Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля той размовы прыбіўся да Колькі, у старажоўку, смех суседкі, далёкі смех-прыблуда невядома адкуль: — Ха-ха-ха... (срэбрны смех)... хто падумаў бы, што я з табою, сторажам, ха-ха-ха... (залаты смех)... ніхто, ніколі не паверыў бы ніхто, ха-ха-ха... (дыяментавы смех). — Ха-ха-ха...

Пяць мінут назад у старажоўку зайшоў элегантны мужчына, дыхнула ад яго вялікім розумам.

— Ваш пропуск? — запытаў яго Колька. Мужчына вылез з шакаладнай лімузіны.

— Дазвольце пазваніць пані дырэктар, — папрасіў чыстай ветлівасцю, можна сказаць, з крынічна чыстай скромнасцю.

Дырэктарам зграбная незнаёмая, можна сказаць, празмерна зграбная.

— Нельга. Я сам. Такія правілы, — Колька забыў дадаць «выбачайце». (Не ў гуморы).

— Калі ласка, называюся... — сказаў прозвішча.

— З пані дырэктар! — крычаў Колька ў тэлефонную трубку. — Пані дырэктар?... (сказаў прозвішча мужчыны, больш не гаварыў, выслухаў, паклаў тэлефонную трубку, сціснуў зубы). — Калі ласка, — сказаў да мужчыны, саромеючыся паглядзець яму ў вочы... і ў паперы. — Калі ласка.

— Дзякую.

Мужчына выйшаў са старажоўкі, сеў у лімузіну і ўехаў на пляц пад будынак дырэкцыі. Выйшла зграбная яна, павяла яго, вясёлая і разумная, у белай сукенцы, дзявочай — упрыгожана ўсмешкай вельмі падобнай да ўсмешкі суседкі, як кветка да кветкі. Праз тыдзень вый-шла за яго замуж.

У старажоўцы лашчыліся смехі: срэбрны, залаты, дыяментавы. Словы папрыходзілі самыя. I далёкі смех суседкі засмяяўся смехам пані дырэктар.

Колька спачатку здзівіўся, калі раптам адчуў вялікую палёгку. Вяртаўся дамоў з паднятай галавою.

СУПРУН

Наша вёска задаволена, што мае пастуха. Пастуха Супруна. Пішу аб ім, таму што, як мне здаецца, гэта чалавек, які стараецца зразумець. Стараецца зразумець. Мо не столькі зразумець, колькі адчуць. Зрэшты, гэта адно і тое ж. Я не прыпамінаю сабе другога чалавека ў вёсцы, які б так моцна стараўся б зразумець. Таму, мабыць, жыццё не надакучыла яму ні на хвіліну, хоць лаецца ён мацней за ўсіх і болын за ўсіх. Я зайздрошчу яму, у яго добрае жыццё. Жыццё, як у нікога!

Дарагі Чытач! Бачу ў тваіх вачах здзіўленне:

— Што гэта там пастуху засталося зразумець?

Думаеш: пастух Супрун бедны, і непатрэбна яму нічога разумець. Цяжка не пагадзіцца з Табою: Супрун сапраўды бедны, яму пахне скарын-ка чорнага хлеба, хаця есць ён бадай не горш, чым не адзін гаспадар. У пасляваенныя гады кожны, хто хацеў, выехаў у горад і знайшоў работу, і ніхто не застаўся пастухом. Адзін Супрун застаўся. Супруну добрае жыццё, з поўнаю торбаю, але ён справядліва не заўважае таго.

Яму нават не сніцца горад; ведае, што ёсць гарады, так як ведае, што ёсць даліны і горы, Карпаты. Па шашы, што пакрай луга, праязджаюць машыны з горада, і Супрун часамі блізка пры-глядаецца да іх. Ён не прасцяк, хаця на такога выглядае, і не дзікі. Супрун вельмі многа бачыў і вельмі многа разумее. I з ім цяжка гаварыць, бо ён вельмі многа разумее.

Дарагі Чытач! Ты, магчыма, паспеў назваць Супруна дзіваком. I мне цяжка гаварыць, што Ты не маеш рацыі. А, магчыма, Ты не назавеш яго дзіваком, але проста скажаш:

— Старому Супруну нічога болын у жыцці не засталося рабіць, як быць пастухом.

Тут я вымушаны прызнацца, што Супрун зусім не стары: яму ўсяго трыццаць год. Ён малады, і мне няма магчымасці пярэчыць, што ён не дзівак. Дзівакі кідаюцца ў вочы з першага погляду, гэта людзі, якія хочуць значна менш, чым могуць мець, або — значна больш, чым можна. Мне і Табе, Дарагі Чытач, ясна. I добра. Нам добра, і нікому ў галаву не прыходзіць здагадка, што бярэм з жыцця значна менш, чым маглі б узяць; значна менш, чым нават належыцца нам. Па праўдзе кажучы дык я і Ты можам раўняцца з Супруном — не прымерваючы — так, як мужыкі з князем!

I тут я не хачу быць галаслоўным.

Бо, напрыклад, ці бачыў Ты захад сонца? Захад сонца не ў Мексіканскім заліве восенню, але за парогам сваёй вёскі. Ніхто з нас не бачыў захаду сонца, я пэўны ў тым. Ніхто! А Супрун бачыў. Супруну захад сонца —- гэта не толькі канец дня, пыл на губах і запах свежага малака, і паліхромія на варотах да хаты, дзе жыве дзяўчына, і не хсаўрукі, што падаюць у цёплыя палеткі, і не раса. I не раса... А ці бачылі мы расу? Не бачылі мы расы: пры ўсходзе сонца раса на маладой канюшыне — як пляц, пабрукаваны дарагімі каменнямі; асляпляе вочы, пахне чымсьці незямным, пахне радасцю. Ці радасць можа пахнуць? Ці могуць быць пэрлы рос? Гэта ўжо не пытанне, але пацвярджэнне.

Пляц пабрукаваны дарагімі каменнямі, за пляцам высокае неба, цераз пляц праскакаў зачараваны заяц і пачаў страсаць пэрлы з натоўпу пустазелля ў закавулку паміж жытам Сцяпана і аўсом Рыгора. Я не ведаю, чаму Супрун маўчыць, доўга маўчыць. Аднак, у яго маўчанні чуецца размову, словы без слоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x