Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сляды мо чые гледзіцё?

— Скажы ты, няма тут, напэўна, барсука. (А-а, шукае барсучыныя сляды!) Кожны ж год жылі барсукі, а сёлета — пуста?.. Ды не можа гэтага быць! — Ён спыніўся. — Давай-ка, сын, завернем і гляньма: сам сябе праверу — жылі ж тут барсукі.

Збочылі ўправа. Не прайшлі й паўтараста метраў, як апынуліся перад пясчанай, з вышэзнымі соснамі земляной выпухлінай. Сосны — роўненькія, тоўстыя, з мядзяна-цёмнымі гонкімі стваламі. Спецыяліст які, відаць, назваў бы іх карабельнымі. Ды не бачыць ім таго карабля — цішком спілуе-здробіць на дор хто-небудзь з саматужнікаў: калі не Ціток Ляўшак, дык Адам Тарасеня, і прададуць куды ў Крычаў ці яшчэ далей — у Магілёў, таму, хто будуецца, каму пазарэз трэба. У Адама дык нават даўбешка гумай абіта — гэта, каб ціха, без погаласу стукаць у непралазнай глушэчы. У лясной вёсцы — яно ж так: адзін жыве сумленна, бясшкодна, другі — мудруе, шукае выгоду, пабочную капейку гоніць. «Лес — бес... Ён вялікі», — думае гэты, другі.

— Тата!.. Пагляньце, капкан у нары... Наструнены! — Я трывожуся: добра, што сабакі з намі няма — адсек бы, не тут кажучы, лапу.

Бацька падышоў, узяў паленца і сунуў кончыкам у шырока разяўленыя дугі капкана, і той, усё роўна як згаладалы звер, падскочыў і спружыніста клацнуў, перашчыкнуўшы паленца. I яшчэ мы тры капканы выявілі й гэтак жа сама абясшкодзілі. Пастаўлены яны ў спадзеўцы на тое, што барсук, вяртаючыся з жыроўкі, у які-небудзь ды патрапіць. Гэтага аднак не адбудзецца — мы забралі капканы з сабой...

— Чые ж гэта зялезы?.. — не мог супакоіцца бацька. — Няўжо Мітрэй і сюды дапяў? Толькі ў яго такі дрот, той самы, што ў электрыкаў спуліў. Цяпер ужо ніцун і барсукоў звядзе, калі ўнадзіўся. Ён гэтай зімой двух дзятлаў забіў.

— Дзятлаў?

— Хадзіў па лесе, звера ніякага не знайшоў, а заманулася пальнуць. Убачыў дзятла — тах! Той і шмякнуўся прабітым мячыкам яму пад ногі. Прайшоў троху, як зноў асачыў дзятла: сядзіць на самай макавушцы, высака, дзяўбе ў кузні хваёвую шышку, ласуецца семкамі. I гэтага ўхайдокаў бы, каб я не падаспеў... Стаў сарамаціць, дык ён мне і кажа: «Навошта ж я ружжо купляў, траціўся, паляўнічыя ўзносы плачу, га?..» Летась бабра таго, што лёдам прыцёрла і мы з Жэнікам знялі з крыгі напаўжывога, злавіў... Бач, спрытнюга! Адхаялі-ўратавалі звера, прынеслі ў Ручча, а ён не паглядзеў, што рэдкі звер, — забіў. Раскапаў нару і задушыў.

— Можа, хто іншы?

— Ён!.. Сляды яго, крывапятыя. Я спадзяваўся, што раз-вядзем у Руччы баброў, яны наробяць плацін, затрымаюць ваду і будуць жыць. Корму ім тут — толькі еж... Ды дзе ты што развядзеш, калі побач жыве чалавек-ненасыта.

— Гэта ў Мітрэя туберкулёз, кажуць? — цікаўлюся, бо чуў што ён нават дакументы займеў на інваліднасць другой групы.

— Аціх, клопік, у шчылінку зашыўся... Можа, і туберкулёз, хвароба яго знае, а чорт ведае. Хто ваяваў, а хто туляўся... Ён жа, гэты самы Мітрэй, калі забраў маю гармоню, дык стаў немцам ды паліцаям вечарынкі йграць. Як ужо ён памагаў акупантам — судзіць не бяруся, а што весяліў — тое ўсім вядома. Прыхваснем быў, слугою. Цяпер, можа, і раскайваецца, бо прагадаў, не на тую карту паставіў. Аднак дзяржава да яго, бач, спагадная: пенсію дае, шкадуе — хворы ж. Замежны зламыснік які, нябось, не верыць, што ў нас так усё і ёсць. А яно ж ёсць!.. Пры вобыску Мітрэй дужа праг гармоню знайсці. Знайшоў і забраў. Бубен таксама прыхапіў... Іван Луцэін, дзядзька твой, бубен, праўда, вярнуў — сцягнуў, калі Мітрэй, п'яны, спаў. Гармоню не ўдалося ўзяць — у руках трымаў.

— Шпанюк жа ён быў а з паліцаямі звязаўся... Хоць і гаворыць, што па дурасці тое зрабіў, ды ці ж гэта дурасць? — Мяне аж распірала ад злосці на Мітрэя. — Хацеў лёгка і весела жыць, бесклапотна... А цяпер — сагнуўся, згорбіўся. Стаў ціхі, непрыкметны.

— Ніхто ж у паліцыю не гнаў сілком — сам пайшоў... Бацька яго немцам памагаў, за што і паплаціўся жыццём. I сын — такі ж самы сугней.

* * *

За Малінаўкай, збоч шашы, атайбаваўся паліцэйскі ўчастак. З немцаў былі там адно начальнікі, а ўсе астатнія ваякі — набрыды, тутэйшыя адшчапенцы, былыя крымінальнікі. Вылюдкаў гэтых узброілі, абучылі й сталі выкарыстоўваць у карных экспедыцыях. Сваё гадзючае гняздоўе, управу, паліцаі так умацавалі, што нібыта маглі — паўсюль хваліліся — самастойна абараняцца ад партызанаў больш за суткі.

Я хадзіў у Малінаўку да свае бабкі Донькі, да цётак Мар'і й Марусі — падоўгу гасціў у іх.

Неяк апоўдні ў хату да цёткі Мар'і ўваліўся п'яны паліцай і папрасіў выпіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x