Сяргей Кавалёў - Партрэт шкла

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў - Партрэт шкла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт шкла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт шкла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.

Партрэт шкла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт шкла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Верш «Аповесць гутаперчавага хлопчыка» — болевы нерв усёй кнігі, як паэма «Суд Алаізы» — яе душа. Ад гэтага верша снуюцца ніці да ўсіх астатніх твораў: i на ўзроўні канкрэтнай эстэтычнай устаноўкі, i на ўзроўні паэтычнага этыкету i рэквізіту, на ўзроўні светаўспрымання лірычнага героя. Працытуем пачатак верша:

Я не загінуў, хоць i ўпаў, мадам,
У тым далёкім цыркавым сусвеце.
Няхай па мне не плачуць вашы дзеці...
Узненавідзім феерычнасць драм.
Я не загінуў,
Я зляцеў, як змог,
З таго шаста, пакручанага лёсам,
Пражэктарным абліты купаросам,—
Пад аняменне публік i эпох.
На гістарычным хісткім вастрыі
У балагане войнаў i патопаў...

У іншых вершах сустракаем: «О клоун славы ў смокінгу любві...», «Удар хлыста. Усмешка ці бар'ер?..», «Зрабіцца дэльфінарам ці паэтам...», «Ілюз'яністы стрэсаў i маны, Ваш век мінае...» i г. д.

Цыркавая рэчаіснасць наскрозь пранізвае рэчаіснасць жыццёвую i паэтычную ўмоўнасць. I сутнасць такога пранікнення не ў экзатычнасці лексікі, не ва ўплыве на стылёвую форму, на «манеру трымацца» (паэтэса шчырая ў сваім жаданні ўзненавідзець феерычнасць драм, але прыкметы феерыі ў лепшых яе якасцях адчуваюцца i ў містэрыі «Шлях Арыёна», i ў асобных раздзелах драматычнай паэмы «Суд Алаізы», i ў многіх вершах). Ісціная сутнасць такога пранікнення ў тым, што ўсе падзеі i пачуцці ў вершах i паэмах сапраўды праяўляюцца «пад аняменне публік i эпох», «на гістарычным хісткім вастрыі», «у балагане войнаў i патопаў». Адсюль i заўсёдная пражэктарная праекцыя на сучаснасць, але адсюль жа i пэўная перагружанасць вершаў «прагрэсамі» i «эпохамі». Акаляючы лірычных герояў сусвет у многіх сваіх праявах успрымаецца як цыркавы балаган, але, калі бліскучая відовішчнасць, рызыкоўная гульня над купалам жыцця i смерці арганічна прымаецца лірычнымі героямі, другаснасць, несапраўднасць такога сусвету выклікае ў ix пратэст i непрыманне.

I яшчэ: пры ўсім непадабенстве светапоглядаў лірычных герояў розных вершаў i паэм кнігі, гэтыя светапогляды шмат у чым блізкія; i нават хутчэй не светапогляды, a «светазнаходжанні», «светапалажэнні», месца ў сусвеце i ў адносінах да сусвету: «З таго шаста, пакручанага лёсам». Так, менавіта з шаста, дакладней — з умоўнай філасофскай трапецыі пад купалам цырка бачаць свет лірычныя героі «Метранома», i ў кожнага з ix ёсць штосьці ад бессмяротнага гутаперчавага хлопчыка, ёсць рызыка, палёт — падзенне ў абдымкі вечнасці пад жывёльнае аняменне натоўпу хуткаплыннасці i імгненнасці. I натоўп гэты заўсёды прысутнічае яўна альбо на другім, часта так i не асветленым плане твора. Ды i сам сусвет — не статычны, ён таксама пагрозліва гайдаецца, ляціць, ці то ў сапраўднасці, ці то ў суб'ектыўным успрыманні чалавечай істоты на хісткай трапецыі. Таму i ў вершах, i ў цаэмах падзенне, палёт — матывы пастаянныя, выразна акрэсленыя: «I шалёная тая карэта Раптам, глянь, з вышыні ды ў прыбой...», «Ляціць над векам хата, Як мадонна з вечнага кастра...», «I неба, разгайданае, уніз, У позірк мой, сарвецца назаўсёды...» i г. д. I, канешне ж, «негутаперчавы» гутаперчавы хлопчык:

О, як ляцеў я на жыццё назад
З-пад купала,
з-пад веку,
з-пад айчыны!..

Другая, i асноўная, частка кнігі прысвечана вобразам Паэтаў (у прыватнасці — беларускіх: Купалы, Цёткі), i вобразу вучонага-археолага Эванса. У з'яўленні твораў, прысвечаных пісьменнікам, нічога дзіўнага i нечаканага няма, хіба што ўпершыню, мусіць, такія творы склалі амаль усю паэтычную кнігу. Успомнім хаця б вершы Я. Купалы i М. Багдановіча на смерць Сяргея Палуяна, у 60-70-я гады — паэмы А. Куляшова, А. Бачылы, А. Бялевіча, П. Прыходзькі пра Каліноўскага, Багдановіча, Коласа, Твардоўскага, Чорнага, Таўлая; скразнымі вобразамі ў паэзіі Куляшова сталі трагічныя постаці Ю. Таўбіна i Зм. Астапенкі; вершы, прысвечаныя класікам нашай літаратуры Я. Купалу i Я. Коласу, ёсць, пэўна, у кожнага з паэтаў любога пакалення i ўзросту. Але толькi ў апошнія гады, пачынаючы з канца 70-х, такая тэндэнцыя набыла масавы характар, самі па сабе вартыя ўласцівасці, пашырылася ў выбары галоўных герояў i па сваіх колькасна-якасных паказчыках заняла адно з вядучых месцаў сярод іншых тэндэнцый сучаснай паэзіі.

У першай палове 80-х гадоў найбольш глыбокае развіццё «біяграфічна-імённы» напрамак атрымаў ў творчасці такіх розных паміж сабой паэтаў, як Д. Бічэль-Загнетава, А. Разанаў, С. Панізнік, В. Коўтун. Калі раней (60-70-я гады) у поле зроку паэтаў траплялі звычайна класікі альбо асабіста блізкія ім пісьменнікі (з якімі даводзілася сутыкацца ў жыцці) , то зараз літаратурная «персаналія» пашырылася перш за ўсё з-за пільнай увагі да трагічнага лёсу песыяроў дваццатых-трыццатых гадоў, да незаслужана забытай i цяпер вернутай нанова да шырокага ўжытку творчасці многіх цісьменнікаў пачатку стагоддзя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт шкла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт шкла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт шкла»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт шкла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x