Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нашым канкрэтным выпадку: цэнтр — душа паэта. Расхрыстаная, загнаная да ўзмыленасці, яна шукае самаўсталявання: яна вырвалася са свету, што яшчэ гудзе і верашчыць увушшу, па-д'ябальску скача і стрыптызуе перад вачыма. І таму — гэта неадольнае імкненне:

У камень увайсці — і ў камяні
Агонь раскласці, сесці пры агні,
Да дыму прываліўшыся спіной, —
І жыць, як за каменнаю сцяной... —
імкненне да самотнай, амаль акамянелай, цішыні...

Што гэта — уцёкі? стамленне? ці тамленне?.. Не — гэта толькі шлях. Ён прывядзе яшчэ нас — мы пабачым — ад першай часткі, імя якой назоўнае для ўсёй кнігі — «Прошча» — да іншых напрамкаў крыжа, а іх яшчэ тры: «Індыя», «Зона», «Саракавіны»... І ў кожнай — свой кантрапункт, свой грэх і сваё маленне. І ў кожнай кантрастуюць дабро і зло, праўда і падман, святло і змрок, мітусня і супакой, жыццё і смерць. Як на крыжавых дарогах: направа пойдзеш — славу здабудзеш, налева пойдзеш — смерць знойдзеш (можа, і са славай...)... Толькі хто знае: дзе на крыжы «права», а дзе «лева»?!..

І калі першы прамень кампазіцыйнага крыжа падуладны імкненню цэнтрабежнаму, да ўжо цытаванага дададзім:

Здабыў я ўрэшце волю на зямлі.
Сябры былі.
Каханыя былі.
Іх стала меней.
Адзіноты — болей...

І гэта ўсё, бадай, што я займеў на волі... — «адмаўленне» ад свету, каб уратаваць гэты свет, што асабліва яскрава падкрэслена «супрацьборствам», валявым супрацьстаяннем двух заключных раздзелаў паэмы «Прошча»: ад «пакінь, як кратоў, невідушчых братоў» да:

Мітынговыя вуліцы, поўныя ярасцю плошчы
Я пакіну аднойчы і рушу да возера
Прошчы...
Па збалелай дарозе
з камянём непазбыўнай віны
Я ўвайду ў тое возера і разгайдаю званы,
І, аблашчаны Прошчай, за ўсіх,
каго проста люблю,
Памалюся, паплачу і свечку ў царкве запалю... —

то ўжо «Індыя» (найперш паэма) настойліва шукае шляхі вяртання. Гэты пошук няпросты, ён у спрэчках. У спрэчках з небам і яго зямным ахоўцай — манахам («Шлях з веры ў веру — шлях не твой...» «Ты з тых, чый шлях — зваротны. Да чужых святых ты рушыў са сваімі...» — з няўцямным пытаннем-пярэчаннем: «Святыя могуць быць чужымі?»); з самім сабою («Зваротны шлях — сляпы. Ніколі яго не пройдзеш да канца. Па ім вяртаешся ні з кім...»); з вышынёй, адкуль трэба сысці на грэшную зямлю (з адзіным самасуцяшэннем: «Не змог я збегчы гэтак нізка, каб падаць не было куды...»).

Паэма «Індыя» — твор метафізічных пытанняў і такіх жа метафізічных адказаў (у тым, ранейшым, дамаркскіцкім, разуменні гэтага слова: трактаванне паняццяў, што выходзяць за межы вопыту, — бог, душа, свабода волі і г. д.):

— Марыя, ты ўжо там была.
Скажы мне, што там?
— Дзе?
— У Бога.
— Нічога там няма. Дарога.

І няхай сабе застаюцца пытанні. Гэта зарука таго, што я не раз яшчэ буду мець патрэбу і магчымасць прайсці Дарогай Вяртання, па якой ішоў паэт... Каб знаходзіць адказы. Бо пошук святасці — гэта яшчэ і пошук ачышчэння. І, можа, — раскаяння — перад пустэчай:

Роспачных слёз не хаваючы.
Слёз невядома па чым...

Бо «Індыя» (у сваёй вершаванай частцы) — гэта яшчэ і пошук прабачэнняў — перад сваёю душой і перад душой, закаханай у яе. Ёсць і канкрэтныя адрасы. Адрасы вяртанняў:

Вечар у ветраным Віцебску...

(Чытаю, а д'ябал штурхае пад локаць: «Помніш: «вечар — вецер — веер...»?)

Ды не падмануць цябе
Слёзы, што вецер мне выціснуў
У развітальнай журбе...
І:
У Баранавічах снег.
Праз дарогу — змеі:
Нізкі, роўны, доўгі бег
Белае завеі..

(І зноў гэты з'едлівы д'ябальскі смяшок: «А помніш — у Фета: «Опять серебряные змеи через сугробы поползли»?..)

... Анікога тут няма
З тых, хто быў бы любы.
Ды забытае імя
Вытапталі губы...
Там пытала — з нематы,
З даўніны, з нябыту:
«Да каго вярнуўся ты,
Калі ўсё забыта?»

Вяртанні, расстанні, вяртанні:

Глухі завулак.
Вецер.
Ноч.
Расстанне.
Я затулюся, падыму каўнер
І ўспомню мімалётнае каханне,
Як паляванне ўспамінае звер.
Імя згадаю.
Плечы.
Вусны.
Вочы.
Было ж яно! Ну як я мог забыць!
І цень ягоны над прадоннем ночы,
Нібы анёл ружовы, праляціць...

Дык імёны ці ўсяго толькі цені? І вяртанні — здрадніцкія ці трагічныя?.. А можа наогул дэкарацыйныя?..

...Як ты стамілася, любая,
як ты стамілася
Побач са мной!..
...Мы самі сваё прадказалі.
Блукалі — кругамі сляды
На дэкарацыйным вакзале...
Блізкая
спіць на плячы —
Сніцца далёкая...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x