• Пожаловаться

Леанід Левановіч: Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч: Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6720-93-5, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леанід Левановіч Палыновы вецер

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Леанід Левановіч: другие книги автора


Кто написал Палыновы вецер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хацеў бы я, сынок, з’ездзіць у Лабанаўку. Паглядзець, што там робіцца, — цяжка, перарывіста дыхаючы, сказаў бацька.

— Канечне, з’ездзім. Вось агледжуся там. Асвойтаюся. І з’ездзім. Абавязкова.

Бацька, які меў за плячыма восемдзесят з гакам і два інфаркты, задаволена хітаў сівою, некалі смаляна-чорнаю кучараваю галавою.

Георгій Акапян прыехаў будаваць цэментны завод на пачатку 1985-га. У яго пацямнелай з гадамі чупрыне праблісквалі рэдкія ніткі сівізны, як восеньскія павуцінкі, што сведчаць аб надыходзе бабінага лета. А тут яны казалі пра іншае: надыходзіць ранняя мужчынская восень, бо іхняму гаспадару няма яшчэ і паўсотні. Завод ужо будаваўся больш як пяць гадоў. Вялізныя жалезабетонныя карабкі будучых вытворчых цэхаў уражвалі. Але саміх будаўнікоў гэта не радавала, бо шмат хто з іх не меў жытла. З будаўніцтва кватэр і пачаў сваю дзейнасць Акапян. Разумеў: прыстойнай кватэраю можна, нібы пернікам, прывабіць сюды маладога таленавітага спецыяліста. Во дзе спатрэбіліся Георгію Акапяну ягоны вопыт, настойлівасць, генетычная ўсходняя мудрасць, змешаная з хітрасцю. Дамы пачалі ўздымацца ўгару, як грыбы пасля дажджу. Неўзабаве зазвінелі песні навасёлаў. І тут выбухнуў Чарнобыль. Праз нейкі час пачалі адсяляць навакольныя вёскі. Спецыялісты з малымі дзецьмі кідалі ўтульныя кватэры, грашавітыя пасады і ўцякалі хто куды. Праўда, мясцовыя сталыя кадры заставаліся.

Марудна, са скрыпам, нібы нямазаныя калёсы па жвіры, рухалася будоўля. І чым бліжэй да фінішу, тым цяжэйшы быў рух. Усё часцей падводзілі пастаўшчыкі — то расійскія, то ўкраінскія. Акапян слаў тэлеграмы, званіў ва ўсе канцы. У Маскве ад яго адмахваліся, як ад надакучлівага камара, у Мінску слухалі, абяцалі, але слова не трымалі, абяцанні не выконвалі. Часам Георгію Акапяну здавалася, што ніхто з чыноўнікаў нічога не робіць — усе глядзяць па тэлевізары паседжэнні Вярхоўнага Савета СССР. Гэта было штодзённае відовішча, ці як казаў Акапян са злосцю: “Нуй, спектакль! Цырк на дроце”.

Дэпутаты навыперадкі рваліся да мікрафона, як згаладалы да хлеба, каб засвяціцца, каб іх убачылі, а што яны скажуць, якія законы прапануюць — не так важна. І ўсе нязгодныя — як агонь з вадою,— крычалі, спрачаліся, гатовыя счапіцца загрудкі. Але былі прамовы, якія Акапян прымаў душою і сэрцам, а бацьку яны дужа не падабаліся. Неяк выступаў маскоўскі прафесар і заявіў, што народ вышэй за партыю, канстытуцыя вышэй за партыйны статут. Зала сустрэла гэтыя словы авацыяй. Гатовы быў апладзіраваць і сын былога першага сакратара райкама Георгій Акапян.

Аднойчы ўвечары патэлефанаваў бацька, раззлаваны на дэпутатаў:

— Што яны робяць? Яны разгойдваюць лодку. Разваляць краіну. Усіх патопяць.

— Не перажывай, бацька. Дэпутаты кажуць праўду. Вакол бардзель. Ніхто нічога не робіць. Трэба наводзіць парадак. Іначай — труба!

— Дык жа не з шальмавання камуністаў трэба пачынаць, — задыхаючыся, даводзіў бацька.

— Бацька, партыя ўжо не тая. Адарвалася ад народа. Страціла аўтарытэт і павагу...

— Сынок, і ты мяне топіш. Кідаеш, нібы шчанюка ў ваду...

У трубцы пачуліся кароткія гудкі: не развітаўшыся, стары Акапян спыніў размову. А ўранні патэлефанавала маці, спалоханая, усхваляваная: “Юрачка, у бацькі інфаркт. “Хуткая” забрала ў бальніцу. Прыедзь...” “У мяне зараз планёрка. Пазваню праз паўгадзіны”.

А планёрка зацягнулася. Акапян сядзеў, як на гарачым вуголлі, нервы гарэлі, у галаве білася думка: “Як там бацька?” А тут счапіўся ягоны намеснік з галоўным інжынерам, пачалі высвятляць адносіны — хто з іх болей вінаваты ў тым, што зрываецца пуск завода. Акапян сядзеў, чуў, як у самога смыліць сэрца, цісне за грудзінаю. Ледзьве давёў планёрку да канца. Хацеў паўшчуваць намесніка, але часу на гэта не было. Дый што ўшчуваць, калі ўся краіна засядае, усе вакол крычаць і сварацца, у чэргах, на сходах, асабліва дыскутуюць у лазні, бо там усе голыя: не відаць ні пагонаў, ні ардэноў, ні іншых рэгалій.

Акапян імчаў у Магілёў. У дарозе вадзіцель уключыў радыё: у Маскве працягваўся з’езд народных дэпутатаў. Акапян ужо быў задрамаў, бо ноччу спаў кепска, як раптам пачуў выступ вядомага навукоўца, спецыяліста па ахове прыроды: “Партия должна срочно позеленеть…”

— Чулі, Георгій Сяргеевіч? — павярнуўся да яго вадзіцель. — Партыя павінна пазелянець. Ды яшчэ “срочна!” Каб ты сам ссінеў, як гусіны пуп.

— Ат, дэмагогі! Выключы гэтую балбатню. Тут не да іх, — Акапян зноў заплюшчыў вочы. Дарога заўсёды супакойвае, як малога люлька.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Леанід Дранько-Майсюк: Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дайнека: След ваўкалака
След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека: Людзі і маланкі
Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.