Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Хоць пружся, хоць тужся, сынок, а так жыць, як табе хочацца, усё роўна не ўдасца. Ты навяліўся белыя ручкі сагнуць у крўчкі, ды на гэта не спадзявайся: беларучка за чорта ўхваціцца, абы пры сярпе не гарбаціцца».

Мною матка была давольная — ні на хвіліну ўвечары ад сябе не адпускала: памагаў ёй смыкаць кудзелю-хлапянку, цэўкі сукаў. Яна ўхваляла мае старанні й дужа верыла ў маю жыццёвую кемлівасць, лічыла, што выб'юся з беднасці праз сваю цягавітасць і ўмельства.

Каго сніў бацька

Неяк сабраліся мы ўсёй сям'ёй, павячэралі, — і так атрымалася, што ўзбіліся бацькі на ўспаміны. Гаварылі пра сябе, пра перажытае — перарадаванае і перагараванае.

— Бывала ж, маткі за тое сварыліся на сваіх дзяцей, што яны ў Піліпаўку — перад Калядамі й Вялікім постам — скачуць, весяляцца. А хлопцы нашы, малінаўскія, зухі былі — пашукаць такіх: уздумалі акурат на Каляды вечарынку ўстроіць. Лепей за Граську ніхто ж не граў, дайжа браты яго. А ў Ходараве якраз ксціны былі, і Граська там — за кума і за музыку... От, гудуць ксціны, самы размах гулянню. I на табе — малінаўцы прытахоніліся. — Бацька сядзеў пры акне, слухаў і курыў, жмурачыся ад дыму, нібы кот ад сонца. — Граська, чый гэта ў іх конь быў? — спытала маці.

— Павел Свірыдзёнак прыязджаў... Яго і конь. — I далей ужо ён, бацька, стаў успамінаць: — Выйшаў на двор, бачу, Павел качанее на марозе. Я — назад у хату Узяўся за гармоню, а бабы змецілі дый высыпалі з застолля — польку ім рэж! Папілікаў польку, яны пагэпалі-патаўкліся, сталі спяваць. А я — бокам-скокам, выкаўзнуўся за парог з гармоняй і бубнам. Эх, шчупянуўся Піліп — давай баб трэсці: гармоню знеслі!.. Тыя глядзяць — кума няма. Збег музыка... Піліп і ўсхадзіўся, пўрхае на ўсіх. Не доўга думаючы, сеў на каня і пагнаў. Але дзе там — мы капыцелі так, што аж снег віхрыўся, конь увесь час навуж бег. Гармоню з бубнам за пуняй у стажок схавалі — як зналі, што Піліп не ўгамоніцца, шукаць будзе.

— А ночы даўгушчыя — Каляды ж, — перахапіла маці бацькаў расказ. — Піліп хадзіў-сноўдаў па падвоканню, слухаў, ці йграюць у каго. Не, усё кругом ціха-спакойна. I не ўцярпеў-такі — заходзіць да нас у хату, не павітаўся, і пытае ў мяне:

«Дзе Граська?»

Я насупілася і кажу:

«Сянні шчэ не быў, а што?»

«Нічога!..» — сказаў і зубамі скрыгнуў — хмурыцца, злюшчы, бачу.

Ён так і паехаў двору ні з чым. Тут якраз і Граська з Паўлам заходзяць — сачылі за ім праз акно... Так і разладзіліся тыя іх ксціны. Затое ў нашай Малінаўцы вечарынка гудзела давідна.

— Я любіў іграць малінаўцам, — бацька, як мне падалося, засяроджана глядзеў у покуць, на абраз Міколы Угодніка. — Дружныя хлопцы былі, танцоры харошыя, вясёлыя ўсе. Калі часам шкрэд які, п'яніца, забрыдаў на гулянку, дык яго маглі так справадзіць, што ўжо тыя провады яму доўга помніліся.

Маці спытала:

— Ты ж нечага мне і не пахваліўся, што ўжо табе ад Піліпа было, калі двору вярнуўся?

— Нічога не было — ён проста прадаў гармоню... Давялося другую купляць.

— Як — другую? — здзівілася маці. — Не было ж у вас аніякай гармоні! Успомні-ка, колькі ні прыходзіў, заўсёды з пустымі рукамі быў. Часам Яшка Раўчанок даваў хромку сваю, ці шчэ хто... Куды дзелася другая? — сыпала маці пытанні.

— Дык жа Піліп і другую прадаў... Назло мне.

— Во!.. Піліп такі ж ушчэмны быў, як і бацька твой. Акурат, — нечакана заключыла маці. — I Мікіта не лепшы за іх. — Счакаўшы, зноў пацікавілася (Даліся ёй гармонікі!): — Граська, ты ж, помню, з нейкай малеханькай прыходзіў... Ужо да Мар'і нашай, у яе новую хату. У некага ж браў, і за грошы, відаць?

— Ат, ці мала ў мяне іх перабыло, гармоняў, — пасміхнуўся бацька. — Гармоні — не дзеўкі... Радуйся: адна ты ў мяне нязменная — запаводзіла душу, зашорыла вочы. Не рупяць мне ўжо — і даўно! — ні гармоні, ні бубны, згармоніўся гарманіст.

Маці заставалася ўсё яшчэ ў тым часе, мінулым, не маўчала:

— Скакаць я любіла... Ды бяда нейк здарылася са мной: пайшла ў Прапойск якраз на Вербнае скрысенне — спадніцу сабралася справіць к Вялікадню. Пехам тэпала, і так нагу намуліла... Тут во, — паказала на пяту, — мазоль здаравенны нацёрла, крывянік. Якраз жа вечарынку хлопцы ўстроілі, і Дзюбкар мой там за гарманіста, — маці лёгка неяк, праз смех, уздыхнула, затрымаўшы на бацьку свой рахманы пагляд. — Даўно ўжо, Грасічка, не называла цябе так... Уё-ёй-і, як шалёна час ляціць!

— Мама, ты дражніла тату Дзюбкаром? — насцярожана спытала Надзя. I — да бацькі: — У цябе, тата, дзюбаты нос быў да вайны?

Мы, большыя дзеці — Ніна, Жэнік і я, да бацькоў звярталіся на «вы», а ўжо астатнія, пасляваенныя, — на «ты». Чым гэта вытлумачыць, не ведаю. Але я гатовы быў ўшчыпнуць Надзю — няма чаго гаварыць пра бацькаў нос, бо зусім і не дзюбаты ён быў. Шкада, фотак не захавалася — згарэлі разам з хатай. Праўда, у Трахіма Астапава адна цудам засталася, і бацька там прыгожы, і з абедзвюма рукамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x