• Пожаловаться

Леанід Левановіч: Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч: Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6720-93-5, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леанід Левановіч Палыновы вецер

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Леанід Левановіч: другие книги автора


Кто написал Палыновы вецер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марына схадзіла ў хату, вярнулася, абняла яго, моцна пацалавала. І ў іх усё атрымалася.

А праз пару месяцаў былы ўчастковы перабраўся ў Хатынічы.

Усё гэта, быццам на кінаплёнцы, прамільгнула ў галаве Бравусава за лічаныя хвіліны, пакуль Марына набліжалася да яго. На плячы ў яе бялеліся граблі.

— Ну, дык ладнага ўжо ўкасіў. Пайшлі снедаць. Можа, я разаб’ю пакосы. Хай падсыхаюць.

— Разбіваць яшчэ ранавата. Хай вецер абвее. Але можна паспрабаваць.

Ён кассём, а Марына граблямі ўдваіх хутка разварушылі скошаную траву і пайшлі дадому.

— Што перадаюць? Якія навіны? — спытаў Бравусаў.

— Паўтараюць тое самае. Канцэрт усё перадаюць. “Вижу чудное приволье…”

— Эх, каб не Чарнобыль! Лепшага прыволля, чымся ў нас, не знойдзеш на свеце.

Бравусаў абняў Марыну за плечы, і так, абняўшыся, яны ішлі да вёскі.

Пасля снядання гаспадар зноў касіў. Марына варушыла атаву, даіла карову, даглядала гаспадарку. Бравусаў махаў касою, а думкі былі далёка ад Хатынічаў: што там робіцца ў Маскве? А як адгукнецца Мінск на гэтае ГКЧП? Думаў пра апошнія падзеі спакойна, без асаблівай трывогі: у зоне адсялення нічога не пераменіцца.

Па абедзе ён уключыў тэлевізар: можа, там што скажуць пра падзеі ў Маскве, але па адной праграме паказвалі балет “Лебядзінае возера”, а па другіх — нічога. Па радыё абвясцілі: у 19.30 будзе прэс-канферэнцыя ГКЧП. Гэта трэба паглядзець, вырашылі яны з Марынай. Бравусаў пакіраваў на сена, бо адчуваў утому ва ўсім целе. Ён звычайна адпачываў трохі пасля абеду, бо пад канец для часта балелі ногі: ці радыяцыя, ці старасць таму былі прычынаю, а хутчэй за ўсё і радыяцыя, і старасць аб’ядналіся супраць яго. Бравусаў рэдка скардзіўся Марыне на сваю немач, балазе сілы на абдымкі хапала.

Надвячоркам хораша касілася атава, бо раса ў жніўні выпадае рана. Потым ён напаіў у Бесядзі Зорку, зноў спутаў і пусціў на луг — хай пасвіцца да цёмнага. Калі прыйшоў дадому, прэс-канферэнцыя ўжо скончылася. Не паглядзела яе і Марына. Па тэліку зноў гучалі песні народаў СССР.

— Трэба “Время” паглядзець. Там усё пакажуць, — разважыў Бравусаў.

У Спасаўку цямнее раней. Да дзевяці вечара ўсе работы былі скончаны, накормлены два парсюкі, дагледжаныя Зорка і Красуля стаялі ў пуні. Бравусаў угаварыў Марыну за вячэраю кульнуць па кілішку самагонкі — усё-ткі свята, яблычны Спас. Марына пабедавала, што яблыкі не асвяціла ў царкве, што няма паблізу храма.

— Можна і так есці. Спас — усяму час. Ета калі ў жанчыны дзеці паміралі, дык ёй нельга да Спаса есці яблыкі...

Марына нічога не адказала, бо напамін пра дзяцей заўсёды балюча вярэдзіў душу. Бравусаў гэта зразумеў, начапіў акуляры і прыціх. Уся ўвага — на экран. І вось яны з’явіліся. Стары тэлевізар паказваў не дужа выразна, але Бравусаў угледзеў, што ў Янаева, галоўнага закапёршчыка, трэсліся рукі, калі ён пачаў пераказваць іхнюю праграму: трэба навесці ў краіне парадак, што “в отдельных местностях” будзе аб’яўлена надзвычайнае становішча, што прэзідэнт Гарбачоў хварэе, але неўзабаве паздаравее і яны будуць працаваць разам.

Ён слухаў, разважаў і нічога незвычайнага ў гэтых паведамленнях не знаходзіў. Прэм’ер — на месцы, сілавыя міністры — таксама. Значыць, парадак будзе забяспечаны. Хто ж у іх, хвакцічаскі. галоўны закапёршчык? Былы ўчастковы прафесійным, учэпістым вокам прыдзірліва ўглядаўся ў твары змоўшчыкаў. Можа, прэм'ер Паўлаў? Не, на ягоным добра ўкормленым твары, у глухаватым голасе не было рашучасці. Маршал Язаў? І ягоная шырокая мурлатая фізія была занадта спакойная і нават абыякавая. Усім сваім выглядам ваяка нібы казаў: вы тут петушыцеся, а ці даваць танкісатм загад, я падумаю. Бравусаў асабліва ўважліва прыглядаўся да міліцэйскага міністра Пуга. Генерал быў хмурны. Задужа змрочны. Быццам у яго балелі зубы. "Нешта Пуга, як не ў сваёй талерцы, — разважаў участковы. — Разумее, што яму давядзецца землякоў-латышоў, усіх прыбалтаў, заганяць назад. У савецкую канюшню. А яны ўжо свежага паветра дыхнулі, не захочуць назад. Клопату ў яго можа быць. хвакцічаскі, па макаўку". Найбольш актыўна і ўпэўнена паводзіў сябе шэф КДБ Кручкоў. Мусіць, ён у іх атаман, вырашыў Бравусаў. Без кадэбэшнікаў такія справы не робяць. А Янаеў — марыянетка. Але баіцца болей за ўсіх. Паперы падпісаў і спалохаўся. Вунь як рукі дрыжаць. Мандраж Янаева асабліва ўразіў былога ўчастковага. “Эге, браток, калі ты етак баішся, дык наўрад, каб у цябе нешта атрымалася. Дрыжачымі рукамі ўласць не ўтрымаеш. Усе ж людзі ўбачылі, які ты храбры заяц...” — падумаў Бравусаў. Сказаў пра гэта Марыне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Леанід Дранько-Майсюк: Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дайнека: След ваўкалака
След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека: Людзі і маланкі
Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.