— Слухай, вып'ем піва, — гаварыў прыяцель Юркі.
У прыяцеля добрыя вочы.
— Вып'ем, — сказаў яму.
— Гэта вельмі добра робіць на жывот, — гаварыў прыяцель, півам называў мінеральную ваду.
Прыгожая жанчына паставіла на буфет дзве шклянкі.
— «Крынічанку»?, — запытала прыяцеля з прывычкі, яна ведала яго густ.
Прысунулі да сябе шклянкі і чакалі, пакуль яна распячатае бутэльку «Крынічанкі».
Было свята і ў саборнай царкве Святога Мікалая званілі.
— Добрая «Крынічанка», — сказаў прыяцель. Хоча штосьці сказаць больш.
— «Крынічанка» спрыяе прысвойнасці стравы, — адказаў яму Юрка, каб адцягнуць пачатак сур'ёзнай размовы.
Выпілі па шклянцы. Налілі яшчэ.
— Цудоўная восень, — у прыяцеля вочы адпачывалі. Была сапраўды цудоўная восень. — Кажуць, будзе сцюдзёная зіма?
У парку чырвоныя лісці на маладых дубах і клёнах. Бацькі бяруць дзяцей на рукі і памагаюць ім рваць лісці. Вяртаюцца з чырвонымі букетамі.
Прыяцель гаварыў пра зіму і маразы. За столікам ля акна сядзела святочная жанчына і чысценькі хлопчык. Хлопчык піў са шклянкі, жанчына смутна глядзела яму ў твар. Хлопчык нездаровы і чысценькі.
«Крынічанку» адкрылі не так даўно, у канцы мінулага стагоддзя, — прыяцель вяртаўся да тэмы, як да загубленага на дарозе лахмана. Ён, відаць, хацеў загаварыць пра Лэмкаўшчыну і цэрквы ў горах, але ўспомніў, што яго гутарку ўжо ведаюць напамяць. Аб чым другім не хацеў гаварыць.
— «Крынічанку» павінны прадаваць у кожным рэстаране, — сказаў прыяцедь, не бачачы сэнсу размовы.
— Аб гэтым пісала, здаецца, «Беластоцкая газета»?
— Так.
— I нічога?
— Кепска...
Прыяцель усё такі хацеў аб чымсьці пагаварыць.
Выйшлі на вуліцу і развіталіся.
Кожны жыве са сваёю праўдаю, кожны мае свой свет. Чалавек вельмі многа можа зразумець, але застанецца пры сваёй праўдзе. Будзе саромецца сваёй праўды і адначасова верыць ёй дарэшты.
Як добра гаварыць, спрачацца, выясняць, злаваць і гадзіцца, любіць і не любіць.
Жонцы балелі зубы. Не ведала: усе, ці адзін?
—Папільнуеш дзіцяці, усмажыш яек.
— Усмажу.
— Малако для дзіцяці ў збане.
— Добра.
Адагнаў сон, устаў. Жонка выйшла.
У пачакальні дэнтыста заплаканая дзяўчына з апухлаю шчакою. Больш нікога. Потым прыйшла панюся, сказала, «дзень добры», цяжка каўкнула сліну. Праз пачакальню прайшоў дэнтыст, яго зрок слізгануў па блішчастай чырвонай шчацэ дзяўчыны.
У дзвярах медсястра.
— Хто першы, проша, — аб'явіла сястра. Дзяўчына паднялася на не свае ногі. Потым некалькі разоў чуваць было, як дзяўчына застаг-нала, ёй вырывалі зуб.
— Рукі пры сабе! — крыкнуў дэнтыст.
— Ах, — не паўстрымалася панюся. — Страшэнна баюся.
Дзяўчына віснула.
— Нікога так не баюся, як дэнтыстаў, — сказала панюся. — Я гатова зрабіць найгоршае глупства, каб толькі не ісці да дэнтыста.
Мяркуючы па яе фігуры, яна ўжо не магла б зрабіць найгоршага глупства. Жонцы перасталі балець зубы. У дзвярах зноў голас сястры:
— Хто наступны, проша.
У пачакальгао прыйшло яшчэ трое.
— Пані, — сказала панюся, гледзячы на жонку.
— Я магу пачакаць, — сказала жонка.
— О, пані якая добрая.
Панюся хутка паднялася.
Правяла вачыма панюсю і выйшла на вуліцу. Зубы зусім не балелі, насупраць ішла чорна-зграбная жанчына ў сінім паліто, надзвычай трапнай кройкі. Хіба не ў Беластоку шыла, падумала жонка. На рагу Малгажаты і Сянкевіча ішоў мужчына проста на яе.
— Дзень добры пані, — сказаў ён і падаў руку на прывітанне.
Жонка пазнала ў ім мастака.
— Дзень добры.
Ён шчыры, яго губы расхіленыя.
— Я яшчэ п'яны.
— Вы? — не ведала, як вясці сябе.
— Я піў многа, пані не заўважыла, як я многа піў, — мастак гаварыў да яе.
— Добра, — яна ўсё думала, як вясці сябе.
— Я ніколі ў жыцці не быў такі п'яны, да ўчора я піў толькі каньяк або простую «чыстую». Учора я спіўся дашчэнту, я не мог заснуць, я спіўся ад вашага цудоўнага каньяку, ад вашага цудоўнага хараства ў першую чаргу... — гаварыў мастак.
Яму захацелася падурэць; ведаў, што за такія словы жанчына не падумае аб ім дрэнна. Спадабаюцца яны.
Яна пачырванела ад прыемнасці. Калісьці таксама гэтак пачырванела, было гэта пры першым пацалунку з Юркам. Юрка таксама гаварыў, што яна прыгожая. Яна ўцякла. Потым баялася, што ён абразіўся.
— Вы дадому? — спытаў мастак.
— Так.
— Дазвольце прайсціся з вамі кавалак. Мне шуміць у галаве.
Нічога не сказала яму, але згадзілася.
— У вас ёсць крыху часу?
Читать дальше