Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Крыніца... А побач з ёй — камяга. Доўгая, вёдзер на дваццаць. З яе пілі не толькі коні ды каровы. На золку ласі прыходзілі, казулі, — няспешна гаворыць бацька. — Дворышча багатае было: пуня, пограб, клець, лазня... Усё мелася. Трое леснікоў тут жыло і аб'ездчык. Праўда, не ўсе былі сямейныя. Толькі аб'ездчык... Дзед твой пасля жаніцьбы на Усохі перабраўся.

Ужо добра развіднела. Я іду побач з бацькам, слухаю і з цяжкасцю веру ў тое, што ў такой глушэчы некалі нехта жыў — неверагодна проста.

Ускорасці павярнулі ў дробны хмызняк, пасля нечага панесла нас у непралазны гусцеж — спрэс адны елкі: маленькія — па грудзі, вялікія — як не да воблакаў. Нарэшце прадраліся на квартальную лінію, напаўзарослую маладым бярэзнікам, сярод якога вілася-бегла даволі-такі прыкметная ў высокай траве сцяжына.

— Прыйшлі... Тут — самая чмурэча, воўчае месца. — Бацька паазіраўся па баках — выбіраў мусіць, дзе б зручней мне было пільнаваць ваўчыцу. — Пад гэту во кучомістую ялінку садзіся. Якраз і вецер на цябе... Тут жа ў яе самы ход! Эх, троху прыпазніліся... Глядзі, не доўга думай: паявіцца — цаляй пад левую лапатку. Хлоп — і глядзі, каб не ўпусціць момант для другога стрэлу. Зарадзі, не забудзься, карцеч у правы ствол, а дранкулю — у левы. Паперша з правага бі, карцеччу, а тады ўжо — наўздагон, дранкуляй шарахнеш... Давай-ка пры мне зараджай, а то каб не было, як Сцяпану Трусу: качыным шротам паліць па ваўку, а той і не думае падаць, бяжыць сабе міма сцяжкоў. I сігануў бы з абкладу, калі б не Адамовіч — гэты, з Усоху што. Пацэльна сцебануў воўк — капырсь у снег, задрыгаў нагамі. — Бацька сабраўся, здаецца, закурыць — дастаў з нагруднай кішэні гімнасцёркі распачатую васьмушку махоркі, але тут жа і схаваў у тую ж кішэню. — Ну, пільнуй... Не засні толькі. — I пайшоў на суседнюю квартальную выцерабку — у тыле каб (так і сказаў) прыхапіць ваўчыцу.

Сяджу пад елкай, пільна ўглядаюся ў кожны кусцік... Ужо сонца стала даймаць расу, і прасека нейкі час дымілася рыхлым туманцом, слаба праглядвалася. Ва ўсю ўжо, гучна-настойліва, чычыкалі дразды, гойсаючы з дрэўца на дрэўца. Праўда, ніводзін з іх пакуль так і не сеў паблізу — баяцца мяне, пэўна ж, і ружжо бачаць.

У мяне паявілася нявера: з нашае задумы наўрад ці атрымаецца што — ваўчыца не пойдзе лініяй, чуе яна чалавека здалёк. Прыгадалася, як мы з бацькам недзе больш за два тыдні патрацілі на яму-пастку. Пасля вайны ваўкі сноўдалі вялікімі гайнямі, збродавалі як мае быць, аднак начэпленай над ямай прынадай пагрэбавалі — здохлае цялё засталося нечапанае. У пастку нашу, апрача Жуліка, якога Аўхім'я, суседка, выгнала з двара за тое, што душыў пісклят, ніхто і не патрапіў.

Раптам... Я ажно прысеў — усё спынілася ўва мне: і кроў, здаецца, і думкі — у кустах нешта матлянулася. I тут жа — гоц на дарогу. Бог ты мой — заяц! Кудлаты, нехлямяжы: поўсць боўтаецца злямчанымі шматкамі. Ліняе касавурык. Эйш, сеў якраз на сярэдзіне ўзаранай паласы й вушкамі пахітвае. Дзіўна проста: і вушы яго ліняюць — тырчаць уверх, голыя, хоць рагатку рабі. Праз якую хвіліну выбег і сеў зусім недалёчка ад мяне другі шарак. Гэты ўжо крыху большы. Пэўна, зайчыха. I яна, зайчыха, была такая ж непрыглядная і гэтак жа сама хітала вушкамі... Што ўсё гэта значыла?

Трэба ж, менавіта ў гэты самы час выйшаў на прасеку бацька — вяртаўся са свае засады. Меншы заяц раптам наструніў вушы (о, гэта не рагатка, а хутчэй антэна-лакатар!) і скокнуў з ворыва ў хмыраз. Зайчыха — следам.

Пакінуў і я свой «пост», выйшаў на сцежку.

— Ну і што? — спытаў бацька якраз з таго месца, дзе толькі што былі зайцы. — Правароніў?!. — Ён пільна ўглядаўся збоч сцежкі. — Эт, разінька! Правароніў... Во! Раса збіта. Не, чакай. — Ці не заўважыў на ворыве заечыя сляды? — Зайцы наслядзілі, — сказаў ён расчаравана. — А я ўжо думаў — яна прайшла, ваўчыца.

— Іх два было! — вырвалася ў мяне.

— Так блізка — і не стрэліў, вытрымаў?

— А што?.. — Я насцярожыўся: мы ж не зайцоў прыйшлі страляць.

— А то, што я правільны выбар зрабіў. — I патлумачыў: — Ого, каб гэтых зайцоў ды ўбачыў хто з нашых ходараўцаў — нізавошта не ўседзеў бы так во, як ты, пальнуў бы... Ясна?

— А-а... — Я радуюся, што бацька таксама на маім баку. — Дык а выбар, тата, пры чым тут?

— Выбар?.. Помніш, мы ўтраіх хадзілі ліса капаць? Тады я ўсё думаў, каго выбраць сабе ў памагатыя: Жэніка або цябе? Ну, даў я вам абаім стрэліць.

— Помню! У дашчэчку стралялі. I я сем шрацінак загнаў.

— Во-во! А чаму ты загнаў, а не Жэнік, ведаеш? Ён жа старэйшы, дый раней ужо страляў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x