Надакучыў тэлевізар, слухаю прамую трансляцыю па радыё, бо сцэнарыі трэба чытаць. Паседжанне з'езда прызначана на дзесяць. Спалоханы каментатар гаворыць, што ўжо шэсць хвілін адзінаццатай, а прэзідыума няма. Мож, не набраў Гарбачоў патрэбную колькасць галасоў? Мо завалілі яго нарэшце? У дзесяць нуль восем паяўляецца. Усё-ткі прайшоў — набраў 59 з нечым працэнтаў. Можа, схімічылі? У нас гэта ўмеюць.
Учора дэпутат з Данецка сказаў: я складваю свае паўнамоцтвы, мая праграма не выконваецца, бюракраты і жыды — так і прагучала, — давядуць краіну да развалу…
Пажывем — пабачым, што будзе далей. А я між тым думаю, дзе і калі буду сеяць грэчку.
19 сакавіка. Панядзелак. Якая цяплынь! Учора з Евай ездзілі ў вёску. Абразаў старыя яблыні і гэтак шчыраваў, што сёння не павярнуць галавы — шыя нібы драўляная.Ноч пакутаваў: як ні лягу не магу заснуць. Выставілі ўчора пчол. Перазімавалі добра, усе цэлыя. Абляталіся дружна і адразу сыпанулі ў лес. Вярба распускаецца, арэшнік даўно развесіў свае султаны. На месяц раней звычайнага пачалася вясна. Не дзіва, што пчол-ваданосы абляпілі тазік ля студні: значыць, ёсць расплод. Шмат маладых пчол, якія просяць піць.
Думкі вясновыя і клопаты вясновыя. А што будзе ў нашай краіне? Бурлівы, скрутны час! Чытаю прамовы на пленуме ЦК КПСС. Якая барацьба кіпіць там! Наш зямляк Уладзімір Бровікаў, цяперашні пасол у Польшчы, вельмі востра і смела выступіў. Мабыць, ён лепш за ўсіх разумее. Куды нясе нас “рок событій”. Ён і раней неяк выступаў моцна. Нажывае зямляк палітычны капітал. Можа,хоча вярнуцц ў Мінск нашым генсекам? Я б гэта вітаў. Чалавек разумны, працаваў у нас прэм'ерам. Рэдкі выпадак — журнвліст па адукацыі быў кіраўніком ураду. Панавешалі цяпер сабак на сацыялістычную сістэму. А яна дае магчымасць любому атрымаць адукацыю. Выбіцца ў людзі, а калі ёсць характар і галава на плячах. Дык можаш стаць дзяржаўным мужам.
На студыі ўсё без перамен. Перадач нарабілі, а яны ляжаць. Афіцыёзы забіваюць. Кругом палітыка. У чэргах, у лазні, у спальні...
17 мая, чацвер, 1990. Штодня ідзе дождж. Дзякуй Богу — засухі не будзе. Зараз усё расце, набірае моц. А ў беларускім парламенце слоўны паток. У першы дзень кіраваў Лагір — старшыня выбарчай камісіі, блытаўся страшэнна. Выбралі яму памочніка — міністра юстыцыі Ціхіню. На пасаду старшыні Вярхоўнага Савета пленум ЦК рэкамендуе Мікалая Дземянцея. Ёсць кандыдатуры іншыя: Шушкевіч, касманаўт Кавалёнак. Нехта Вчэрскі з Барысаўскага раёна вылучыў сябе сам. Цікавая сітуацыя! Калі такое магло быць? У сучасным Вярхоўным Савеце багата парыйных функцыянераў, таму Дземянцей можа перамагчы.
18 мая. Пятніца. Сесія працягваецца. Сёння дасталося на арэхі Дземянцею. Спачатку журналіст, які на выбарах перамог майго земляка Сахуту, пакрытыкаваў Дземянцея, а потым малады дэпутат Лябедзька заявіў: “Никлай Иванович, снимите свою кандидатуру, иначе будут непредсказуемые последствия”. Пра гэтыя “последствия” гаварыў святар з Оршы і агітаваў за Кавалёнка. Дзіва: поп агітуе за савецкага генерала, які злётаў у космас, мог узяць там божаньку за бараду.
Сенсацыі не адбылося: Дземянцей стаў старшынёю Вярхоўнага Савета. На маю думку, чалавек ён не дурны, мае вопыт і жыццёвы і, так бы мовіць, службовы, але прамоўца слабаваты — не філолаг.
19 мая. Субота. У Вярхоўным Савеце — бура. І пачынаецца яна на плошчы ля Дома ўрада. Там амаль штодня мітынгі, пікеты. Сёння пікетчыкі, а за імі і дэпутаты патрабавалі, каб Дземянцей вёў пасяджэнні па-беларуску. Ён сказаў, што Закон аб мовах уступае ў сілу ў 1 верасня, прапанаваў прагаласаваць: на якой мове весці работу. “Ганьба!” — пачуліся галасы. Моцна выступіў Зянон пазняк. “Ваша врэмя прайшло”— як папугай паўтараў Дземянцей. “Не маё врэмя. А ваша врэмя прайшло”, — адпарыраваў Зянон.
А на дварэ халадэча. Нават выскачыў марозік. Памарозіў раннюю бульбу, памідоры ў цяпліцы, перац. Бульба акрыяе, а ўсё іншае — наўрад. Дарэчы, казаў Еве: не будзем спяшацца, пачакаем. А яна сваё: памідоры перарастаюць, ім цесна. Ну, і пасадзілі. Загінулі яны на прасторы, на свабодзе.
30 мая. Раніца светлая . ц ёплая, а потым узнімаеца вецер, прыганяе цёмныя хмары, ідзе дождж са снегам, з градам. Мабыць, такое было рпней, бо ў народзе нездарма кажуць: Да святога духа не здымай кажуха. А па святым Дусе ў тым жа кажусе Гэта вычытаў у нашым штотыднёвіку. “Беларускае тэлебачанне і радыё” Дарэчы, на тэлебачанні паболела перадач на роднай мове Але іх усё роўна мала. У праграму не ўціснуцца — парламенйкая балбатня забівае ўсё. Краіна гудзе. Як парушаны пчаліны вулей. Расійскі парламент выбірае прэзідэнта. Два чырвоныя расійскія пеўнікі — Ельцын, які прыкінуўся дэмакратам, і яры антысіяністІван Палазкоў счапіліся за высокі пост. Абралі Ьарыса Ельцына. Ухваляю.
Читать дальше