Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыйшлі ў кіно. Я для нас суцэльную ложу ўзяў, каб яна ведала, што не абы-кім з’яўляюся. Такім чынам уселіся мы там толькі ўдваіх і на экран тарэшчымся. Але было нейкае польскае свінства, і яно мяне зусім не зацікавіла. А яна так смяялася, што ўсе людзі ў кіне на нас аглядаліся. Асабліва калі яна, штохвілінна выбухаючы смехам, ікаўку атрымала.

Паспрабаваў я ў цемры ўзяць яе за ручку. І нічога, зусім не пратэставала. Намерваўся нават яе абняць, але ўзгадалася мне тая гісторыя з гандляркай у Лідзе. Калі тая,– падумаў сабе,– нос задзірала, дык што ж адмочыць гэта! Таму стрымаўся. Раптам яшчэ прылюдна ў пысу заедзе, альбо крычаць пачне… З гэтымі буржуйкамі любоўныя справы трэба закручваць вельмі асцярожна.

Пасля кіна пайшлі ў рэстаран на вячэру. Яна ізноў назамаўляла розных рознасцяў… нават празмерна. Гарэлкі на гэты раз набылі ажно чатыры графіны. І вельмі прыемна такім чынам час прабавілі. І заўважыў я, што апетыт яна мае надзвычайны. А гарэлку жлукціць лепей за мяне. Але бачна адразу, што гэта такі звычай у польскіх паненак з вышэйшага грамадства.

Пасля вячэры пайшлі мы дадому. Надвор’е было досыць добрае, таму і прагулка атрымалася прыемная. Толькі тое было дрэнна, што ў яе ногі пачалі балець ад цесных чаравікаў. Таму я з кіламетр дарогі на закарку яе нёс. А на развітанне спытаўся вельмі паважным чынам:

– Скажыце мне, шаноўная Ірэна Антонаўна, ці магу мець надзею вашыя меркаванні наконт мяне пачуць?

Хацела яна на гэта мне нешта адказаць, але млосна ёй стала і пачала “налёты на Рыгу” рабіць. Адышоўся я троху ўбок, каб яна мне новых ботаў не запэцкала, і чакаў. Ну, супакоілася яна троху, таму я гэтае пытанне паўтарыў. А яна адказала мне:

– Пакуль што я вамі задаволеная. Кавалер нішто сабе і нават не зусім скнара. Толькі я хачу ў вас яшчэ 20 рублёў папрасіць, бо холадна зрабілася, а таму мушу ў панядзелак купіць дроваў для печкі.

З вялікай ахвотай даў ёй тыя грошы і зноў тое ж пытанне паўтарыў. А яна кажа:

– Чаму не? Для гэтага ж і існую. Толькі зараз я вельмі стомленая і спаць мне хочацца. Акрамя таго троху мне вячэра зашкодзіла.

Развітаўся я з ёю. У ручку пацалаваў і букет уручыў. А яна ж кажа:

– За кветкі дзякую. Але абыдуся без іх. Звялі ўжо і крыху нячыстыя. Вазьміце іх сабе на памятку пра мяне.

Развіталіся мы такім чынам вельмі рамантычна. Дамовіліся, што ў наступную суботу пойдзем у іншае кіно. Карацей, усё адбылося так, як у добрым рамане з кніжкі альбо як на кінаэкране.

Прыйшоў я дадому. Калі яна святло згасіла, дык я для яе на сон, як звычайна, вальса на катарынцы сыграў. А потым да другой ночы розныя песні пра каханне вельмі гучна і ўзнёсла спяваў.

Нарэшце і я пайшоў спаць, але доўга не мог заснуць, бо ўвесь час аб нашым вялікім каханні думаў. І вось так думаючы, прыйшоў да высновы, што буржуйкі тыя лепшыя, аднак, за саветак. Бо наша што ж?… Пойдзеш у кіно, а з кіна разам спаць. Ну і ўсё такое. А тут спачатку трэба нахадзіцца, наўздыхацца, рук нацалавацца, пакуль да чаго-небудзь дойдзе. Таму я зразумеў, што з’яўляюся героем вельмі рамантычнай гісторыі і вялікага шчасьця для сябе адхапіў. Бо калі такая важная персона мяне сваімі пачуццямі абдарыла, значыцца, ясная рэч, я не абы-кім з’яўляюся!… А калі яна без шлюбу не захоча са мной звязвацца, дык што з таго?… Ну і ажанюся, натуральна, з ёю. І нават з вялікай для сябе прыемнасцю. Вось дакладна была б жонка адпаведная для мяне! Усе нашы афіцэры з-за такой жонкі мне бы зайздросцілі! Убраная, як лялечка, зграбная, далікатная, культурная!…

А Дуня?… Прыгадаў я яе. Што ж, Дуня для мяне не пара. Зрэшты ніякага кахання з ёю і не было. Так, не было што ўвечары рабіць, дык пайшлі разам спаць, як гэта звычайна бывае.

Потым я падумаў, аднак, што трэба Дуні тэрмінова паведаміць, каб мною галаву сабе не забівала і мяне не чакала, бо з’яўляецца занадта простай для мяне. Таму я ўстаў і запаліў святло. Для большай энергіі тры разы марша на катарынцы сыграў і потым пісьмо пісаць сабраўся, бо дапёр, што найлепшыя думкі да раніцы з галавы маёй павылятаюць.

“Шаноўны таварыш Дуня Іванаўна!

Маю гонар паведаміць Вам, што з нашага кахання нічога ў будучыні не будзе і быць не можа, і прашу нават не чакаць гэтага і падобныя глупствы з галавы сваёй назаўсёды выкінуць.

Пішу гэта, як цвёрды камсамолец і ідэйны чалавек, пасля доўгіх і паважных разваг. Я нічога не маю супраць Вас, як асобы, бо наадварот нават– вы мне троху падабаліся. Аднак з пункту гледжання майго высокага становішча і важнай для Савецкага Саюза функцыі, не магу абы з кім знаходзіцца ў блізкіх стасунках. Рэч зразумелая і для кожнага мудрага чалавека цалкам натуральная, што для мяне як для афіцэра непераможнай Чырвонай Арміі Вы з’яўляецеся асобай занадта нізкага паходжання і ніякай такой культурнасці ў сабе зусім не маеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x