Як бы прадчувалі мы дрэннае, не паехалі на даведку да вашага тэхнікума. То ж сораму наеліся б пры ўсіх людзях! Вяртаецца з Беластоку маці Манькі, што разам з табою вучыцца, ды кажа мне:
— Вы, Антон! Ваш Ванька шэсць двоек мае за першую чвэрць... Урокі пакідае, па кінах цягаецца.
Аж затрэсла мяне, калі я пачуў такія словы. Не мог глядзець ёй у вочы. Пэўна, усміхалася задаволеная, што яе дачка выдатніца!? Маюць жа людзі шчасце да добрых дзяцей — не тое, што ў нас сынок расце, які ўсяго і думае аб тым, каб паменш бы напрацавацца. Цяжка яму за кніжкай руку падняць...
Гаруеш, чалавеча, на гаспадарцы, спіны не адгінаючы ад світання да змроку. Дзіцяці свайму стараешся што сіл. Бульбу дзерлі на барознах, — увечары спаць ляжаш, не заснеш, раматус косці ломіць, у каленях ные. Чатыры мяшкі роўныя з плячом прывезлі табе на зіму. На дзень малатарню падкінулі нам ад сельскагаспадарчага гуртка, збожжа абмалацілі, спяшаліся, бы ашалелыя, бо другія чакалі на машыну. Маці снапоў навалачылася, зусім аслабела, думаў па дохтара запрагаць каня... Мукі, круп удосталь павялося. Крыху прадамо сёе-тое, грошай раздабудзем. Свінні здаўна штосьці не вядуцца, паршук хваравекі быў, ледзь з бядою падкармілі яго да 150 кіляў. На мяса разжыліся, пад Вялікдзень яшчэ адно свінча заколем.
А іншых турбот колькі на галаву валіцца. Дах працякае, рамантаваць трэ' хутка. Дажджы пачаліся, столь вадою залівае. Чарапіцы не менш паўсотні спатрэбіцца. Вокны новыя ад вясны ў столяра валяюцца, нямаш за што выкупіць. Маразы не за цёплымі марамі. Рамы пагнілі, вецер у шыбінах свішча, холад у хаце хоць сабак ганяй.
Ці ж мала выдаткаў!? Сам лішняга кавалка мяса не з'ем, залатоўкі абы не распушчу на гэтых трох гектарах седзячы. На твае патрэбы заглядаемся, хто ж нам большай надзеяй мае бьшь на старасць? Матка толькі і ведае лямантаваць: — Ваньку сала пашлі; Ваньку касцюм пашыем; Ванька пісаў, грошай выслаць...
А я гавару: — Змарнуем хлопца такою клапат-лівасцю, паночка дачакаемся. Хто палыну не каштаваў таму і мёд нясмачны.
Не цэніш нашай працы, нат' дзякую не буркнеш. Маўляў, так павінна быць, каб бацькі за пацехамі сваімі ў хвост бегалі.
Бывала, у жніво пад дванасткамі сядзеў, чатырнаццацігадовы бамбіза! Кампот хляптаў, а спёка над палеткамі ажно трымцела. Часам пярэвясла звязаў адно-два. Маладзенькі Ванька, перамучыцца дровы носячы да печкі. Самі насілі. Урокі прыдзецца адрабіць, разам мазгі су-шым, бо ж сынку галоўка разбаліцца. Экскурсію ў Варшаву школа арганізуе ў канцы навучальнага года, хуценька сотню сунем хлопчыку ў жменю. Няхай едзе, свету пабачыць. Старым засталося чакаць адно смерці... Уступныя зкзамены ў Беласток здаваў, да «прафесара» падыйшлі. Шынкі, яек не пашкадавалі, каб Ваню замоцна не націскаў ды прыняць у школу пастараўся. Ён разумнік — у горадзе вывучыцца, на людзей выйдзе. Жыццё лягчэйшае настане — не зямлю варочаць рук не пакладагочы.
Дык маеш табе бабуля хвартушок! Не паспеў за парог вылезці, а пяцёрак дагары нагамі нацапаў, стаўбун разбэшчаны! Не малы, вусы га-ліць збіраешся, перад люстрам косішся, бы той Мікітка-музыкант; чуў, за дзеўкамі вушыма стрыжэш, нябось. Час розуму набрацца, хоць раз самому чаго-небудзь дабіцца. Шкарпэтак цыраваць ад мяне не спадзявайся... На Коляды з двойкамі можаш не прыязджаць да хаты, калі табе вуліца і кіно мілейшае за навуку.
*
Антон праз пару дзён паслаў Вані другі ліст, і ў сярэдзіну канверта паклаў чырвоныя соткі.
ПАЕХАЎ, ВІЦЯ, ВУЧЫЦЦА
Снілася, што стукаеш у дзверы, плачаш: «Адчыні, мама!» Але я не магу падняць рукі, адсунуць засоўку...
Прачнулася, світала на двары. У коміне вецер дзіка рагоча, шамаціць у страсе. Агарнула нядобрае прадчуванне.
Мой сынок! Паслала табе пачку з сушанай каўбасою, якую так любіш, паклала таксама два сыркі, дзесяць вараных яек, палавіну шынкі і груш з той старой грушы, што за гумном расце. Пэўна, не маеш волі ў гэтым школьным інтэрнаце. Ды якая ж там можа быць казённая яда!
Асцерагайся, дарагі, электрычнага току. На тым тыдні канцавога Юліся ледзь не забіла ім, майстраваў штосьці ў дратах, бо радыё новае купіў, сам захацеў падключыць. Антоля расказвала, што Юлісь і цяпер не кожную работу зрабіць здолее, плечы і спіна баляць — зверху ды на гаршчкі кухонныя, нібы, падаў. Вось.
Глядзі, Віценька, не падлезь пад самаход. Пазаўчора ляснік з Копнай Гары праязджаў роварам праз вёску ды Антолю чутанькі не раз'ехаў, спадніцу чымсьці падраў ёй і вядро малака вылілася.
Калі атрымаеш усё, прыхавай добранька ў чамаданчык і замкні ключыкам, а то ўкрадзе будзь немач ліхая. Памятаеш — вясною на кірмаш ездзіла і дваццаць злоты з кішэні выцягнуў хтосьці ў краме. Хуліганаў усякіх па вуліцах валочыцца — толькі і падпільноўваюць.
Читать дальше