

— Мела яна другога?

— Хіба мала бандытаў хадзіла тады па вёсках? Прыйдзе такі ў хату, з карабінам, i давай яму, чаго толькі захоча...

— Гэ-гэ-гэ... I саланіны ўпрыдатак, — азваўся сшлы мужчына.

— О, нарабавалі яны ў людзей, а цяпер мураванкі сабе ў Беластоку ставяць, — загаварыла тая-ж баба. Нізкая! Кумпястая! З кучмастай прычоскай!

— Ціха! Яшчэ хто пачуе...

...Калі, урэшце, насыпаную магілу выраўнялі рыддёўкамi й нехта з радні спрашаў усіх на пачастунак — Сьцяпан павярнуў у ельнік, зь якога выбраўся ён у поле, дзе стаяла ў забыцьці хацінка пад таполяй.

Дадому трапіў ён пад абед.

22.

Каля бібліятэчкі ірдзела пячаткай павестка з камісарыяту міліцыі.

— Мыйся й хадзі есьці, — сказала Сьцяпану Кіра. "Зноў будзе пекла!" — ён старанліва вымываў бруд паміж пальцамі; на яго нагавіцах бялела колькі плямак жывіцы.

— Кіра! У нас ёсць бэнзін? Мне трэба пачысьціць...

— А я думала, што — спаліць?

— Спаліць? — Сьцяпан не адразу сьцяміў. — Ага... Слухай, Кіра, ты мая жонка ці не мая?

— Твая. Таму ты павінен схадзіць да старшыні й папрасіць у яго прабачэньня.

— Гэта ты дадумалася да таго ці твой татка?

— Я таксама.

— Значыць, цесьць першы падумаў пра гэтае. I, мабыць, дасьць ён грошай на рамонт той старшынёвай ламаччавіны?

— Такі зяць — каштуе! Ягонае папраўляньне сьвету...

— На сродкі цесьця?

— Налівай сабе есьці. Капуста — у сінім гаршку, а бульбу падагрэеш. Кампот — у рондліку, — Кіра густоўна завязала шалік на шыі, апранулася. — Я пайшла.

— Да Ані, ці як яе зваць...

— Так, да Ані.

— Тады — шчасьлівай табе дарогі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x