Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Закіпеў прыяцель мой сардэчны, спачатку заліўся крывёю, пайшоў у поле. Дастаў снарада з-пад танка (савецкага), разбітага танка, загарнуў снарад у кашулю. Узяў бацькаву сякеру, закраўся да палаца, логава амцкамісара. Запхнуў тое парася, абкормленае дынамітам, пад фундамент — воўчым спосабам, чырвоны нос узрывальніка нюхаў паветра. Ляснуў па ім сякераю з усяе сілы, з перакананнем, што не спатрэбіцца яшчэ раз вяртацца, дабіваць. Салідна ўдарьгў, каб напэўна ўзарваць палац разам з фашыстам, дрэмлючым у пярынах, і ў «пяць мінут» схавацца ў кустах, усяго тры крокі скочыць, да сажалкі, да сцежкі па-над берагам, дахаты!..

Рукі з сякераю ніхто не знайшоў.

Гаварылі людзі: нібы хтосьці дзесьці адурэў з перапалоху, камусьці ўпала на галаву рука з , сякераю, адарваная, пырскаючая, на лузе ці ў вёсцы за дзесяць вёрстаў. Хтосьці сядзеў у полі і абедаў, пастух каровячы, ні што?, упала яму рука з сякераю проста ў торбу з хлебам. Прабег з ёю пяць кіламетраў, не маючы адвагі выкінуць таго з торбы, ні пакінуць торбу — асівеў і намачыў пад сябе, утапіўся ў глінішчы...

Фашыст сапраўды драмаў, выхаплены з пасцелі выбухам і пырскамі шыбаў, не застрэліў прыяцеля майго, заваленага крывавай граззю. Не застрэліў таму, што ашчадны ў амуніцыі, бадзяга, быў пэўны яго смерці. Пэўны.

Была восень. Імгла. Тады ашуканая дзяўчына падпаліла хату кавалера, фальксдойча.

ЯК КРЫНКІ САКОЛКУ АБУЛІ

Як Крынкі Крынкамі такога налёту на шаўцоў не было! У гэты дзень убэ вывезла ў Саколку поўную адну машыну скураў, а таксама някончаных і кончаных ботаў — і другую поўную машыну шаўцоў, разам штосьці каля сарака чалавек. Была гэта ўданая акцыя ліквідацыі ўласнасці буржуазіі.

Трэба сказаць, што буржуазія ў Крынках была вельмі моцная: апрача шаўцоў, шмат багатых гаспадароў. Багатых пазнавалася па тым, што мелі пчолы і, часамі, мёд. Але ўбэ, гэта таксама людзі і, відаць, пастаноўлена пакуль не зачапаць пчолаў...

I так, першы ўдар па шаўцах.

Уцалеў толькі адзін, Сцяпан — Пекная Халяўка. Ён жыў у хатцы за вішнямі на агародах, у канцы мястэчка. Аб налёце даведаўся назаўтра і да вечара праляжаў у баразне бульбы. I цэлую ноч.

Над раннем вярнуўся Франак — Глянцпаперчык.

«Завалаклі нас у Саколку і пытаюць, чаго мы прыехалі, — кажа Глянцпаперчык. — Мы гаворым, хто яго ведае, чаго прыехалі. А я думаю, вы прывязлі, чаго пытаеце — потым думаю, папрашу, аддайце, панове, мае скуры ў салявым мяшочку і дзве пары някончаных ботаў з высокімі тылкамі, шваграм на вяселле. Але, не, думаю, не папрашу — яшчэ захоча каторы, каб зрабіць модныя боты за адну ноч, як той з медалямі за Берлін, што дамагаўся германскага фасону... Другія шаўцы маўчаць. Сказала ўбэ, ідзець дахаты! Калі ўбэ сказала так, усе і падумалі — прапалі скуры, боты. Пусцілі адразу ўсіх як ганьё, выйшлі мы за Саколку да Крынак, у Камянцы зайшлі да Цыганчыка і пілі да ночы. Манька Цыганчыкава набіла Абцасіка ў морду, бо Абцасік свіння».

Франак — Глянцпаперчык расказаў, як Манька біла Абцасіка.

— Ну, Крынкі абулі Саколку, — закончыў Франак-Глянцпапер-чык, і пачаў думаць, адкуль купіць скураў на боты шваграм.

Сцяпан — Пекная Халяўка спакойна пайшоў дахаты.

Здарылася гэта ўвесну 1947 года.

А ўвосень шаўцы пазнавалі свае боты на нагах тых, што прыехалі з лесу і грабілі краму. Грабілі крамы. Грабілі ў тарговы дзень, у чацвер.

ПОМНІК

Калі расказалі гісторыю яе ўчынкаў, здалося, я чытаў ужо аб гэтым у кніжцы, якой ніхто не напісаў: бліск чалавечнасці ў тоўстай бабе, усім свінням свінні, некалі досыць прыгожай, але нязграбнай паненкі, што сляпіцаю ўперлася замуж за старога кавалера, спакойнага гаспадара на хутары пад лесам, хаце, дзе пахне сушанымі грыбамі, ядлаўцовым полымем, пахне цішынёю і брудам, непатрэбшчынаю, запацелым мужчынскім целам, не мытым ад нараджэння, сіроцтвам. Найважнейшае, ён хацеў жыць, баяўся расстрэлу, а яна, сувязная банды і даносчык, магла ўсцерагчы яго і ўсцерагла, узамен выдаючы на смерць ягонага брата, будучага швагра, багатага, дзесяцігектаровага, з будынкамі і ўсім дабром, ладны пасаг. Шэф банды выгодна пазбыўся гэтай сваёй любоўніцы, нязграбнай, але ўпартай кандыдаткі на жонку, бегаўшай за ім па лесе і пасля таго, як засталася замужам на хутары, да першага дзіцяці.

Банду разграмілі.

Яе муж, лялекаватае цяля, зразумеўшы ўрэшце ўсё, добра заціснуты вуздэчкай, запацелы, як і даўней, ды ўдвая мацней, бо на дзвюх гаспадарках, сваёй і брата (вечны яму спакой!), адплакаў шчьфымі слязьмі, каб потым стацца скупіцаю, скнэраю, ці то ад жалю, што яго шчасце ашуканае, ці то ад старасці, якая прыйшла ў цела, не пасаромеўшыся яшчэ маладой жонкі, не пашкадаваўшы яшчэ малых дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x