Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пра баброў піша.

— Ажно так? — Бацька прыкурыў самакрутку ад агню, які пачынаў ахінаць дровы. — Новае нешта, калі пра баброў...

Я прачытаў пісьмо. Бацька ўсміхнуўся:

— Бачыш, сябры не забываюць. Праўда, адлоў яшчэ далёка — пакуль жа ўсё наладзіцца... Значыць, рыхтавацца будзем загадзя, спакваля: цяпер бы трэба ваўчыцу падкаравуліць, як-раз, можа, і вывадак надарыцца забраць... Сена назапасім.

— А дзе мы лодку возьмем? — запытаў я, бо гэта мяне больш за ўсё непакоіла.

— Лодку?.. Купім лодку!

— А калі Іванаву ўзяць? — Ніна нядаўна выйшла замуж, Іван, муж яе, жыве ля Сожа ў вёсцы, куды й Ніну забраў. У іх там ёсць нейкая лодка. Днішча, праўда, дзіравае, але можна заканапаціць.

— З Іванавай пэтлухі застануцца, калі правезці на машыне сотню кіламетраў... Лодку мы або купім, або зробім самі. Хаця, думаю, не ўправімся ў гэтым годзе. Давядзецца купляць. А дзе, от, грошы раздабыць, падумаем. — Бацька ўзяў не расколатую мной паленіну і шпурнуў у жэрава печкі. Рой іскраў абдаў яго руку. — Бачыш, і калоць не трэба... Тут усё згарыць, нават асінавы барсучок...

Я гляджу на яго — не разумею, чаму «асінавы», і, зрэшты, што гэта за барсучок такі? Перапытваю, бо здагадваюся, што тут нешта не так, нейкі досціп тут:

— Асінавы барсучок?..

— А ты не чуў?.. Хаця — Юдзін цябе не вучыў, а Жэніка. Значыць, кватараваў ён у Хрысцінкі, Юдзін. Ды нечага там не паладзіў са старшынёй сельсавета, той і сказаў, каб сам — не зломак, з рукамі-нагамі! — нарыхтоўваў сабе дровы. Я тады лесніком быў. Іду Майданам, ружжо на плячы. Чую, забрахаў сабака мой. Прыслухаўся — на чалавека. Прайшоў крыху — сустракаю Юдзіна. З тапаром, бачу. Пытае:

«Андрэевіч, дзе тут можна барсучок на растопку прышукаць?»

А я даўно нагледзеў сухастоіну з барсуком. Метры ў два барсук, смольны. Кажу Юдзіну:

«Цераз дарогу, направа, здаравушчая сухастоіна стаіць — воз дроў будзе і смалы на месяц».

Юдзін падзякаваў і пайшоў направа, а я — сваёй дарогай.

I што ж атрымалася. Вярнуўся ён з лесу і хваліцца:

«Ляснік мне добрага барсука нараяў. Тапаром, праўда, цяжкавата было валіць сухастоіну — нацюкаўся ў ахвотку, аж уваччу цёмна. Барсук прыцягнуў на гарбе, а заўтра вазьму каня і ўсе астатнія дровы перавязу... Але ж і дабрэнны цяльпух — кукса вялікая, так пёрла смалу! Цяпер вы, гаспадынька, — радаваў ён Хрысцінку, — клопату не будзеце мець да самай вясны, растопка выдатная. Ляснік, па-мойму, сам хацеў спілаваць сухастоіну, ды па добрай душы сваёй мне ўступіў... Выдатная растопка!»

Хрысцінка ўзрадавалася:

«Э-э не-е! Мы гэты барсучок, Лявонавіч, на растопку не пусцім. Газа ў нас выйшла, і ў лаўцы нямаш. То парэжам яго, паколем меленька — і па аднэй смалінцы на камянку паліць будзем...»

Назаўтра паглядзела Хрысцінка на «смольны барсучок», што прыцёг яе кватарант, і... апоўдні бадай усе ў вёсцы ведалі, што Юдзін ажно з Майдана нёс на сабе асінавы лішаяваты цяльпух: не ведаў, што гэта лішай такі, нездаровая нарасць — лес жа, як і людзі, таксама хварэе. Прыбегла Хрысцінка да нас — думала, я пажартаваў так з настаўніка. Аж ён, дзівак, убачыў асіну хворую і рашыў, што яна і ёсць сасна-сухастоіна. — Бацька скончыў расказ пра Юдзіна, заторкнуў пісьмо ў канверт, перагнуў напалам і схаваў у нагрудную кішэню. — Павёў я, значыць, назаўтра Хрысцінку з яе кватарантам у лес, паказаў сухастоіну — рэжце! Смяюцца... Во табе і настаўнік. Вёска для яго — цёмны лес. У горадзе такому прасцей, бо жыве чалавек на ўсім гатовым: пайшоў — купіў... А тут да ўсяго дайсці самому трэба, тут не горад. От, дапусцім, паехаў бы я, скажам, куды ў Арменію.

— Гэта чаго ж так далёка ехаць, навошта?

— Ну, а Юдзін жа, во, знеткуль прыкаціў!.. Значыць, паехаў бы. I што?.. З мяне смяяліся б там — дзікуном хадзіў бы між людзей мясцовых: ні мовы, ні звычаяў іхніх не ведаў бы, ні мудрасці. А яна ж, мудрасць, заўсёды ў дробязях тоіцца, не адразу даецца ў вочы. У сябе дома ўсё навырунку, усё бачыш і разумееш... Дома мы надта мудрыя!

Слухаю бацьку, дзіўлюся з яго разваг. Расказвае — і ты верыш: так жа ўсё сапраўды й было. Іменна так!

Паляванне на ваўчыцу

Вясною хораша ў лесе. Б'е ў скроні тугі хваёвы настой, трымціць, туманіцца смужлівы золак. Святлеюць, наліваюцца сінькай прарэхі ў вершалінах соснаў.

Мінаем балотную рачулку Жалезінку, і я, успомніўшы, што дзед мой, Андрэй, тут некалі жыў, пытаю у бацькі:

— Котлішча ад леснічоўкі далёка адсюль?

— З паўкіламетра шчэ, а што?

— Паглядзець бы... Там і калодзеж быў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x