— Трохі кашляе. Тэмпература нармальная. А я вару халоднае. Баюся, ці застыне. Ну, мый рукі. Будзем вячэраць. А мо душ прымеш?
— Так, лепей душ. Але я хутка.
У ванным пакоі прыемна пахла мядовым шампунем, лунаў тонкі фодар парфумы. Эх. каб зараз паляжаць з паўгадзіны ў цёплай вадзе, успененай шампунем, пацешыць грэшнае цела! Але разумеў, што опзна ўжо, Ада чакала, і яму хацелася любові. Таму нырнуў пад цёплы душ. Міжволі падумаў: і ў лясніцтве, і цяпер у райцэнтры не мае ні цёплага душа, ні цёплага клазета, не кажучы пра ванную ці метро. Не дзіва, што моладзь тышчыцца ў горад. Дый не толькі моладзь. Калі б меў чалавек ладны кавалак, свій дом з усімі выгодамі, дык наввошта яму клетка-кватэра ў гарадской камяніцы? Але такое, мусіць, будзе ў нас вельмі няхутка. Хоць ён чуў, што апошнім часам вакол Мінска закіпела будаўніцтва катэджаў, банкі выдаюць ільготныя крэдыты, толькі будуйся. Гэта эканамічны падрыў ідэалогіі сацыялізму: чалавек, які мае трохпавячрховы катэдж, у камунізм не паверыць і чакаць яго прыходу не пажадае, і ўсё будзе рабіць, каб роўнасць і брацтва не пусціць на парог.
Андрэй і Ада выпілі па кілішку за прыезд. Ён пазіраў жонцы ў вочы, разглядаў ейны твар, гэткі знаёмы , родны, прыкмеціў ля вушэй пасмачкі сівых валасоў. “Пастарэла мая бабулька”, Андрэй злавіў сябе на думцы, што параўноўзвае яе з Палінай. Там было новае, вострае пачуццё, а тут усё знаёмае, блізкае , звыклае, жанчына, з якой пражыта гэтулькі гадоў, выгадавалі дзяцей, ужо растуць унукі. Так, яна, можа, занадта дакарала, што доўга хадзіў без работы пасля абкама, пярэчыла, каб ехаў працаваць у зону — вядома, клапацілася пра яго здароўе, хацела быць рзам, а не жыць паасобку. Каханне не даруе дабраахваотнага расстання. Але ж ён мусіў туды ехаць, жыццё загнала яго ў радыяцыйную зону. І невядома, як бы паставілася да яго намеру іншая жанчына, тая ж паліна. Не, паліну на месцы жонкі ўявіць не мог, дужа мала яны ведаюць адно аднаго. “І ўвогуле, ты дома. Гані прэч усялякія думкі. Згаладалая жонка цябе чакае”, — настойліва параіў унутраны голас Андрэя.
Яму здалося, што Ада лашчыць яго, як ніколі пяшчотна. Не, не здалося, так было насамрэч. “Доўгае рассстанне распальвае каханне”, — падумаў Андрэй і сам здзівіўся, што атрымалася ў рыфму. Асаблівую всрыню пачуццям надавала разуменне: гэта апошняя ноч года.
Пасля бурных абдымкаў — У Ады нават вырвалася прызнанне. Што ён памаладзеў, падужэў, мабыць, радыяцыя спрыяе патэнцыі.
— Ёсць яшчэ порах, — задаволена ўсміхнуўся Андрэй.
— О, мілы мой, у цябе цэлы парахавы склад.
Звычайна Андрэй Сахута ўставаў рана, але ў апошні дзень года прачнуўся позна. Даў сабе паслабку, ляжаў, думаў, каму патэлефанаваць, што падарыць унуку, жонцы, дачцэ. Надзя з Толікам пераехалі да іх нядаўна, сваю кватэру здала нейкай фірме. Ада раілася з ім па тэлефоне наконт гэтага пераезду, вядома, ён пярэчыць не стаў.
— Што табе купіць, Ада? Усё-ткі Новы год, — спытаўся ён падчас сняданку.
— Ат, не турбуйся. Сёння што-небудзь купіць — праблема. Людзей усюды поўна. Для мяне лепшы падарунак — ты сам.
Кароткі зімовы дзень прамільгнуў неўзаметку. Параіўшыся з Надзяй, купіў унуку санкі. Пад вечар абнавілі іх: каталіся з невысокай горкі ў двары. Толік цешыўся падарункам, расчырванеўся, бы снягір, сам усцягваў саначкі на горку, адштурхоўваўся і скочваўся ўніз. Дзед Андрэй хадзіў па двары, пазіраў на асветленыя вокны дамоў, у некаторых праз шыбіны мігцелі рознакаляровыя лямпачкі на елках.
Што б ні дзеелася на свеце, якія б драматычныя падзеі ні адбываліся, Новы год прыносіць надзею на лепшае. І кожнаму хочацца верыць, што надзеі спраўдзяцца.
Увечары Андрэй глядзеў з унукам “Калыханку”, потым чытаў яму казкі. Малы ўважліва слухаў, затым пачаў пазяхаць, дзед падумаў, што ўнук вось-вось засне, а той раптам спытаў:
— Дзеда, а ў тваім лесе багата елак?
— О, вельмі! Таму што лес там вялікі. Там цячэ рака Бесядзь. У вёсцы над ракою жылі твае дзяды і прадзеды.
— Дык ты ж мой дзед. А прадзед гэта хто? Ён мяне ведае?
— Мой бацька Мацвей — гэта твой прадзед. А мая маці Кацярына — у вёсцы яе клікалі Кацерай, — твая прабабка. Іх ужо няма. Яны састарэлі і памерлі. От, некалі ўлетку з’ездзім на маю радзіму. Ты павінен ведаць, дзе жылі твае продкі. Там, праўда, зараз радыяцыя. Чарнобыль. Але мы яго пераможам.
— А ты бачыў радыяцыю? Яна што, уся чорная?
— Радыяцыю ўбачыць нельга. Яна ў зямлі, у вадзе. Вось, як соль ці цукар раствараецца ў вадзе, так і радыяцыя. Толькі яна шкодная для чалавека.
Читать дальше