Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарагі Чытач! Не падумай, што Супрун нядбайна пасе статак жывёліны, трымаецца за пастуха таму, што цяпер няма пастухоў. Не, так нельга сказаць аб Супруну. Гэта, бадай, адзіны пастух у Беласточчыне, які не робіць шкоды са сваім статкам.

Учора Супрун бачыў страх на вераб'ёў. Такога страху не бачыў ні я, ні Ты. Быў гэта незвычайны страх. Вядома, меў стары пінджак, старую шапку і яшчэ штосьці старое. Гэты страх вельмі любіць мак, стаіць на загоне маку, стаіць дзень і ноч. Добры страх. Ён цешыцца багатай восенню — буйнымі буракамі, пасярэбранай фасоляю, пазалочанымі агуркамі, капустаю, ад якой раскошны тлусты пах гатаванай бараніны з часнаком. Страх у маку марыць аб каляднай куцці і аб блішчастым пірагу на першы дзень зімовага свята: пірог на цэлую стальніцу. Пры гэтым, шкадуе вераб'ёў, якія невядома чаго, хіба ад сытай раскошы, забаўляюцца ў сухім быльнягу на бульбянішчы. I страх задумаўся, як навучыць вераб'ёў розуму, каб яны зрабілі сабе зімовыя запасы? Гультаіскі, вераб'і, яны не робяць запасаў.

А ўвечары, калі змяркала, страху зрабілася адзінока, ён думаў аб зацішнай паветцы ля гумна, дзе ўлягліся снапы малочанага жыта.

Супрун паказаў мне жыта. Ён сеў на мяжу, а каласы хіліліся над ім. Гаварыў з імі. Я не чуў, каб хтосьці гаварыў з каласамі. А Супрун гаварыў: аб сінім небе гаварыў з імі, хіба так? Аб сонцы без літасці гаварыў з імі, і аб вятры, што буяніць па палосках; аб зямлі, якая выраклася іх. I пра зайца-вандала, і сардэчнага сябру — жаўрука. Не толькі аб тым Супрун так доўга гаварыў з каласамі. Кожны колас мае яшчэ свае справы: то камень-забіяка, то асот-нахабнік. У кожнага коласа свае справы. I падумаць, колькі каласоў пры адной мяжы ў далёкім полі!? А і лянок, што зараз за жытам, дапытваецца, дзе яго гаспадынька, белавалосая і сінявокая дзяўчына? Чаму гаспадынька беларусая знелюбіла лянок?!

Асенні дзень, сумны дзень. Скажы Ты, Дарагі Чытач, што такое, сум? Ну, што? Так, сум, калі цяжка. Праўда, усе ведаюць. Сум тады, калі няма каханай асобы. I гэта праўда. Сум, калі нешта не ўдаецца. Поўная праўда. Мы можам пералічыць сто назваў суму, і яны будуць праўдзівымі. Справа, аднак, у тым, што ўсе назвы не датычаць Супруна: яму добра, так добра, як рэдка каму. I сумна... Ды сумна не так, як я думаў, як Ты думаеш. Немагчыма сказаць пра Супруноў сум, як немагчыма сказаць, напрыклад, пра выбух. Выбух? Зямля страсянулася, шыбы вылецелі, у вушах зазвінела, паваліла з ног і т.д. і г.д. Адчуваем, аднак жа, што ўсе гэтыя словы ўзвышаюцца. Менавіта: узвышаюцца бы нейкія маякі, паміж якімі бяскрайнія палі, пагоркі і даліны. Мы адчуваем, мы бачым пагоркі і даліны, але гаворым адно аб маяках. Гаворым аб маяку, бачым не толькі яго, але ўсё навокал. I наша размова, гэта называнне маякоў, ад якога і да якога мы ідзем, каб увачавідкі пабачыць усё.

Супрун ідзе са сваім статкам кароў і авечак праз асеннія пагоркі і даліны — яму непатрэбны маякі.

Дарагі Чытач! Ці Ты бачыў, як плача дзічка на мяжы ў чыстым полі? Не, не бачыў — я ведаю, Ты не бачыў. Супрун бачыў дзічку ў слязах, якую абступілі рагочучыя вятры, разбэшчаныя сыны хмары. I хацелі пакаціць дзічку, як адзінокую дзяўчыну на пахсарышчы вайны...

Дарагі Чытач! Шчыра кажучы, не шкадую я, што так мала бачыў — так мала разумею, адчуваю. I не зайздрошчу ўжо Супруну, пастуху з Беласточчыны. Мая душа шчаслівейшая. Хачу толькі ведаць, ці напраўду?

ПIСЬМЫ З ВЁСКI

НЯВЕСТАЧКА ОЛЯ

Засумавала па вас, дарахсэнькія нявестачка Оля, сыночак Грыша і ўнучачак залаценькі Генічак, хоць раз напісаў бы мне ручанькай маленькай пісямцо.

Олечка! Як ты маешся, як здароўечка, як жывеш? Чамусьці нічога не пішаш? Мусіць, мопна я надакучыла табе? Выбачай, мо што і кепскае зрабіла, не злуй. Цябе лічу за роднае дзіця, у мяне дочак няма — усё здаецца, што ты мая дачка і я люблю цябе лепш чымсьці Грышаньку.

Дзякую за фарбу, нават ужо пафарбавала ёю пражу. Вельмі пекны колер зялёны, свэтар удасца на зайздрасць усім. Вайлакі хутка пашыю, а то ногі старыя мерзнуць, адтанцавалі маладосць даўнюю. Просьбу маю, — прыпомні Грышку, каб зыскаў акуляры ў магазіне пры вуліцы Сянкевіча, квіток на іх узяў, абяцаў прыслаць і забыўся хіба. А на гэтыя акуляры, што ёсць, татка надта слаба бачыць, чакае новых і не можа дачакацца.

Олечка! Цётку Зольку дурную, што да вас лазіць, гані вон з хаты. Яна пляткарка, у вочы глядзіць і махлюе. Маці сваю і то не прыняла па-людску, не пагасцявала. Наракала, бессаромніца, што на кошты вялікія старая навяла яе, бо за білеты трэба было семдзесят злоты заплаціць і дзень цэлы карміць. Во, як аддзяквала гніда паршывая матцы шчырай!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x