Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён, вядома ж, падтрымаў райкамаўскую кабету: дзяржаўнасць беларускай мовы гэта правільна. Але навошта бел-чырвона-белы сцяг, навошта “Пагоня”? Я пачў даводзіц, што гэта нацыянальныя сімвалы, а ён сваё: пад гэтым сцягам фашысты і паліцаі нішчылі патрыётаў. А я кажу:на спражках нямецкіх салдат было напісана: “Гот міт унс” — з намі Бог, дык што цяпер, усім вернікам трэба адмовіцца ад Бога, бо фашысты яго імя запаскудзілі…Андрэй заспяшаўся ў абкам. Буркнуў “Бывай здароў!” І нават рукі не падаў на развітанне.

На тралейбусным прыпынку стаялі два хлапцы пад бел-чырвона-белым сцягам. Да іх прычапіўся стары ў акулярах: дакарае — хіба вам мала дзяржаўнага сцяга, навошта фашыстоўскі? “Правільна робяць хлопцы,— сказаў я.— Гэта наш нацыянальны сцяг. Яму семсот гадоў. Гэта наша гцісторыя”. Хлопцы заўсміхаліся, расцвілі. .А стары змоўк, як жабоцьку праглынуў. У тралейбусе разгаварыліся. Хлопцы вучацца ў радыётэхнічным інстытуце. У аднаго на штрыфлі курткі прыгожы значок “Світанак”, а ў другога — маленькі паласаты бел-чырвона-белы сцяжок.

На маю думку, мітынг удаўся, зробіць ён добры зрух у нашым абуджэнні і Адраджэнні.

Увечары ўсчалася завея, але назаўтра сіноптыкі абяцаюць плюс шэсць, а на Брэстчыне — да дзевяці. Вось табе і люты! Ці не мітынгоўцы сваім разгарачаным дыханнем угрэлі прыроду?

Дэталь, пра якую ледзьве не забыўся. Перад мітынгам па стадыёне павольна праехалі чатыры вялізныя фуры Мінскага аўтазавода. Маўляў, бачыце, чаго дасягнула савецкая Беларусь! А можа, іншы падтэкст: самых гарачых можам запіхнуць у чэрава гэтых машын, месца хопіць...

Пятро перачытаў старонкі дзённіка і зноў злавіў сябе на думцы: калі б не занатаваў, то шмат што забылася б, захавалася б адно агульнае ўражанне: было багата людзей і быў душэўны парыў. Гартаў свой кандуіт далей і ўбачыў дату, абведзеную чырвоным фламастэрам.

26 студзеня. 1990г.

Светлы дзень! Нарэшце прыняты Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Цяпер паступова, спакойна, без ляманту і гвалту, трэба працаваць. Павінна адрадзіцца Беларусь. Год таму на мітынгу 19 лютага я ўпершыню ўбачыў плакат “Беларускай мове — дзяржаўнасць!” Тады нават не верылася, што гэта будзе. Дапамаглі суседзі — і літоўцы, і украаінцы прынялі ўжо законы аб мове. Таму нашым партбюракратам не было куды адступаць, хоць у мінскай “Вячорцы”, па радыё і тэлебачанні гучалі выступы тыпу: я беларус ці беларуска, “говорю по-русски и белорусский язык мне не нужен”. Мусіць, чуліся такія галасы і на сесіі Вярхоўнага Савета. Віцэ-прэм'ер Ніна Мазай зрабіла цікавы, грунтоўны даклад, вымаўленне ў яе натуральнае, голас прыемны, гучны. Любата слухаць!

Так, 26 студзеня — светлы дзень календара. Але ёсць жа і другая дата: 26 красавіка 1986-га — чарнобыльская аварыя. Паміж гэтымі датамі ўжо амаль чатыры гады. Чарнобыль ахінуў смертаносным чорным крылом і мае родныя Хатынічы...

А на дварэ цяплынь нечуваная: плюс шэсць! І сонейка свеціць. Лагодны дзень. У прыродзе пацяплела, а ў людскіх душа — халадрыга, злоба і нянавісць. Азербайджан з Арменіяй ніяк не могуць памірыцца, Грузія з Абхазіяй ваююць, Малдавія з Прыдняпроўем бяруцца ў рожкі, у Таджыкістане гінуць людзі. І Ў іншых краінах няма супакою і ладу. Познімі вечарамі слухаю галасы “забугорныя”. Развае лучыць з усім светам, гэткім супярэчлівым, гэткім маленькім і гэткім вялікім. Разнастайным і адзіным у сваёй трагічнасці.”

15 сакавіка. Чацвер.Упершыню ўчора пачуў сур'ёзную, аргументаваную крытыку Гарбачова: непаслядоўнасць, кідаецца з аднао боку на другі, за няўдалую антыалкагольную кампанію, якая падарвала зканоміку краіны, за міжнацыянальныя канфлікты, ганьбаванне арміі. І крытыкаваў генсека дэпутат-камуніст з Кузбаса. Ён зазначыў, што пісаў у ЦК КПСС у 1985 годзе, выказваў тады крытычныя заўвагі. Яшчэ тры прамоўцы скублі Гарбачова. Была прапанова абраць прэзідзнтам Бакаціна. Ён двойчы выступаў, адмаўляўся. Ды што яны там — здурнелі? Знайшлі дзеяча! Сабчак абліў брудам прэм'ера Рыжкова, іншых членаў ураду — зроблена свядома, каб выбіць Рыжкова з прэтэндэнтаў. Ён спалохаўся, зняў сваю кандыдатуру. І застаўся Гарбачоў дзін. Зноў выбары без выбару.

Што будзе далей? Дужа вострая сітуацыя ў краіне. Самы цяжкі час перажываем. Адну сістэму руйнуем, іхоць яна і ўпіраецца. Ствараем другую. А ці лепшую?

Пішу на рабоце. Ніхто мяне не турбуе, праграма забіта афіцыйныі перадачамі, усе глядзяць паседжанні з'езда саветаў. Гэта бясплатная “шпектакля”. Не адарвацца. Гарбачоўская галоснасць у дзеянні. Ён яе спарадзіў, яна яго і загубіць

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x