І наогул Жорж — чалавек сур'ёзны, практычны, у нейкім сэне нават аскетычны (што да побыту — нічога лішняга: усё рацыяальна ўраўнаважана, падлічана і выверана). Тыповы, як мне здаецца, амерыканскі характар: дзелавая хватка, «бізнесная жылка», практычнасць уперамешку з дзіцячай захопленасцю, непасрэдасцю і наіўнай даверлівасцю. Ён, ветэран Другой сусветнай вайны, былы капрал 40-й танкавай брыгады з незвычайнай назвай «Яшчэ на полі» (значыць: яшчэ ў баі, не выйшла з бою), ён, высокакваліфікаваны інжынер, картограф і тэхнік-чарцёжнік (працуе ў фірме па вытворчасці робатаў, канструктарскія ідэі, як сам тлумачыў, даводзіць да жыцця ў чарцяжах), дык вось ён, Жорж Шынкар, задаў раптам наіўнае, да смешнага, пытанне: «А ці праўда, што ў вас, у Саюзе, забараняецца хадзіць у шортах?» Расказваў — не толькі яму, а дзяліўся з усімі «ўражаннямі» аб паездцы ў горад свайго дзяцінства Кіеў — нехта з маладых «сучкоў» нядаўняй міграцыі, як іх ледзь не з дапамогай міліцыі прымушалі апранаць штаны, ушамяючы тым самым свабоду цяпер ужо амаль не паўнамоцных пасланцоў «вольнага свету»... Гэтыя — сапраўды ў дзіцячых шорціках — пытанні, ясна ж, задавальняліся, «вычэрпвалі сваю глыбіню» такімі ж няхітрымі тлумачэннямі (якая ўжо тут філасофія вакол шортаў?), а найперш смехам: «Ды не можа такога быць!.. Магчыма, дзе ў шыкоўны рэстаран не пускалі галаногіх?.. Дык жа і ў вас ёсць строгія нормы этыкету: ёсць таўкучкі, дзе ў джынсах сыдзе, а ёсць баль, дзе толькі ў смокінгах прымаюць...» Гэтак жа даводзілася на сяброўскай вечарынцы ў Сюзаны і Джэфа развейваць наіўны туман ва ўяўленні двух хлопцаў-старшакласнікаў (зноў — «хтосьці» ім расказаў!) аб імкненні нашых педагогаў «адабраць» кавалак ад вялікага «пірага свабоды», з якім прыехалі амерыканскія дзеці да нашых: маўляў, тут ім не дазваялася рабіць што хочацца, строга сачылі за імі, за іх паводзінамі, а гэта ўжо, казалі, «уціск свабоды». Адказваў я сустрэчным пыаннем: «А ў вас што — настаўнікі трымаюцца прынцыпу: вытарай і вычварай што хочаш? Ці ёсць нейкія правілы?» Хлопцы пераглядваліся і ніякавата ўсміхаліся. Усміхаўся і я: «Нам бы толькі тых і праблем, што з вашымі шортамі ды са школьна-выхаваўчай «педагагічнай сцяной забарон». Аднак разумеў, што падобныя «дробязі» з вуснаў «сведак», можа, найбольш западаюць у свядомасць слухачоў, асядаюць там, найбольш уражваюць — як самыя блізкія і канкрэтныя. І, можа, якраз яны сама больш і працуюць на стварэнне адпаведных стэрэатыпаў Устойлівы, адштампаваны недавер з лёгкасцю падсоўвае свае «паслугі»: «Як жа так — Савецкі Саюз ды без парушэння правоў? Ці ж такое можна ўявіць?..» На жаль, так ставіцца пытанне не толькі дзецьмі — дакладней, яны так і ставяць яго, бо ў такой «плоскасці» падрыхтаваныя. Вось, скажам, газета «Нью-Йорк тайме» параўоўае ўзровень злачыннасці ў Маскве і Нью-Йорку. Параўнанне атрымалася не на карысць апошняга. І тут газета робіць такі ашаламляльны «паварот»: прычына ў тым... што ў Маскве няма сапраўднай свабоды: не прадаецца ў магазінах зброя... Вось вам: і логіка: дзіцячая па форме, а па сутнасці, мякка кажучы нядобразычлівая.
«Прыязджайце, падыхайце нашым паветрам, а яно асабліва зараз, у час перабудовы, такое азоннае, — і многае адчуеце і зразумееце самі. Многія «страхі» вашы рассыплюцца, як «пясочыя домікі», — гэтак ці прыкладна гэтак стараўся я хоць збольшага расхістаць прадузятасць у юных душах (пераканаць іх — справа вунь якая нялёгкая: яны дзеці таго пласта амерыканскага грамадтва, якое, бадай, і з'яўляецца самым галоўным і ўстойлівым носьітам эталоннага «амерыканізму» з усімі яго плюсамі і мінусамі, што называецца, самыя амерыканскія дзеці самых амерыканскіх бацькоў).
Дзеля справядлівасці скажам: гэткім: жа самым чынам разбураюцца сёння і многія нашы стэрэатыпныя ўяўленні аб амеыканцах. Перш за ўсё пахіснуўся «маналітны» «вобраз ворага». Прынамсі, у яго стане я ўжо ніяк сёння не магу ўявіць тры сям'і, у якіх давялося мне пражыць тыя, хай сабе і лічаныя, дні. Зразуела, я ведаў і ведаю, што ёсць і такія і гэтакія амерыканцы, ёсць людзі цвярозага розуму, ёець і «гарачыя галовы». Ёсць тыя, хто нажываецца на ваенным бізнесе, а ёсць і тыя, і іх, напэўна ж, большасць, на каго ваенныя выдаткі кладуцца ўсё цяжэйшым і цяжэйшым гнётам. Магу засведчыць, што ніхто з маіх новых знаёмых у Амерыцы (а яны, паўтару, людзі зусім пэўнай ідэйнай і сацыяльнай арыентацыі — пра Джэфа Попа, напрыклад, Саня Берэнштэйн зазначыў: «Бізнесмен сярэдняй рукі...») не дапускае думкі аб ваеннай канфрантацыі з Савецкім Саюзам. Усё глыбей ва ўсе ячэйкі амерыканскага грамадства пранікае дух новага мыслення, разуменне неабходнасці шукаць узаемныя шляхі да мірнага суіснавання. Разумнай альтэрнатывы яму няма. Ёсць толькі ў многіх амерыканскіх душах немалая атрутная доза недаверу да нас. Цяжка прабівацца праз атмасферу яго запасаў, створаных афіцыйнай палітыкай, друкам, тэлебачаннем. Аднак тыя змены, што адбываюцца ў нашай краіне, наш працэс перабудовы, рэальнае здзяйсненне ў штодзённым жыцці і ў стратэгічных намерах палітыкі новага мыслення (бадай, у любой гаворцы найбольшы: і самы жывы інтарэс выклікалі гэтыя пытанні) паспяхова драбяць тую ледзяную глыбу, што столькі гадоў ляжала на нашых адносінах...
Читать дальше