Падары адпачынак. Качан капусты будзе свідраваць спадар Пушкін.
* * *
Сёння дрэвы цёмныя і абвугленыя. Па парку гуляюць нашы цені. Я вуглем кідаю ў помнік. Навошта абражаю гэты каменны комін? Памінкі зробяць без мяне міністэрскага. У мяне ёсць партфель імперскі. Я зноў паглынаю пернікі. Цень мая накшталт фанатычнага верніка. Сёння можа быць вербны дзень? У куце парка карпы рабамі калоцяцца. Пайду ў галошах да сусветнага калодзежа .
13 лістапада
Вясной, калі ўсё агаляецца да непрыстойнасці, ты прачнешся. Але я ўжо знікну ў цемрачы. Я буду на выспе вешацца. Над маёй галавой будуць лётаць светлякі. Глухім голасам я буду чытаць салёныя вершы. Табе не дапаможа крык, здзекі і праклёны. На дамах будзе ляжаць туман .
15 лістапада
Чорная раса падае на маю галаву. За ржавымі кратамі свеціцца цьмяны ліхтар. На каменных лаўках сядзяць манекены. Наводзяць манікюр. Вятры ахінаюць мае вочы. Я поўзаю змяюкай. Па маім целе прабягаюць бліскавіцы — я паціху ператвараюся ў дзіўнага звера — чалавека-зебру. Як хочацца разбіць аб галаву начальніка бра. Ён брат казла. Сволач. Валачыце, валы, для мяне лесвіцу свабоды. I дайце бітон вады. Сволачы, дайце вады !
17 лістапада
Мая паэзія ператварылася ў шчотку, якой абціраюць шэрыя сцены камеры .
19 лістапада
За шыбамі падае белы снег — дробны, блішчасты, сумны. Паляўнічы страляе пошчакам. Дробатам накатваюцца вобразы мёртвых ваўкоў. У вантробах каня знік твой голас. Ён паляцеў, як гулкі аэраплан на поўнач да хваста. Бо, магчыма, там схавана твая снежная карона. Маё сэрца спрэс пакрылася каростай. Цяпер яно не пульсуе, а толькі рыпіць, як той аэраплан. Абавязкова зрабі каня план. Бо там невядомыя землі .
21 лістапада
Хачу, каб ты дакранулася да мяне сваімі вуснамі. Адрошчвай, дарэчы, вусы. Тады пацалунак будзе больш моцны. Ён будзе накшталт укусу. Выпалі на мне таўро «ты мой». А я адкажу кулаком. Ён будзе кувалдай-кухталём. Тады па небе прабягуць залатыя блісы. А на снезе з'явяцца жоўтыя ружы. Гэткае простае
жаданне. Нават жаба пад душам душыцца.
***
Ты зусім не ведаеш Зміцера Вішнёва. Калісьці яго абварылі смалой і білі нагамі. На рукі наклалі металічныя клемы. У вочы кінулі солі і налілі гарчычнага соусу. У страўнік закінулі два літры мыш'яку. Цяпер ён ляжыць на карнізе дзевяціпавярховіка і мар- мыча нешта пра каханне і Ганку. Такі вось сюжэт. I не трэба чытаць Фета!
22 лістапада
Скумбрыяй валэндаюся. Пускаю бурбалкі маслістыя. Шпількай тыркаю дзверы дубовыя. Уваходжу ў камеры сінія. Ем кашу серную з катлетай тубыльскай. Лыжкай-яйкам пілую сцены пеністыя. Закручваюся ў футра фінскае. Чытаю «Эка марыхуана» і
«Пацука Мама на Ганак шама». Я шаман!
***
У кожным маім свалачным радку ёсць схаваная чароўнасць. Унутры маёй акулы ляжаць катвіга і бурштынавыя бусы.
***
У гуках новага дня зноў з'явішся ты. На шпалерах узнікнуць вялікія птушкі Фазаны. На агромністым кухонным стале я раскладу абрус з краявідамі Афрыкі. Тут я пастаўлю кактус.
1997, Менск
на фірмовых фіранках фестываляць яйкі
праз фанеру падглядваю
частуюся свежым якарам
зазіраю пад самую радасную сукенку
вейкамі лашчу фанеру
крычу Выратуй мяне паэтка Нерынга!
я тут выпадкова!
Нерынга!
Пойдзем адсюль гуляць! паехалі піць піва!
клей ПВА выціскаю замест алкагольнага
пітва!
задыхнуся тут!
бачыш кекс расплываецца ў роце пародзістай
сукі!
я люблю сабак!
у мяне дома ёсць добрая калекцыя
ашыйнікаў і масак!
але за фанерай прастытуцкія ногі
ногі фарамі ад мэрсэдэса
я выкручваюся ў жаданні
пад маім дахам развальваюцца кватэры
абгарэлым выкручваюся на патэльні
пот набягае ядам на тыл далоняў
Гоя і Фейхтвангер смяюцца
я выблюдкам задыхнуся
ну вельмі хочацца
паехалі
паехалі адсюль на сіропных сабалях
будзем усіх секчы шаблямі
усіх ворагаў нашай краіны на сала
але
афіцыйна заяўляю Я задыхаюся!
Прыбярыце гэтыя ногі!
бо на нагах валаскі сібірскія
бо на нагах нешта васковае
ды я на галаву адзяваю нямецкую каску
у мяне ёсць кот калекцыя ашыйнікаў і масак!
але не трэба мне пародзістай таксы!
Нерынга кліч таксі за любую зялёную таксу!
Можна нават танк самурайскі!
2000
6
ЛУНКІ ДЛЯ КАНТАКТНЫХ ЛІНЗАЎ
ЛУНКІ ДЛЯ КАНТАКТНЫХ ЛІНЗАЎ
Перформанс пратэсту «Развітанне з Бярэсцем», зладжаны 4 сакавіка 2000 года на берасцейскім вакзале, абурыў усіх чыноўнікаў — міністраў, падміністраў і паласатыя каністры. А справа разгортвалася наступным чынам... Я і натоўп творчых кунакоў прыехалі з Менску ў Бярэсце на Акцыю «Дзень муміфікатара». Прыехалі, значыць, змуміфікаваць савецкія мазгі грамадзян. Я тады нават марыў пра новы «культ асобы», бо перад выездам патэлефанаваў у Бярэсце і замовіў у пахавальным бюро нефарбаваную труну. Усю дарогу ў цягніку я смакаваў маршрут да вуліцы Фарцечнай, 115. Я перабіраў на далонях вочы розных сусветных узурпатараў і лакальных свалачэй. Я быў на вяршыні сваёй фараоністай муміфікацыі. І што? Сустракаюць нас арганізатары і радасна паведамляюць: «Акцыю забаранілі мясцовыя ўлады». Я тады ледзь не закалаціўся ў прыпадку. Бо кулакі гэтак свярбелі, быццам іх кусалі клапы... Вух, як я люблю плюшчыць клапоў! Таму, доўга не думаючы, выцягнуў са свайго багажа агромністую 1,5 х 0,5 метра маску з пап'е-машэ і давай яе ламаць. Тупаў, біў і пляваўся. Атрымайце, сукі!
Читать дальше