• Пожаловаться

Віктар Гардзей: Шалапут на гаспадарцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей: Шалапут на гаспадарцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Шалапут на гаспадарцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалапут на гаспадарцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віктар Гардзей: другие книги автора


Кто написал Шалапут на гаспадарцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шалапут на гаспадарцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалапут на гаспадарцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы ёй соткі разарыце, як летась разаралі Еўцы і кульгаваму Хвядосу,— сур'ёзна раіць Вінаградаў, ямчэй уладкоўваючыся на сваім ніжнім суку.— Тады гультайка наўскапыта паджгае [14] Тут: памчыцца. буракі палоць.

— Скуль, Вінаградаў, у вас такія неразумныя думкі? Хіба можна чалавека без картопелькі на зіму пакінуць?

— Але ж Еўку і Хвядоса пакінулі.

— Думаеце, гэта я? Гэта лысы Глеб на іхнія засеўкі эмтаесаўскі трактар паслаў.

— Дык вы і не разворвайце. Вы толькі напалохайце Міхаліну соткамі.

— Вінаградаў, у вас жа не галава, а макітра! — радасна ўсклікнуў Людвік.— Дальбог, пайду, напалохаю Міхаліну соткамі.

— Пабаіцца яна вас,— засумняваўся верхалаз, хмурнеючы.— Але ўсё роўна вам добра.

— Гэта ж чаму, Вінаградаў?

— Вам бегаць па Малым Сяле ды нарады раздаваць, а мне злазіць з вяза ды жорны круціць.

— Неблагі, аднак, занятак. Кажуць, хто круціць, той і мае.

— Жартуеце, дзядзька Людвік. Там жа цэлы падсітак жыта.

— Радуйцеся, Вінаградаў! Падсітак — гэта ж не сіта.

Тут ужо, запнуўшыся на паўслове, спахмурнеў сам Людвік. Відаць, толькі цяпер, калі ў яго прама над галавой была выказана адкрытая пагарда да сялянскай працы, ён заўважыў, як багата змарнавана каштоўнага брыгадзірскага часу на пустыя размовы з жулікаватым блазнам, і, маркотна апусціўшы рыжую галаву, подбегам прыпусціў далей па вясковай вуліцы. Людвік — у Крыжах, верхалаз — на зямлі. Тыя скрыгатлівыя жорны, што стаяць у сенцах, самі, вядома ж, круціцца не будуць — трэба добра папацягаць за млён, зноў жа, баба Марка, мякка кажучы, увяла свайго мукамола ў зман: падсіткам назвала вялікае сіта, а жыта ў ім укоптур — глянуць страшна. Сюды б, у сенцы, таго сапраўднага Рабінзона, які на сваім бязлюдным востраве, як вы помніце, нейкі хлебны злак збіраў па зярнятку,— вось бы ён, ашалелы ад шчасця, папакруціў бы цяпер дзедавы жорны сабе ў асалоду. Славуты астраўны пустэльнік мог бы і не ўцяміць простую хітрасць: жорнавыя камяні круцяцца лягчэй, калі драўляным клінком трошкі падняць жалезны шпень разам з паўпрыцай, на якой ляжыць верхні жарон. Зерне тады мелецца спарней, хаця мука сыплецца ў карыта шатраваная, грубага памолу, але менавіта такая мука і патрэбна для спажыўнага вясковага хлеба.

Што Вінаградаў вялікі хітрун, пра гэта, здаецца, ведаюць нават куры. Пачуўшы скрогат жорнаў, усёй сваёй крыклівай плоймай на чале з грудастым чырванапёрым пеўнем яны набіліся ў сенцы і захоплена сочаць за кожным рухам успацелага мукамола. У дзюбатых гасцей хапае нахабства чакаць гасцінцаў, у мукамола стае цярпення круціць млён. Жорны нагадваюць вялізны скрыгатлівы грамафон, а верхні жарон — старую заезджаную кружэлку: круці сюды, вярці туды! Няхай сабе нудны і праціўны гэты скргат, але жыта ўвачавідкі змяншаецца, а мукі ўвачавідкі прыбаўляецца. Душа добрая — рука шчодрая! Жменька жыта — жорнам, жменька — курынай плойме. Круці-вярці, жытцо — туды, жытцо — сюды! Нездарма кажуць: гуртам уежна і каля гаршка з кашай. Мо з дзесятак курыц-сакатух, грудасты певень і расчырванелы Вінаградаў паразумеліся ў адной кампаніі, пашчыравалі дружна, пакруціліся хто над жорнамі, хто пад жорнамі і як бачыш змалолі ўсё зерне да каліва. Галоўны мукамол хацеў абмесці жорны, махнуў гусіным крылом і раз, і другі, ды так і анямеў ад жаху: мукі ж там усяго крыха, толькі на сподзе драўлянага карыта. Але як спорна, лёгка малолася: круці туды, вярці сюды!

— Акыш, погань ненажэрная! — з роспаччу, з бояззю, з сумным прадчуваннем Вінаградаў пагнаў курыную плойму на двор.— Дзюбы паадкручваю!

Сваім курыным галопам уцекачы, якія ўмеюць абдурваць легкаверных не горш за тых цыганоў, прамчаліся цераз увесь панадворак і там, пад старымі слівамі, як нічога і не было, пачалі купацца і грабціся ў гарачым пяску, шукаць і глытаць дробныя каменьчыкі — гэта ў іх замест цукерак, ці што? Злыдзень Людвік нібы ў ваду глядзеў, калі пажартаваў: хто круціць, той і мае. Вернецца баба Марка з мястэчка, і Вінаградаў будзе мець усё, чаго нават і не заслужыў. Ён, як высветліцца, гультай, лодар і абібок, ён паленаваўся змалоць жыта, а высыпаў курам — хай цяпер укусіць цвілую скарынку, а не свежага хлеба. Калі баба Марка сярдзітая і грозна лаецца, тады яе нягоднага ўнука ні яго добрая хрысціянская душа, ні яго шчодрая праваслаўная рука, вядома ж, не апраўдаюць. Спадзяванняў на літасць няма ніякіх, тым болей, што да вечара шалапутны Вінаградаў, гаспадарачы ў адзіноце, паспее яшчэ не раз правінаваціцца перад бабай Маркай. Верагодна, той дзівосны карабель з пунсовымі ветразямі, убачаны на канаве пры ўзыходзе сонца, якраз і быў прадвеснікам сённяшніх няўдач і нешанцунку, ды хутчэй за ўсё маласельскі Рабінзон проста рана падняўся, кепска выспаўся, а таму часова страціў сваю звычайную асцярожнасць і пільнасць, свой ранейшы спрыт і ўмельства.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалапут на гаспадарцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Віктар Гардзей: Бедна басота
Бедна басота
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалапут на гаспадарцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.