Віктар Гардзей - Шалапут на гаспадарцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Шалапут на гаспадарцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалапут на гаспадарцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалапут на гаспадарцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Шалапут на гаспадарцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалапут на гаспадарцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бо з пшанічнага цеста,— важна, ганарліва ўдакладніў Вінаградаў.— Калі б з жытняй мукі, то не былі б такія белыя.

— Можна папробаваць, га?

— Пробуйце, хіба шкада?

— Смачна! Дальбог, смачна! Ну, ты, Васька, і кухар! Мне, старой, ажно зайздросна.— Белыя пшанічныя блінцы, добра падрумяненыя з абодвух бакоў, Міхаліна проста нявечыць, мне кашчавымі пальцамі, пхае вялікімі кавалкамі ў шырозны рот, быццам век нічога не ела.— Дальбог, я і сама такіх не спяку. Чуеш, Васька, а смятана ў бабы Маркі е?

— Калі паглядзець у каморы, то е.

— Мо і крышан масла знойдзеш?

— Калі баба Марка ўсё не забрала на базар, то знайду.

— Знайдзі, служка, знайдзі! — Міхаліна весела, з маху апусцілася на табурэтку і ветліва запрашае: — Ды і сам сядай са мною снедаць. Нябось, натупаўся каля печы.

— Натупаўся ці не, а снедаць не хачу! — сярдзіта азваўся Вінаградаў, нехаця лезучы ў цёмную камору.— Знайдзі тое масла ў гэным змроку!

Чаго лепшага, а сквапных людзей хапае і ў Малым Сяле, якім чыясьці камора заўсёды здаецца багацейшай за сваю. Седзячы каля шкапчыка з надта апетытным сняданкам, Міхаліна нават і не падазрае, што іменна яна стала прычынай караблекрушэння, ды сама ж яна і трапіла з разбітага карабля на баль. Не сказаць, быццам той баль, ці банкет, на ўвесь свет, але з чужога шалу [13] Шалу — абыгрываецца прымаўка «ад чужога шалу (узбуджэння) у галаве круціцца». ў Вінаградава галава пайшла кругам. Нязваная дзікунка як прысела ля капца румянага печыва, пакаштавала бліноў і з маслам, і са смятанай, і так, сухама, дык і ўтрубіла няўзнак паўкапца смакоцця, расхвальваючы паміж справай збянтэжанага пекара. Праўда, цяжка падняўшыся з табурэткі, Міхаліна павыцягвала вялізныя чыгуны з печы, патаўкла варыва ў ражцы, замяшала і дала свінням есці. Ну, што ж, дзякуй і за гэта. Сам Вінаградаў замучыўся б, вымаючы на прыпек тыя чыгунныя катлы, аднак і цяпер у яго не хапае сілы проста азірнуцца на апусцелы, без ніякага пшанічнага паху шкапчык.

Такое бедства, зрэшты, ён павінен быў прадугледзець, таму што Малое Сяло — далёка не бязлюдны востраў. Уздыхай тут ці не ўздыхай, Вінаградаву засталося толькі засланіць бляхай гарачае зева печы, чыста падмесці падлогу ды надзейна схаваць подмазку. Не дай Бог, гэты здор у суконцы ўкрадзе неразборлівы кот Муртон, тады ад бабы Маркі будзе такога прачуханца — не схаваешся і ў каноплях. Ужо ж адзін раз дзед Сцяпан і яго спалоханы ўнук ледзь не ўкленчвалі перад разгневанай гаспадыняй і просьма прасіліся, што не бралі і не елі подмазку. Можа, толькі праз тыдзень прапажа знайшлася пад шкапчыкам, куды яе, гуляючы як з мышшу, зацягнуў паршывец кот, але пра подмазку — гэта так, да слова.

Скажыце, што Вінаградаву бракуе вопыту? Больш, чым пра ўсё астатняе, ён паклапаціўся, каб дзед Сцяпан зноў не стаяў на каленях, і тады, на хаду штурхануўшы зламыснага Муртона, з лёгкай душою, яшчэ расчырванелы ад печы, выскачыў на двор. За гэты час, пакуль адважны мараход завіхаўся з чапялой і апалонікам, раніца ўзялася на поўную сілу: высахла раса на траве, прапаў туман у нізках, а ўсім жа вядома, як хутка ажывае Малое Сяло, калі над камінамі хат знікаюць белыя дымы і наўсцяж вуліцы перастаюць рыпець калодзежныя жураўлі. Пасля снедання, у каго з нішчымнай бульбай, у каго з белымі пшанічнымі блінамі, як у Міхаліны, Малое Сяло бярэцца за свае звыклыя штодзённыя клопаты і турботы: хто бяжыць у лес па грыбы і ягады, хто спяшаецца з касой на аддалены лужок, нехта выправіўся з матычкай палоць калгасныя буракі, а Вінаградаў, працягваючы гульню ў Рабінзона, вомельгам узвіўся на свой любімы вяз, адкуль лепш за ўсё і відаць, якімі клопатамі і турботамі жыве яго родная вёска.

Тут, на высачыні, канечне, не зашкодзіла б мець дзесяцікратную падзорную трубу, але ж дзе ты яе возьмеш у палескай глухамані, хаця, зрэшты, і без падзорнай трубы лёгка пазнаць, што сцежачкай, ціснучыся бліжэй да платоў, у Крыжы з процьмай брыгадзірскіх нарадаў шыбуе мнагадзетны пагарэлец Людвік. Нейкім дзівам ён усё ж прыдбаў сабе новыя кірзавыя боты, затое суконныя бухматыя брыджы зваляліся, страцілі сіні колер, а ва ўсім астатнім брыгадзір такі ж, як і быў: рыжавалосы, цыбаты ды худы, нібы смык, не кажучы ўжо, што і цікаўны ён горш за якую бабу.

— Вінаградаў, вам так падабаецца лазіць па дрэвах, і вы, мабыць, днюеце і начуеце на гэтым ніжнім суку?

— Дзядзька Людвік, калі я зверху любуюся ваколіцамі, вы, мусіць, знарок прабягаеце міма?

— Якое знарок! — бянтэжыцца Людвік, запыніўшыся на момант пад кучаравым вязам.— То ж да Міхаліны бягу, можа, як удасца выгнаць на буракі? Запусціла сваю дзялку — глянуць боязна.— Брыгадзір заклапочана пачухаў патыліцу.— I што мне з Міхалінай рабіць, каб яна не цуралася калгаснай працы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x