Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэту заўчасную восень яго жыцця здарылася штосьці, чаго ён не зразумее: яна заказала помнік па забітым швагру, родным брату яго, косці якога дваццаць год валяюцца ў невядомых лясных урочышчах, мясцінах бандыцкіх гуляў. Помнік за сем тысяч, з магільнай абмуроўкай, у найлепшым месцы на могілках; помнік над магілаю, дзе няма магілы, з дарагім малебнам, выпіўкай. (Мая жонка растратніца, ах!).

Бліск чалавечнасці ў яе? Жарты! Раскаялася ў глыбі сэрца? Кпіны! У гэтай магіле пахавае яна мужа, бо: маюць, ён і брат, аднолькавыя імёны (выбрык кумоў п'яных), і нарадзіліся блізнятамі (выбрык прыроды, няважны, хто ж звяртаў увагу на такія выбрыкі ў замурзаным пачатку нашага стагоддзя, былі 17-18 дзяцьмі).

Спрыяльны збег акалічнасцей, хі-хі-хі... (смех, які захаборвае). I злосць, агідная, бо няшяырая. Яна:

— Які з цябе брат!? Грошай на помнік яму шкадуеш, бойся Бога! Мала табе ўсяго, з сабою на той свет павалаяэш усё? З яго ж гэспадаркі карыстаем... (тут незнарокам сказала).

Ён:

— Ну, ша, ша-а... Яна:

— Я табе дам, «ша»! Свіння ты! Ы-ы, ты... I так далей.

Элегантка, халера, помнік мужу выфундавала! Памёр даволі хутка, яна, доўга не чакаючы пусцілася ў сабачую скуру і загінула ў аўтамабілевай катастрофе. Машына разваліла хлеўчык, бэлька спляшчыла шафёрку.

СМЕХІ

Заходзіў да маладой суседкі.

— Чаго смутная! — ён мог быць яе бацькам.

Яна сказала:

— Муж у бальніцы, — гаварыла гэта кожны раз і тым жа безнадзейным голасам.

Падыйшла да люстра, прычасалася. Акно заслоненае шэрым небам.

— Зачыні дзверы, — чамусьці сказала яна.

— Я пайду, — думаў, куды? — Адпачні.

— Не пацешыш мяне, — пажартавала, ці запытала? Губы сухія.

«Вон, вон!» — падганяў ён сябе. Хто яго ведае, як думаць аб жанчынах? . Выходзіў хутка ад маладой суседкі.

— Мне час на службу, — гаварыў ён. — Мо ў чым дапамагчы? — пытаў яе. — Калі што трэба. ты кажы, — запэўніваў яе.

Выходзіў хутка.

— Добра, — адказвала яна. — Добра, — паўтарала, як бы спяшаючы загаварыць пра іншае.

Зачыняла за ім дзверы неахвотна. Часамі расказваў ёй анекдот і тады яна смяялася смехам, які захаборвае.

— Пасядзі яшчэ, Коля, — прасіла яго. — Паспееш у тую сваю старажоўню...

— Стораж, адказная пасада, — гаварыў ёй не свае словы. Плёў абы што, настыўшае і чужое.

I хутка выходзіў.

Муж яе, урэшце, вярнуўся з бальніцы, але стораж Колька ўбачыў яго не адразу — у трэці, ці чацвёрты дзень... Ягоная заўсёды адкрытая ветлівасць аказалася загорнутай у штосьці блішчастае, прыгожае толькі вачам. Ад таго нават яго словы як бы шахацелі на ветрыку.

— Дзень добры, пане Коля! — ад слова «пане» запахла аздобным канвертам, які доўга валяўся ў зашмальцаваных торбах усялякіх пісьманосцаў, трымалі яго дзесяткі запацелых рук, як пісьмы да тых, што выехалі далёка і не вядома куды.

— Пан прафесар моцна загарэў, — сказаў на польскі лад Колька. Сусед — выкладчык у Механічным тэхнікуме.

— А, так. Учора паўдня праляжалі над Супраслю, сонца вандравала з Афрыкі.

На вуліцы канец навучальнага года, бессаромна пуста.

— Пан прафесар задоўга ляжаў, аблезе скура.

— Новая будзе, памаладзею, — чакаў пажартунку Колькі: «Пры маладой жонцы і муж малады».

— Цяжка ў гарачыню...

Гэта яшчэ не размова. Стаялі насупраць сябе і чакалі.

— Мая вучаніца прыхварэла, галава разбалелася, — загаварыў сусед аб жонцы, ажаніўся са сваёй вучаніцай, калі закончыла яна тэхнікум і мела дзевятнаццаць год.

— О, не дзіва! — абазначала гэта: у такую гарачыню, як учора, асабліва, як учора праляжаць паўдня над Супраслю — чыстае шаленства!

Пачалася размова.

— Замаладая ў мяне жонка, пане Коля, — ніколі так не гаварыў, зрабіў намёк. Запатрабаваў шчырасці.

I Колька зараз жа расказаў аб усім, падрабязна і доўга, вельмі падрабязна, штораз падрабязней і падрабязней, як чалавек, які не мае чаго ўтойваць. Больш таго: як шчыры сведка ў судзе, сведка, якому моцна залежыць, каб суд паверыў яму, бо праўда.

— Пане Коля!... — сусед хаваўся пад зямлю. Ён не паверыў, чакаў ад Колькі толькі пацвярджэння падазрэнняў, падрыхтаваў сябе выслухаць толькі крывадушнасці.

І тады Кольку знянацку сцебануў бізун, цераз патыліцу аж да пят, ад пераду. Бізун называўся прыблізна так: біць не таго, хто пагана думае, але таго, хто пагана гаворыць. Пытае бізун: памог? Чым памог? Ты?!

Колька павесіў морду на плот і стаў бульдогам.

Кожны бывае сабакам хоць раз. Мо хтосьці ніколі не быў сабакам, тады аб такім чалавеку можна сказаць, што ён чагосьці не зразумеў у жыцці, чагосьці важнага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x