І на пытанне, ці хочуць амерыканцы ваяваць з намі, сёння можна адказаць адназначна: не. І не таму, што «ястрабы» перасталі быць «ястрабамі». А таму, што расце ўсведамленне: ядзерная вайна не пакіне ні пераможцаў, ні пераможаных. У нас ёсць толькі такое поле змагання: даказаць адзін аднаму свае перавагі ў мірным спаборніцтве. Інтэнсіфікаваць сусветныя экааічыя сувязі, вучыцца жыць у агульным доме па-новаму, узаемавыгадна гандляваць, абменьвацца духоўнымі каштоўнасямі — пра такія шляхі гаварылі і марылі мы і за ціхім абедзенным сталом, і на паўафіцыйнапаўсямейных вясёла-гаманлівых пікніках. Жорж Шынкар (амерыканец таксама добрага дастатку: гадавы заробак яго, па яго ж словах, складае 40—50 тысяч долараў), калі хацеў каго-небудзь ахарактарызаваць станоўча, гаварыў: «Ён чалавек прагрэсіўны...» Дык вось як Жорж маляваў схему таго самага прагрэсу, яго поступу па дарозе цывілізацыі: «Капіталізм падганяе канкурэнцыя — тут нельга спыніцца ні на хвіліну, іначай растопчуць. Нельга адставаць і сацыялізму — хай дэманструе свае перавагі. Жыццё рухаецца, развіваецца праз канфлікты. На гэтым шляху нямала тупіковых сітуацый: у экалогіі, у пытаннях вайны — цывілізацыя можа аказацца пад пагрозай. Як уратаваць чалавецтва ад згубы ў крытычных абставінах — вось над гэтым мы і павінны думаць. І тут — галоўны пункт нашых узаемадачыненняў і, трэба спадзявацца, узаемаразумення. І пры сусветным сацыялізме не спадзявайцеся на ідылію: развіццё — барацьба супрацьлегласцей...»
Так разважаў Жорж...
«Дык вельмі ж правільна вы глядзіце на многія пытанні», — падтрымліваў яго Бядуля, даючы, як зазвычай, нешта накшталт рэзюмэ: «с точки зрения прогресса» ці «с учетом научно-философской мысли...», а Жорж падхопліваў жартоўна: «У такім разе я вельмі шкадую, што я не прэзідэнт Злучаных Штатаў...»
Гаворка ж у яго, па-свойму, каларытная: руская аснова перасыпаецца словамі беларускімі і польскімі («надо адпачываць»), Жоржава маці Любоў Фёдараўна, у якой ён, ужо карэнны амерыканец, вучыўся мове, паходзіла з Беласточчыны: «Паеду ў Амерыку, зараблю на машынку і буду швачкай рабіць...» Тут, дарэчы, цэлая гісторыя, раманны сюжэт гаротнага беларускага лёсу. Дзяўчына была беспасажніцай: бацька прыйшоў у прымы, на жончыну зямлю, неўзабаве тая памерла, пакінуўшы малога сына, які і стаў спадчыннікам, астатнія дзеці, ад другой жонкі, не мелі нічога... Адзін з іх — Андрэй Нічыпарук — у грамадзянскую вайну стаў чырвоным камандзірам. А сястра яго — як паехала зарабіць на швейную машынку, так і засталася тут — выйшла замуж таксама за эмігранта, з Камянец-Падольска... На машынку-такі зарабіла і шыць пачала... Паслала бацьку (ён цяпер ужо ля ўнука-спадчынніка жыў) сто долараў. Купіў той каня. Стаў аднойчы запрагаць, конь тузануўся, упаў бацька, ды так, што і не ўзняўся, забіўся насмерць...
Апавядаў Жорж, а за акном шумеў лівень — першы асвяальны дождж за ўсё спякотнае лета. Спусташальная гарачыня панавала на большай частцы тэрыторыі ЗША. Больш як у 20 амерыканскіх гарадах слупок тэрмометра дасягнуў рэкордных адзнак. Самай «спякотнай» лічбай назвала тэлекампанія Эн-Бі-Сі тэмпературу паветра ў 37 градусаў па Цэльсію, зарэгістраваную ў Мінеапалісе, горадзе, куды мы яшчэ збіраліся ехаць. А пакуль што сядзелі, слухалі вясёлыя перакаты грому, жартавалі наконт прывезенага намі ў Амерыку выратавальнага дажджу, а гаспадар наш — як водгулле іншых, ваенных, грымот — трымаў на руцэ пакет з салдацкім пайком 1945 года (канцэнтрат супу, мяса, хлеб, цыгарэты, гумка-жвачка), і нагадваў мне ён шашку толу са спрасаванай памяццю... Колькі разоў прасілі дзеці раскрыць пакет, але Жорж цвёрда адказваў: «Памру, тады раскрывайце — памяніце салдата...» Паказваў Жорж яшчэ такія-сякія рэліквіі вайы (своеасаблівыя трафеі: павязка фашысцкага ваякі «татальай мабілізацыі», вайсковы вымпел...), узнагароды, сярод якіх быў і савецкі медаль — яго атрымаў Жорж да 40-годдзя Перамогі, калі быў нашым госцем у складзе дэлегацыі амерыканскіх ветэранаў. Пабываў ён тады і ў Мінску — заехаў да жончыных родзічаў (маці нашай гаспадыні Надзі Вулляна Багуцкая — дзявочае прозвішча Пахолак — з-пад Карэліч. «Дарэчы, — заўважыў Жорж, — Марыя Кюры, жонка славутага французскага фізіка і сама не менш славуты фізік, па матчынай лініі тамсама была з Багуцкіх...») Пабываў у Белавежскай пушчы (тут ужо здзівіўся проста цудазейаму збегу абставін сам бывалы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля: «Гэта ж трэба прыдумаць так: вы ездзілі недзе побач са мною, а каб сустрэцца, павінен быў я прыехаць аж сюды — у Амерыку»),
Читать дальше