— Не яна навыдумляла такіх страхаў у пісьме, — дадаў з перакананнем Саша. Ён круціў у руках канверт, чагосьці заглянуў усярэдзіну і дастаў адтуль волас, бялявы і тонкі. — Глядзі, волас! Не дарослага чалавека, мяккі і белы. Дзяўчынскі... — засмяяўся. Яму раптам захацелася спаць.
— За ёю хтосьці крыецца... — у Кіры заблішчэлі вочы.
— Як толькі закончыш школу, ідзі працаваць у міліцыю.
Кіра хацела сказаць, што валасы выпадаюць ад таго, што брудная галава, але пачуўшы прытык Сашы, адцялася яму:
— Думаеш, у міліцыі дзяўчаты не могуць працаваць?
— Могуць. Цяпер раўнапраў'е, — бубніў з-пад коўдры Саша.
— Бо і так.
Гаварылі доўга. Кіра забылася пра страх і заснула спакойна. Прыснілася ёй возера і высокая гара, а на гары вялізны камень-валун. А з-пад валуна высыпваліся розныя манеты, і побач Кіры стаяў настаўнік, цешыўся, што будзе мог арганізаваць у школе багаты нумізматычны музей.
ВОЗЕРА
На Зэльву прыехалі першага ліпеня, пад вечар.
— Пабудзем тут чатырнаццаць дзён, — сказаў бацька, бо столькі дзён водпуску з працы атрымаў ён. — Будзем адпачываць і весяліцца колькі ўлезе! Навучу вас, дзеці, плываць на вялікія адлегласці, ад берага да берага возера.
— Яшчэ патопіш іх, — занепакоілася маці, — Кіра, памажы мне распакаваць чамаданы. А ты, Саша, прынясі вады з крыніцы ад Чортавай затокі.
Чортавай затокай называлі балоцістую мялізну, якая прасціралася клінам аж у стары лес, а далей — балаціна, на якой растуць буйныя чорныя ягады, і жужжаць хмары камароў. Мялізна зарастае блішчастым высокім чаротам, дзе вядуцца дзікія качкі.
У Чортавай затоцы знайшлі мёртвага сома. Быў надта вялікі, яго скуру пакрываў слізкі мох, чапляліся малыя слімачкі. Стары ляснік Мацюкевіч ведае, што ў Зэльве жыве яшчэ большы сом, які часам выплывае на паверхню возера і тады здаецца, што гэта плывае вывернутая дном рыбацкая лодка. Так казалі людзі, ляснік не хацеў гаварыць.
Крынічка каля Чортавай затокі выцякае з высокага берага, абплеценага карэннямі дрэў. Насупраць крынічкі возера глыбокае. У гэтым месцы ў мінулым годзе тапіўся якісьці хлопчык. Прыплыў ён каякам «Гультай», меў з сабою вядро. Набраў поўнае вядро крынічнай вады, бяздарна паставіў у каяк, які потым вывярнуўся дагары дном. Хлопчыка выратаваў студэнт з Варшавы, які якраз паблізу, у лесе, расстаўляў палатку.
Ночы ў лесе над Зэльваю цёмныя, але месячныя. Месяц узыходзіць позна, каля поўначы. Высоўваецца ціха-ціха з-за кучмы высокіх соснаў на другім беразе возера, каля Змеевай паляны. I смяецца нямым смехам, каб не парут.пыць цішыні. Пры ўзыходзе месяца на вялізнай шыбе возера паяўляюцца то там — то сям ледзь прыкметныя хрыбты хваляў. Гэта вецер выходзіць на свой шпацыр перад сном. Штораз забягае ў стары лес і скідае на зямлю шышку. Ад гэтага палохаецца нейкая начная птушка і крычыць на цэлае горла. Ад яе крыку прысядаюць ёлачкі.
Зоркі, што свецяць на небе, відаць на азёрнай вадзе тады, калі блізка падысці да берага. Свецяць яны вельмі глыбока.
Пляснула хвастом рыба, яна старалася каўкнуць зорку, але гэта ёй не ўдалося. Зорка блішчыць і блішчыць. Ад сярэдзіны возера вада цёмная, купаюцца там сосны са Змеевай паляны. Усю ноч купаецца лес, каб мець сілу ўдзень сцерагчы Зэльву ад спякоты.
— Саша! — зашаптала Кіра. — Глядзі! Штосьці ў Зялёнай бухце?
Ад яе слоў павеяла холадам. У канцы возера, у Зялёную бухту, пасунулася нешта белае. Гэта не магла быць ніякая птушка. З такой далечыні не відаць нават лебедзя. Таемную з'яву бачылі штовечар, заўсёды каля дзесятай гадзіны.
З доміка данёсся ціхі голас маці:
— Дзеці, пара спаць.
Назаўтра паплылі лодкаю ў Зялёную бухту. Нізкія берагі, зарослыя непраходным гушчаром ляшчын і бярозак, былі недаступ-нымі. Плыткая вада, уся натканая зеллем, цяжка расступалася пад лодкаю. Прабіваліся цераз чарот і, калі апынуліся цалкам блізка да першай бярозкі, вылецела вялікая птушка і знікла за зелянінаю.
— Гэта лясны арол, — сказаў Саша. — Недаплывем да берага па гэтым зелішчы. Давай назад.
— Я памагу табе, — сказала Кіра. Неміласэрна пякло сонца.
— Я сам, — Саша ўхапіўся за вясло. — Гэта не на твае сілы.
Саша з усіх сіл загроб вёсламі, аднак лодка не рушылася.
— Мы застраглі!
Саша зняў з крука вясло і спрабаваў ім адштурхнуць лодку з плыткаводдзя. Вясло загразла ў балоце без дна.
— Вось і папаліся, — жартаваў ён, абціраючы ўспацелы ад натугі і страху лоб.
Замаўчалі. Навокал усё зялёнае: і вада, і неба, і паветра, і цішыня. Кіра прыгледзелася да чароту і сказала:
Читать дальше