Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму цяжка жыць, ён шчыры, у кветцы бачыць толькі прыгажосць... Сам гаварыў аб сабе, што занадта шчыры, але ён жартаваў. На якойсьці нарадзе таксама сказаў гэтак пра сябе, усе зарагаталі. Уцешыліся, што ён зразумеў. Але ён зажартаваў.

Вечары займае жонка.

— Сёння забралі стоража ў бальніцу, — кажа яна.

— Што яму?

— Такі, здавалася б, здаровы быў чалавек, а тут упаў на тратуары і ляжаў без памяці. Людзей назбягалася поўна.

— Ого, — сказаў.

Канчаў есці макароны, жонка паставіла талерку бульбы з катлетам і кіслым агурком.

— Ён не піў, — сказала яна. — Такі быў заўсёды здаровы, чырвоны мужчына... Вышаў з мятлою замясці тратуар і ўпаў, я яшчэ спала, ён замятае раніцай, калі мала руху. Замятае а чацвёртай рана, вельмі рана...

— Вельмі здарова замятаць раніцай, — сказаў Юрка. Хацеў сказаць, што здарова ўставаць рана.

— Ён не мае тэлевізара, — сказала жонка. — На днях гаварыў, што ў тэлевізіі паказвалі Беласток, не бачыў, як паказвалі. Думаю сабе, хоча ён напрасіцца да нас на тэлевізар. О не, думаю, і так хопіць... Затаптаў бы сваімі баціскамі наш дыван. Ён не чысціць ботаў.

— Ну, і што з ім? — вярнуў жонку.

— Упаў і ляжаў без памяці, хтосьці ўбачыў і выклікаў карэтку хуткай дапамогі. А сёння быў халодны ранак...

— Мо дзе выпіў?

— Што ты! Ён не п'е, я ж казала...

Нашто я пытаю яе, думаў Юрка, зноў прагаворым вечар.

— Ты бачыў, які здаровы гэты стораж...

— Гм...

На талерцы расплываўся тлушч, Юрка мачаў бульбу ў тлушчы і еў. Трэба з'есці ўвесь тлушч. Талеркі з тлушчам цяжка мыць, трэба падушыць бульбу і выбраць ёю тлушч.

Жонка гаворыць:

— Кажуць, схапіў стоража параліч?! Але адкуль у яго параліч? Ну, добра: каб ён піў, запіваўся па забягайлаўках, валачыўся, мог бы быць параліч. Не валачыўся, не курыў, не піў, і маеш табе: параліч!

Юрка скончыў есці. Устаць і выйсці не мог, жонка пойдзе за ім у пакой і будзе гаварыць аб сторажу, што сёння ўпаў на тратуары і забралі яго ў бальніцу.

Да губ паднёс кубак з кампотам. Губы памалу пілі, пераставалі піць, калі ціх голас жонкі, і зноў пілі.

— Лёс чалавека невядомы, — сказаў ён.

Яму ўжо добра слухаць непатрэбшчыну. Добра паслухаць.

«Добры абед зрабіла жонка сёння. Добры», пахваліў у думках жонку. Было вельмі добра.

ПРА СЯБЕ

Рос я паміж атыкай сінагог, стройнай готыкай і візантыйскім харалам — у сонечнай даліне, Крынках.

Першыя годы дзяцінства прысвяціў самалётам: яны лёталі з цэлай сілы маіх ног — і высока, на ўсю вышыню маіх рук над галавою. Час ад часу самалётамі тымі бабуля распальвала печ, але крыўда за гэта не была доўгай (я прападаў за бабуляй!). Самалёт убачыў якраз у перадапошнія дні трэцяга года жыцця (нарадзіўся 4.ІХ.1936 г.) Праляцеў ён нізка над хатамі Сакольскай вуліцы, страляючы ў маці, што трымала мяне на руках пасярод мнагалюднага тратуара. Самалёт з чорным крыжам. Праз два гады пасля даведаўся, што самалёты не толькі страляюць, але і бамбяць: гарэлі Крынкі, немцы папрыходзілі шашою ад Саколкі, выглядалі на хлопцаў з Пагулянкі, якім удалося раскласці добры агонь. З таго часу мае веды аб самалёце пашырыліся. Чаму не мае ён маленькіх самалёцікаў, як людзі дзяцей?

Аднойчы маці і бабуля, усе ў слязах радасці, паказалі мне высокага чаланека: «Гэта твой Папа, Краценьку!» Яго шукалі жандары, ён з'яўляўся ў хаце ўночы. Расказваў, як я праводзіў яго на вайну. Пры шчыльна заслоненых вокнах нарысаваў мне птушачку. Над зямлёю лётаюць птушкі, я рысаваў іх, а ў апухах нарабіў ім гнёздаў, у якіх завяліся вераб'і. Вераб'ёў прагналг галкі.

Будучы ўжо вучнем надта захацелася стаць гаспадаром. На жаль, было гэта немагчымым, на паругектаравай мяшчанскай бацькаўшчыне і я вельмі шкадаваў, чаму не нарадзіўся ў вёсцы. Ішоў у поле памарыць пра гаспадарку, якую прыдбаю, калі стану дарослым і ажанюся, Будзе так: хлеў пабелены і сухі, куратнік асобны, вялікі сад, араць, сеяць і жаць толькі машынамі, за полем лес, а ў ім дзікі, алені, зайцы, пара барсукоў і адзін воўк. Я ведаў, такія мары не спадабаюцца маёй бгларусай нарачонай, таму сказаў ёй, што хачу быць аграномам, ну, інжынерам сельскай гаспадаркі. Яна скрывілася.

Восень, улюбёная пара гаспадара, цешыць мяне. Мо не тое, што цешыць: люблю яе. Гадзінамі заглядаўся на электрычную лямпачку вулічнага асвятлення — навокал цемрадзь і нягоды, а яна гарыць. Я вырашыў стаць электратэхнікам і толькі стаўшы ім у сапраўднасці ўсведаміў сабе, што лямпачка над вуліцай мае столькі супольнага з электратэхнікай, як спеў жаваранка з сельскай гаспадаркай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x