Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр сказаў мне ў красавіку, што ў цяперашні час бяспечней сядзець у лесе, чым быць дома, адкуль у любы дзень нямецкія жандары альбо паліцыя могуць нас выцягнуць. Акрамя таго трэба забяспечыцца на будучыню, учыніўшы гожую і гераічную барацьбу ў тыле ворага. Гэта важная дыверсійная акцыя. Згадзіўся я, што, бясспрэчна, гэта цалкам слушна.

Са зброяй усё было проста. Нам яе дасталі польскія камуністы з мястэчка. Аб камунізме нашым яны маюць такое ж уяўленне, як аб астраноміі. Але рыхтуюцца ўвесь час да нейкага лепшага становішча, калі савецкія ўлады зноў сюды прыйдуць. Гэтыя палякі нам вельмі прыдаліся, бо яны добра ведаюць мясцовасць і паўсюль знаёмых маюць. Яны ўласна і ўладкавалі ўсе справы з тутэйшым насельніцтвам і кажуць паўсюль, што мы – польскі атрад. Таму нам усе спрыяюць. Маем добрую ежу і дакладную інфармацыю.

Учынілі мы ўжо некалькі сур’ёзных дыверсійных акцый. Атрад наш называецца “Камуністычны Партызанскі Атрад імя Ванды Васілеўскай”. Я прапанаваў назваць наш атрад імем, натуральна, Сталіна. Але маёр сказаў, што мы дзейнічаем сярод польскага насельніцтва, а таму лепей назваць атрад імем гэтай найвялікшай польскай патрыёткі. Спытаўся я ў яго:

– Чаму тады не назваць яго імем найвялікшага польскага патрыёта Дзяржынскага?

Але ён на гэта адказаў:

– Фелікс Дзяржынскі быў, бясспрэчна, вялікай асобай і дастаткова чырвоным камуністам. Але Ванда Васілеўская акрамя ўсяго гэтага мае яшчэ тую перавагу, што, як нам вядома, з’яўляецца найвялікшай сучаснай пісьменніцай у свеце. Мае яна яшчэ і такую велізарную заслугу, што Савецкі Саюз і бацьку нашага Сталіна кахае больш чым сваю айчыну! [5] Ванда Васілеўская жыла ў СССР з 1939 году. У пярыяд нямецкай акупацыі Польшчы была адным з арганізатараў "Саюзу польскіх патрыётаў у СССР". Атрымала Дзяржаўную прэмію СССР імя Сталіна ў 1943, 1946 і 1952 гг. Аўтар раманаў аб барацьбе супраць "белапольскай шляхты" (манумэнтальная трылёгія "Песьнь над водамі", 1940-51 гг.), аб барацьбе антыфашыстаў ("Вясёлка", 1942 г.), аб перамозе "сацыялістычнага гуманізму" ("Проста любоў", 1944 г.), аб гераізме польскіх камуністаў ("У барацьбе наканаванай", 1958 г.). (Заўвага перакладчыка).

Калі я збіраўся ісці ў атрад у лясы, дык пані Юзэфа вельмі расхвалявалася. Нават заплакала.

– Шкада мне цябе, Яначка! – сказала яна. – Я вельмі баюся, каб з табой у партызанцы што-небудзь дрэннага не здарылася.

Убачыў я, што ў вачах яе слёзы паказаліся. Таму і я хацеў заплакаць, але не атрымалася. Толькі моцна падзякаваў я ёй за дапамогу і апеку і за тое, што мяне амаль тры гады ў сябе ад немцаў хавала і як маці да мяне ставілася. Сказаў я ёй:

– Не ведаю, ці пабачымся яшчэ, бо іду я змагацца з крыважэрнымі гітлераўцамі і магу загінуць. Але калі жывы застануся, дык абавязкова адплачу вам належным чынам і аб добрым сэрцы пані да смерці памятаць буду!

Перахрысціла яна мяне, але раптам нешта сабе прыгадала.

– Чакай, Яначка! – сказала. – Дам я табе на дарогу адну рэч, якая ў хвіліну небяспекі можа цябе абараніць. Але мусіш гэта заўсёды пры сабе мець.

Прынесла яна срэбны медальёнчык з выявай Маці Божай Вострабрамскай і павесіла яго мне на шыю. Паўтарыла яшчэ раз, што калі мне будзе дрэнна альбо буду вымушаны схавацца, дык каб ізноў да яе прыходзіў.

Потым я пайшоў развітацца з Малугамі. Дома толькі старога і дачок заспеў, бо сыны яго даўно ўжо самі ў партызанцы. Стары мне на дарогу бутэльку вельмі моцнага самагону даў. А Антося паклала мне ў торбу дзве пары ваўняных шкарпэтак, якія сама для мяне зрабіла. А перад тым яшчэ пані Юзэфа спакавала мне ў торбу шмат каўбасаў, сала і хатняга тытуню. Таму забяспечылі мяне ў дарогу вельмі добра. Не магу на іх наракаць.

Малуга яшчэ раз паведаміў мне, што Антося згаджаецца пайсці за мяне замуж, і што ён сам нічога супраць таго не мае. Бо хаця ён, як сам сказаў, бедны, але мае добры характар. Напрыканцы ён мне так сказаў:

– Як ворага выганіце, дык прыходзь. Пасля Калядаў шлюб возьмеце і вяселле справім. А потым неяк і гаспадарку вам наладзім. Хаця ты і бальшавіком быў, але адрозніваешся ад іх, бо маеш добрае сэрца. Таму мы цябе любім і дапаможам табе.

Усё гэта мяне моцна ўзрушыла. Развітаўся я нарэшце з імі і пайшоў у дарогу. А медальёнчык пані Юзэфы я, натуральна, адразу па дарозе выкінуў. Не выпадае мне, афіцэру і камуністу, такія рэчы на шыі насіць.

1 чэрвеня 1944 года.

У лесе, каля Ляндварова.

Праводзім мы выдатныя дыверсійныя акцыі, і, можна сказаць, зрабілі сур’ёзную пагрозу тылу нямецкай арміі. Калі так пойдзе і далей, дык пакрыем сябе вялікай славай як адважныя партызаны Савецкага Саюза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x