Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Для мяне чарка — антабка. Лыжка — антабка. Пляшка — таксама. А папраўдзе антабка, — ляснічы зрабіў паўзу, яшчэ болей усіх заінтрыгаваў. — Антабка — гэта металічная дужка, за якую мацуецца рэмень стрэльбы ці аўтамата. Гучыць добра — антабка...

— Ну што ж, тады аглаблёвую антабку, — Мікалай Шандабыла ўзняў чарку, сам падняўся цяжкавата, мабыць, ягонае чэрава што распірала блакітна-паласатую тэніску, яшчэ пацяжэла. — Дзякую за гасціннасць. Жадаю вам, дарагія землякі... І вам жадаю, Георгій Сяргеевіч, — крутнуў галаву ў бок Акапяна, — здзейсніць свае планы. Насуперак усялякім цяжкасцям і рознаму ліху. А нашаму маладому сябру-ляснічаму жадаю, каб на стале заўсёды быў хлеб, ну і антабка. А зрэдку — і юшка. Яшчэ раз шчыра дзякую.

Затым уся кампанія праводзіла да машыны абласнога начальніка. Мікалай Арцёмавіч быў на добрым падпітку. Раковіч трымаў яго пад руку. Апошнім сунуўся Акапян. Яго хістала ўбакі, думкі блыталіся ў галаве. “Перабраў я, эх, перабраў”, — мільганула роспачная думка. Ён зачапіўся за нейкі корч і ледзьве не ўпаў. Зноў хістанула ўбок, ён ухапіўся за дрэва, натыкнуўся на кароткі востры сук, які балюча кальнуў у грудзіну. “О, ліха, гэтак і скалечыцца нядоўга... Нуй, дурань, набраўся, як жаба гразі. Вось табе і антабка”, — дакараў сябе Акапян. Далей ісці не мог, ногі падгіналіся, яму зрабілася млосна, гарачая хваля сціснула горла і раптам яго пачало ванітаваць... І ён страціў прытомнасць.

Ачнуўся Акапян на мулкім тапчане, збоч стала, за якім яны піравалі. Раковіч сунуў яму ў рот таблетку валідола.

— Вазьмі пад язык. Пасмакчы. Палягчэе. Як чуешся?

Бледны твар, беспрытомны стан Акапяна вельмі напалохау Раковіча, бо менавіта ён за ўсё нёс адказнасць.

— Ну нічога, ужо лепш, — разняў бледныя вусны Акапян. — Апошняя антабка, відаць, была лішняя.

— Ну, Георгій Сяргеевіч, ты яшчэ малады мужык. Не апошняя, аглаблёвая. Такое здараецца. Ці мала што якое. Мы ж многа не выпілі, — супакойваў і Раковіча, і сябе Даніла. — Ну што, будзем прыбіраць антабкі? — зірнуў ён на ляснічага.

Удвух яны ўзяліся прыбіраць са стала, бо егер даўно пакаціў на веласіпедзе дамоў. Раковіч пасунуўся да дзвярэй. У яго таксама была цяжкая галава. Падышоў да Бесядзі, асцярожна нахіліўся, засилиў прыгаршчы вады, лінуў на разгарачаны твар. Уцёрся хусцінкай, адразу адчуў палёгку. Падышоў Даніла.

— Ну што, вада ўжо халодная? Спасаўка на дварэ. Ілля даўно памачыўся, — Даніла памаўчаў, шумна ўздыхнуў. — А якое паветра! Які водар! З дзяцінства люблю часіну пасля дажджу. Некалі мы басанож хадзілі па лужынах з Андрэем Сахутам. Ён цяпер у Мінскім абкаме партыі. Сакратар па ідэалогіі. Я ўвогуле люблю хмарныя дні. Тады сонца не смаліць, не выпальвае зямлю. Усё расце, наліваецца сілаю. Сонечных дзён не трэба шмат. Тыдзень на касавіцу. Пару тыдняў на жніво, — задумліва разважаў Даніла.

Раковіч быў не зусім згодны: на касавіцу тыдня мала, а на жніво і трох не хопіць, але пярэчыць не хацелася: у затуманенай гарэлкай галаве білася адна думка: што там у Маскве?

Неба на ўсходзе ўспыхвала бліскавіцамі. У гэтых мігатлівых успышках, якія асвятлялі абрысы попельна-ружовых аблокаў, было нешта трывожнае і таямнічае.

ІІІ

Ужо чацвёрты год Андрэй Сахута займаў пасаду сакратара абкама партыі па ідэалогіі. Так, менавіта абкама. Цяпер і пісалі і вымаўлялі гэтыя словы-сімвалы савецка-партыйнай улады па законах беларускай граматыкі: райкам, абкам, выканкам. З асаблівым смакам бэсцілі райкамы і абкамы выступоўцы на мітынгах, але язык Андрэя Сахуты ўпарта не слухаўся новых павеваў часу і вымаўляў гэтыя словы-сімвалы на ранейшы капыл, як і ягоныя калегі — партыйныя функцыянеры. Аднойчы ён зняў трубку тэлефона — сакратарка недзе выбегла ў калідор, і пачуў прыемны жаночы галасок: гэта абкам? Ён укусіў сябе за язык, бо гэтак зманулася сказаць: “Не, даражэнькая, гэта абком...” О, як сумаваў ён па былым часе! Хаця ў глыбіні душы разумеў: жыццё ставіць усё на сваё месца. Разумець то разумеў, але ўся яго істота супраціўлялася гарбачоўскай перабудове і новаму мысленню.

Андрэй Сахута, як і большасць ягоных дружбакоў-партакратаў, лічыў, што гэта ўсё робіцца на шкоду партыі і народу, але партыйная дысцыпліна, нібы жалезная аброць, прымушала трымацца баразны, па якой вялі вышэйшыя лідэры, тыя, што сядзелі ў Крамлі і трымалі лейцы. Каб жа толькі трымалі! Дык жа бязлітасна тузалі! І не раз узгадваў Андрэй крылатыя, мудрыя словы беларускага класіка-гумарыста: “Кіраваць то ты кіруй, ды не надта тузай!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x