Віктар Гардзей - Шалапут на гаспадарцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Шалапут на гаспадарцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалапут на гаспадарцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалапут на гаспадарцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Шалапут на гаспадарцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалапут на гаспадарцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ах, баба Марка! Яна быццам прадбачыла бяду і, ад'язджаючы ў Ганцавічы, нездарма наказвала, каб удзень карову падаіла Міхаліна. Вінаградаў, як вядома, Міхаліну не ўпадабаў за яе абжорства і пад Чарнушку палез сам, маючы толькі ўяўны, зрокавы вопыт у гэтай тонкай і далікатнай справе. Між іншым, кожны вясковы мужчына павінен умець завіхацца з даёнкай, і ніякага сораму тут няма. Помніце, на сваім бязлюдным востраве адважны мараход гадаваў прыручаных дзікіх коз, але хіба нейкую брыдотную казу можна параўнаць з прыгожай, рахманай і, да таго ж, удоістай каровай Чарнушкай?

Вінаградаў зрабіў усё так, як і трэба: сеў з правага боку, падмыў тугое вымя, памасіраваў гэты цёплы бурдзюк з малаком і лёгенька, пяшчотна, каб Чарнушцы не забалела, пацягнуў за цыцкі. Ад першага ж дотыку пальцаў тугія малочныя струмені зацырымболілі аб дно, запеніліся, зазвінелі па сценках ацынкаванага вядра. Бачыце ж самі: няма нічога хітрага і складанага ў ручным даенні кароў, хаця не варта забываць, што флегматычным каровам не падабаецца, калі іх пачынаюць мучыць блазнаватыя даяры.

Пеністы сырадой у дайніцы падабраўся ўжо да верхняга рубчыка, і можна было б смела пакінуць у спакоі ўсе чатыры ружовыя і пругкія шышачкі — больш з іх не выцадзіш ні кроплі, але, мабыць, Вінаградаву падалося, што малако ў вядро ён перапампоўвае не з дзесяцілітровага бурдзюка, а, прынамсі, з нейкай бяздоннай бочкі. Чарнушцы першы раз забалела, і яна папярэдзіла сквапнага даяра тым, што з размаху секанула яму хвастом па вачах. Вінаградаў нічога не зразумеў, і тут, як кажуць, прагнаць фраера згубіла. Рахманая Чарнушка другім разам аж прыгнулася ад болю і, цэлячыся капытом у нахабніка, прамахнулася, з усёй сілы стукнула нагой па вядры. Амаль поўная даёнка з попырскамі перакулілася, фраер ад нечаканасці ткнуўся носам у белую лужыну. Чарнушка павярнулася, зірнула на нядобрую справу капытоў сваіх і дакорліва, жаласна мукнула. У адзін момант Вінаградаў падхапіўся, спалоханы і мокры, увесь выпацканы ў каровіныя лепяхі. Вось ужо праўда: каб ведаў, дзе ўпадзеш, дык падаслаў бы саломы. Зразумела, Чарнушцы яе ваяўнічасць не прайшла марна: фраер добра адлупцаваў нягодніцу нейкай дзеравячынай, а потым доўга адмываўся на канаве.

Да вечара ён смыкаўся каля хаты зажураны, сам не свой, сёе-тое яшчэ рабіў па гаспадарцы і з жахам думаў, што час расплаты за ўсе бачныя і нябачныя грахі ўжо блізка, у дарозе, можа, дзесьці на апошнім павароце да Малога Сяла. Сонца, як знарок, надта шпарка хіліцца на захад, чароўнага парусніка, які ад згрызот жыцця імгненна закінуў бы куды-небудзь на Чорнае мора, уяўленне надвячоркам чамусьці не малюе, ды і якая тут к чорту фантазія, калі бядак нос у нос сутыкнуўся з непазбежнай жорсткай рэчаіснасцю. На вуліцы пад кучаравым вязам фыркае ў нозры стомлены дарогай калгасны Жук, з парожняга, без асенчука, воза дзед Сцяпан здымае нейкія дробныя клункі, а галоўная дзея разгортваецца ў хаце. Там з кута ў кут матыляецца квяцістая кофта, саржавая спадніца, турэцкая хустка, і ў вобразе бабы Маркі ўяўленне сапраўды малюе Вінаградаву разлютаваную папуаску з далёкага неабжытага вострава.

— Васька, дзежачка, бачу, пустая. Маладзец, што спёк аладкі, але ж дзе яны?

— Прывалаклася Міхаліна і ўсе, халерніца, утрубіла.

— Міхаліна? О, прорва! Яна, мусіць, думае, што ў мяне тут кублы стаяць з пшаніцаю.— Баба Марка нешта западозрыла, кумельгам выскачыла ў сенцы, роспачна бразнула млёнам.— Васька, жыта, бачу, ты змалоў, але ж дзе мука?

— Дык там жа яна, у жорнах.

— Ты кажаш: мука ў жорнах? Паглядзіце, як ён хлусіць! Няма тут мукі! Яе нават і на паўхлеба не хопіць.— Баба Марка раптам убачыла на шкапчыку пустую дайніцу і зусім зніякавела: — Васька, ты Міхаліну ўдзень клікаў карову падаіць?

— На воўка мне Міхаліна, калі я сам умею даіць Чарнушку!

— Маладзец, Васька, што ўмееш, але ж дзе малако?

— Дзе, дзе! Чарнушка капытом тропнула, і поўнае вядро ў гной вылілася.

— Гультай! Раскол! Бяртош! Агаліў! Па свету пусціў! — на ўсю хату залямантавала баба Марка і, хапаючыся за клямку, пагразіла нікчэмнаму ўнуку: — Пабягу гляну! Хай яшчэ і паршукоў не карміў, то жыткі табе ўжо не будзе, пустадомак!

— Ды карміў я тваіх паршукоў, карбунец іх вазьмі!

Як добра, што ў хаце няма дзеда Сцяпана — паехаў на брыгадны двор распрагаць Жука, бо сваёй ганьбы, сваёй вялікай няславы пры дзеду Вінаградаў, мусіць, не перажыў бы, а так ён упэўнена, з надзеяй глядзіць у блізкую будучыню. Баба Марка біцца не будзе — яна толькі палохае. Ведаючы яе нейкую хваравітую любоў да няўедных «паршукоў», ашуканец таксама схітраваў: надвячоркам, перад самым вяртаннем удачлівых гандляроў з мястэчка, пабег на аселіцу і там нарваў у каноплях цэлую посцілку ядкой, лапушыстай дзяцеліны. Цяпер свінні проста купаюцца ў свежай, сакавітай траве — баба Марка гляне і адразу супакоіцца. Тым не менш, бегучы цераз панадворак, яна пільна і здзіўлена аглядае сялібу, перакананая, што за дзень раскол і бяртош усё тут збаёдаў, але, слава Богу, хата, хлеў, варыўня, калодзеж стаяць на месцы, і ў гаспадыні ўвачавідкі лепшае настрой, з сухенькага, зморшчанага твару знікае сярдзіты і пануры выраз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x