Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лодзік Мядзюха, які да гэтага не зважаў на Лаўрэнавы павучанні, нечакана выказаўся:

— Ён таксама нараўне з намі курыць.

— Хто, Шурка? — Лаўрэн густа змаршчыніў лоб, павярнуўся да мяне: — Смаліш з імі?.. Скажу бацьку, скажу. — Ад яго самакруткі застаўся адно куцы асмоктыш, і бычок гэты ён з форсам пстрыкнуў у цяпельца. — Гультайё-ё-ё, гайсуны!.. Мне б, хлопцы, ваш узрост — прахвесарам стаў бы, усе навукі адужаў бы!.. Нам, калі я такім во лахцубарам быў, як вы, не дазвалялі без дай прычыны шляцца абы-дзе. I школ тады не было столькі, у навуку не ўсе і здольныя прабіваліся... Вы, от, не палянуйцеся — спытайце ў бацькоў сваіх, няхай скажуць, як вучыліся. Ім такой лахвы-выгады й не снілася.

I праўда, вечарам я слухаў бацькаў расказ пра яго колішнюю вучобу, а найбольш — пра першую і адзіную настаўніцу:

— Яна ж, настаўніца тая, не магла жыць без кніжак. Колькі ў яе іх было: і тоўсценькія — малыя, і тонкія — шырокія. Ды ўсе з малюнкамі, усе ў каляных, з матэрыі, вокладках — мудрыя, мусіць, кнігі... Школу ўсталявалі ў Дзямідавай пяцісценцы — стаяла акурат на беразе Закарчмы, водшыбках. Рэчка мелкая, гразкая — забалочаны раўчук з вадой, падобнай на гнаявую.

— Гэта якога Дзяміда? — паспрабаваў я заглыбіцца ў строй-насць бацькавых слоў. — Таго, можа, што ў Чэрыкаў пераехаў?

— Яго, — кіўнуў мне бацька. — Лесніком быў, і хату сабе, як стадолу, адбабэхаў, святліцу. Месца для школы хапала. У Ходараў перабраўся пры калгасах ужо. А ў Чэрыкаве асеў пасля вайны. — I бацька зноў скіраваў свае думкі ў далёкае маленства: — Значыць, я паняўся быў у настаўнічыных кніжках малюнкі разглядаць, яна запрыкмеціла гэта і кажа:

«Бачу, Герась, ты кнігі любіш, — гаварыла гучна, каб мае бацькі чулі. — Ды кнігі мала гартаць — іх чытаць трэба. Прыходзь у школу».

I я пайшоў. Назаўтра ж, раніцай. Настаўніца ўручыла мне сшытак і аловак. Спакойна вучыўся, пакуль не выпаў снег.

Холадна, завея, а босы я сабраўся ў школу. Матка — за матузы — і ў крык:

«Жыва, басюган, на печ!»

Не паслухаўся — па снезе драпануў, галанож. Дзе тая Дзямідава харома — за вярсту ад нашай хаты. Сеў на парту, смыляць мае ступакі — пазяблі ж. Я — хоп, нагу падабраў пад сябе, грэю. I другую гэтак жа пацяпліў. Настаўніца ўсё бачыла. Вярнулася са школы, бацьку майго залучыла да сябе ў баковачку і давай казаць, што вучоба — не прыхамаць, а неабходнасць, што скора ўсе дзеці будуць вучыцца, і папрасіла, каб хоць якія паношаныя шкрэбалы мне вымеркавалі ды світку справілі. Я сядзеў на печы за комінам і стоена слухаў. Бацька ўгаворам не паддаўся — пратрубіў як цецярук:

«Невялікая хітрасць у зямлі поркацца... Мы жывём без навукі, пражыве і ён, Граська наш. Не вялікі барон. Прыпуцім большых, пажэнім, тады й за яго возьмемся».

Мяне аж ускалаціла: хаця б лапці-лазовікі сплялі, дык — анічога. Піліп і Мікіта, бальшуны, і слова не закінулі, не паспачувалі мне. Ну, Мікіта — ён сам невук, у вучобу не вельмі ўлягаў. А Піліп — гэты, бывала, любіў казаць, што навука — не торба з паклажай, спіны не муляе. Паслухаць яго — за вучобу гарой. У самога чатыры класы, грамацей, можна сказаць. Праўда, калі пачуў, як добра і хутка чытае настаўніца, дык чырванеў перад ёй — акурат першакласнік, бо сам чытаў дрэнна — пэкаў ды мэкаў быдта заіка. Потым усё ж прылаўчыўся схопліваць вачыма ўсё слова. О, яны подаўгу бавіліся за кнігамі — сядзяць, чытаюць. З керасінам цяжка было, дык лучыну палілі. Прыгасне адна — Піліп новую ўстаўляе ў лучыннік.

— Як настаўніца да вас на пастой трапіла?

— А верыш, я дык і не знаю толкам... Піліп, мусіць, угаварыў, мёдам спакусіў — бацькавы вочы ўсмешліва заярчэлі. — На ўтровы ён у Прапойск на кірмаш ездзіў, мёд прадаваў. Топчыцца ля воза, курыць. I тут, значыць, спыняецца перад ім файна адзетая дзеўка. Спытала:

«Адкуль будзеце, салодзенькі?..»

«З таго самага краю, дзе такім вось куслівым пчолкам, як вы, мёдам вусны мажуць», — удала аджартаваўся Піліп.

Яе, выходзіць, прызначылі ў вёску Усохі настаўніцай, і яна знарок прыйшла, каб знайсці спадарожную фурманку... У вёску прыехалі поцемкамі. I дзяўчына засталася ў нас на кватэры. Нікога не чужылася — гарадская, сказана, на ўсякія забабоны ўвагі не звяртала: подручкі выпраўлялася з Піліпам на вясковыя пасядзелкі, дома разам чай пілі, з мёдам ды куханамі мачнымі, у Трасцянку па бярозавы сок хадзілі. Можа, і жонкай яму стала б, аднак час быў дужа круцялюшны — у лясах банды шкурнікаў аб'явіліся. I настаўнічын бацька, былы земскі доктар, мусіў забраць сваю адзіную дачку ў горад. Назусім звёз. Казалі, быдта падшукаў ёй адукаванага жаніха. Матка наша, схочая на ўсякія высмешкі, вострая на язык, часам не-не дый шасне Піліпу па вачах:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x