• Пожаловаться

Леанід Левановіч: Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч: Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6720-93-5, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леанід Левановіч Палыновы вецер

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Леанід Левановіч: другие книги автора


Кто написал Палыновы вецер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што нам да іх? Як сабе хочуць. А рукі дрыжаць, можа, з пахмелля. Не тлумі галаву. І не думай пра іх. Дзе будзеш спаць? Пойдзеш на сена?

— Пайшлі разам.

— Хіба ты не нарабіўся за дзень? Уранні былі разам...

— На пацалункі ў мяне заўсёды ёсць жаданне.

Яны доўга цалаваліся, стоячы каля парога, быццам на раздарожжы.

Бравусаў у душы дзякаваў Богу, усяму беламу свету, што нарэшце ён разам з гэтай жанчынай, быць з якой яму хацелася з маладосці і праз усё жыццё.

На дварэ уладарыў ядраны, расяны звонкі жнівеньскі вечар. Бравусаў зірнуў на неба і ажно застыў ад здзіўлення: цёмны купал неба быў усыпаны буйнымі мігатлівымі зоркамі. Нездарма пішуць, што жнівеньскія зоркі самыя яркія, а росы самыя густыя. Пасля выхаду ў адстаўку ён шмат чытаў. Кнігі, газеты, календары — усё, што трапляла на вочы.

Спаць не хацелася. У галаве, як ні адганяў, засела, нібы цвік, вярэдлівая думка пра ГКЧП. Нешта тут не так, разважаў ён, хай сабе прэзідэнт прыхварэў. Але ж паперы ён мог падпісаць сам. Аўтаручка — гэта ж не пудовая гіра. Выходзіць, ён супраць. А ягоныя хаўруснікі скарысталі адсутнасць. Стварылі ГКЧП. Некалі ж Хрушчоў паехаў у Піцунду пуза грэць, а ў Маскве без яго сабралі пленум ЦК: прыязджай, Мікіта Сяргеевіч, мы тута ўсе чакаем цябе. Прыехаў. І турнулі з усіх пасад. Не далі і слова сказаць у апраўданне. Сядзі і не вякай. Так і з Гарбачовым можа быц.ь.

Мільганула думка: варта было б схадзіць да настаўніка Мамуты, можа, ён “галасы” якія слухаў. Але позна ўжо, дый намарыўся за дзень Заўтра схаджу абавязкова, вырашыў Бравусаў, пазяхнуў, але адчуваў, што не засне, сеў на калодку каля варотаў. Зноў угледзеўся ў неба. Увесь паўночны яго бок быў добра відзён, таму лёгка адшукаў Вялікую Мядзведзіцу, а потым — Малую Мядзведзіцу. Гэтыя сузор’і нават ведаў ягоны бацька, хоць і меў усяго тры класы за плячыма. І называў ён іх — Вялікі Воз і Малы Воз. Палярную зорку Бравусаў навучыўся знаходзіць, калі служыў у войску. Па ёй вызначаў свой шлях, калі з акружэння дабіраўся дамоў. А потым ужо ягоны сын-дзесяцікласнік паказаў сузор’е Высяжар — па-навуковаму Плеяды. Адшукаў іх зараз: быццам жменя зыркіх вугольчыкаў сузор’е даволі нізка вісела на ўсходзе. Непадалёк ад Плеядаў Бравусаў угледзеў светлы шарык, які нібы каціўся між зорак. “Няўжо спадарожнік?” — устрапянуўся ён, але неўзабаве ўбачыў пульсуючы чырвоны агеньчык — значыць, самалёт. Курс трымае на захад. Можа, на Мінск, а можа, на Варшаву ці Берлін.

Вось ляцяць у тым самалёце людзі, хто дрэмле, хто гамоніць між сабою. Толькі што селі ў адным горадзе, а праз гадзіну-другую ўжо за тысячу кіламетраў. Да чаго навука сягнула высока! А на Зямлі, як не было парадку, так і няма. У небе ўсё рухаецца па спрадвечнай завядзёнцы, а на Зямлі чорт ведама што робіцца, то войны, то перавароты. Мусіць, і першабытныя людзі бачылі неба такім жа, як і цяпер, дзівіліся, давалі назвы сузор’ям, планетам.

Бравусаў згадаў, як некалі настаўнік Мамута распавядаў, што да вайны на высокім беразе Бесядзі, дзе ўпадае Канчанскі ручай, мінскія вучоныя праводзілі раскопкі, знайшлі багата каменных прыладаў першабытнага чалавека і даказалі, што людзі жылі тут прыкладна сто тысяч гадоў таму.

А цяпер Чарнобыль сваім смертаносным крылом вымятае ўсіх адсюль. Каго ўжо вымеў, а хто яшчэ ўпіраецца, як ён з Марынаю. Ці той жа Пятрок Мамута, былы дырэктар школы, заўзяты пчаляр, паважаны ў наваколлі чалавек. Бравусаў злавіў сябе на думцы, што ў іхніх лёсах нешта агульнае: памерлі жонкі, мусілі шукаць іншых. Мамутава Тацяна доўга хварэла на сэрца, а калі пайшла на той свет, у Хатынічы прыкаціла жанчына з Мінска. Здаровая, прыгожая. Аказваецца, пасля вайны Мамута паехаў у сталіцу вучыцца, жыў на кватэры і ўтрэскаўся ў Юзю, дачку гаспадыні. А дачка ўжо была маладою ўдавою-салдаткаю, дзіця мела. І ад Пятра Мамуты нарадзіла сына. Вучобу ён кінуў, вярнуўся да сям’і. Юзя клікала яго ў Мінск, маўляў, уцякай ад Чарнобыля, а ён у адказ: там няма дзе пчол трымаць, не магу іх пакінуць. І тады Юзя пакінула сталіцу, прыехала да яго. Вось, якія дзівосы на свеце.

У пуні сцішана замычэла карова. Няўжо яна чуе мяне, падумаў Бравусаў, ціха адчыніў вароты, намацаў у сене каля вугла пляскаты ліхтарык, асвяціў сваё ложа. Потым светануў угору, быццам шукаў кажаноў, якіх чуў ноччу, але ўгары нічога не ўбачыў, лёг, пачуў водар чабору і рамонкаў. А яшчэ падалося яму, што вільготна-халодная падушка пахне Марынінымі валасамі. Ён шчасліва ўсміхнуўся, прашаптаў:

— Дзякуй табе, Божа, калі ты ёсць, за яшчэ адзін пражыты дзянёк. І падары мне заўтра еткі ж шчаслівы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Леанід Дранько-Майсюк: Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дайнека: След ваўкалака
След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека: Людзі і маланкі
Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.