Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька знаходзіўся ў рэанімацыі, сына да яго не пусцілі. Чым ён мог памагчы? Супакоіў трохі маці і вярнуўся дамоў.

Справы на заводзе ішлі ўсё горш. Пастаўкі зрываліся, рабочыя стаялі ў чэргах, хапалі соль і цукар. І ўсё мацней смылела сэрца генеральнага дырэктара завода. Ён кусаў сябе за локці ад бяссілля, бездапаможнасці. А калі глядзеў перадачы пра з’езд у Маскве, са злосцю думаў: “Нават у зале не могуць навесці парадак. Што яны могуць у краіне зрабіць? Які парадак? А можа, знарок гэта паказваюць? Каб не толькі я так падумаў. Маўляў, во які ў нас бядлам. Хіба можна так жыць далей?”

Галава пухла ад скрушлівых думак, здагадак, меркаванняў. Думкі думкамі, а справу рабіць трэба На пачатку года яму ўдалося прабіцца да старшыні Савета Міністраў Вячаслава Кебіча. Той уважліва выслухаў. У вялікіх блакітна-шэрых вачах прэм'ера Акапян бачыў разуменне і спагаду, жаданне дапамагчы, падтрымаць дырэктара завода, які вельмі патрэбны краіне.

— Георгій Сяргеевіч, вы правільна ставіце пытанне. Па-дзяржаўнаму. Час не чакае. Але ў нашай вялікай краіне пануе зараз вэрхал. Бязладдзе. Ні расіянаў, ні украінцаў, ні тых жа казахаў, якія падводзяць, падагнаць не магу. Буду прасіць. А што ў нашых руках, гэта мы павінны зрабіць.

Выклікаў свайго намесніка, куратара прамысловасці, потым галіновага міністра.

— Ну вось што, мужыкі, — выслухаўшы ўсіх, важка сказаў прэм'ер. — Цяпер утрох закасвайце рукавы і за работу! Напрыканцы года завод павінен уступіць у строй. Даць прадукцыю.

— А як наконт таго… Ну, каб на траіх…сообразить? — ухмыльнуўся віцэ-прэм'ер.

— Калі справу вырашыце. Гэта ваш асабісты клопат. Але без мяне. Я з радасцю вып'ю шампанскага у дзень пуску завода.

Ад успамінаў адарваў тэлефон. У трубцы пачуўся бадзёры голас маладога партыйнага лідэра раёна Анатоля Раковіча.

— У нас у раёне госць з Магілёва. Шандабыла Мікалай Арцёмавіч. Ён тут па чарнобыльскіх справах. Па зоне шастае. Якія на вечар планы? Ёсць прапанова на Бесядзь адскочыць. Юшку зробім. Пасядзім, пагамонім. Мікалай Арцёмавіч хоча з табой пабачыцца. Увечары ён збіраецца ад’язджаць.

— Ну, раз начальства хоча, хто ж будзе пярэчыць? Мая справа тэхнічная: выпіць ды закусіць, — хмыкнуў Георгій Акапян. — Што там у Маскве? Якія навіны?

— Ніякіх навін. Ельцын гарлапаніць. Гэкачэпісты сядзяць, як мышы пад венікам. Значыць, будзеш? Там пагамонім. Каля шасці заеду. Ну, пакуль.

Вечар быў цёплы, звонкі, з лёгкім туманком над Бесяддзю. Цішыня панавала навокал, адно патрэсквала сухое голле ў вогнішчы. Над ім дыміўся падвешаны казан. Каля вогнішча завіхаліся тры мужчыны: таўсматы, каржакаваты Даніла Баханькоў, дырэктар мясцовага саўгаса, малады, танклявы ляснічы Дзмітрый Акуліч і вёрткі, сухарлявы, нібы стручок гароху, егер лясніцтва. Ён тут быў у ролі памагатага, так бы мовіць, слуга двух паноў.

Неўзабаве ў цішы пачуўся гул матораў, святло фараў нібы абмацвала ствалы дрэў. Даніла Баханькоў порстка рвануўся насустрач гасцям. Пачуліся галасы. Да кастра падышлі госці. Першым упэўнена тупаў Анатоль Раковіч, за ім важка, грузна валюхаўся Мікола Шандабыла, ішоў і азіраўся вакол, бо даўно тут не быў. Даніла і Георгій Акапян замыкалі шэсце.

Мужчыны гучна гаварылі, знаёміліся. Новым быў толькі мясцовы ляснічы Акуліч, якога па вясне прызначылі ў Белую Гару. Гаспадары пастараліся: падстрэлілі дзвюх качак, утушылі іх з бульбаю, налавілі рыбы, згатавалі духмяную юшку. Непадалёк пад елкамі прытуліўся невялікі дамок. Тут, далей ад лішняга вока, часцяком адпачывала, расслаблялася кіраўніцтва раёна.

Мікола Шандабыла адвёў убок Георгія Акапяна.

— Вы ведаеце, што я прамысловасцю не займаюся. Але ваш куратар і сам старшыня папрасілі пацікавіцца, як у вас ідуць справы. Якія праблемы?

Георгій коратка патлумачыў, якая сітуацыя на заводзе, пералічыў, якія пастаўкі сарваны ўжо ў гэтым месяцы, дадаў:

— Калі так будзе і далей, то завод сёлета не ўступіць у строй...

Абласны начальнік згодна хітаў галавою, падтакваў:

— Разумею. Усё далажу старшыні... Невядома, чым скончыцца гэтая заварушка ў Маскве..

І ля вогнішча таксама гаварылі пра ГКЧП. Спрачаліся, асабліва гарачыўся малады патыйны лідэр Анатоль Раковіч:

— Гарбачову каленкаю пад зад трэба было даць даўно. Займаецца балбатнёю. Развёў дэрмакратыю. Галоснасці яму, бачыце, мала. Трэба наводзіць парадак, а не языком мянташыць. Дзе якая заварушка — там надзвычайнае становішча ўводзіць. А то планы не выконваюцца, усё трашчыць па швах. Вунь наш Георгій Сяргеевіч пасівеў дачасна. Бо зрываюцца ўсе пастаўкі. І ні ў кога галава не баліць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x