Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пра бабрын ведаю, — кіўнуў галавой не менш за мяне разгаворлівы рыбак, — а пра манашак — упершыню чую, што яны распусныя. Адкуль, малады чалавек, такія факты?

— Гэты самы чалавек, што ў саламяным капелюшы, рас-казваў. Ён — біёлаг-практык, пра бабра ўсё ведае. На кончык хваста гляне — і ўжо ведае пол звера.

— I як жа гэта?

— У самкі — кончык хваста з упадзінкай, а ў самца — бугорчыкам.

— Ты скажы, га?.. Буду ведаць, дзякуй.

Слова за слова — наладзілася гаворка. I вось, я слухаю гісторыю пра двух сябрукоў: хлопчыка Ваську і калгаснага барана Бэку, якіх адно без аднаго і ўявіць было немагчыма. Васька амаль штодня ездзіў на Бэку верхам — аісурат як і старшыня калгаса на гнедай кабыліцы Эмцы. Праўда, у Ваські не было сядла — карыстаўся ватоўкай; між іншым, ён часцяком браў сваю апранаху ў дзве рукі, распасціраў — як ёсць тарэадор! — і пачынаў махаць перад вачыма ў барана, выгукваючы:

— Бэка! Бэ-эка! Бэ-э-эка!..

Баран рашуча кідаўся ў наступ. Ватоўка ў міг вока павісала на яго пакручаста-вострых і надзіва трывушчых рагах.

Неяк надвечар вярталася атара з папасу. Вядома ж, Бэка ішоў першым. Ён вёз — не без гонару! — свайго куміра Ваську. А тут — Параска Кузёла ў калгаснай бручцы рачкуе-валтузіцца: цягне з зямлі й ніяк не выцягне таўстушчы караняплод.

Чырвоны падол ейнага андарака і ўз'ятрыў Бэку на каронны ўдар. Тую ж хвіліну ахвяра ніцма абрынулася ў мяжу і ад вялікага ўлёку знепрытомнела. Дзугнуўся вобземкі — акурат ветрам знесла з мяккай ватоўкі! — і вершнік Васька Мачок: упаў на выстаўленыя наперад рукі, і адну з іх, правую, зламаў чуць ніжэй локця.

Але гэта яшчэ не ўсё пра Бэку ды Ваську. Пачалася вайна. I нахапіліся ў вёску немцы, убачылі на ўзрэччы атару, сагналі ў гурт і давай грузіць авечак у машыны. Бэка хвалюецца, уцякае ад салдатаў. Малады афіцэр узлокціўся на плот, курыць сігару. Вецер пахіствае шырокае крыссе яго бліскучай скуранкі. Васька аклікнуў Бэку і кіўнуў на афіцэра. Зрэагаваў Бэка імгненна — у адзін скок збіў акупанта з ног, але быў тут жа працяты аўтаматнай чаргой. З гарачкі баднуў зямлю раз-другі — і знерухомеў Васька знямела глядзеў на свайго бездыханнага сябра і ўвесь, бы ў ліхаманцы, дрыжаў. Не ад страху — ад злосці. Афіцэр, як толькі падняўся, выхапіў з кабура парабелум і стрэліў Ваську ў нагу.

— Адпомсціў, — мой суразмоўца ціха ляпнуў даланёй па сваім калене і дадаў: — Маладосць — дуросць... З таго часу і жыву з куляй у суставе.

Я звярнуў увагу на веласіпед, што ляжаў у траве, здзівіўся:

— Гэта ваш?

— Мой.. А без яго я — не рыбак. На ім і ў школу езджу. Педаль правай кручу.

— Вы настаўнік?

— Біёлаг... — Падаў мне руку. — Васіль Захаравіч. Нарадзіўся і вырас на Віцебшчыне, сюды накіравалі пасля ўніверсітэта. I застаўся. Мне падабаецца тут.

Прызнацца, я ўпершыню вось так, з поціскам рукі, знаёмлюся з дарослым чалавекам, таму знарок назваўся не Шурам (не дзіця ўжо, хопіць!) або Аляксандрам (не цярплю гэтае «ндр»), а менавіта Алесем. Аняго ж, і гарбату выпіў, і ад бутэрброда ні крошкі не засталося. Галоўнае, не помню, як і ўмалоў усё. Васіль Захаравіч сыпануў мне ў прыгаршні жменю нейкіх вуглавата-шпілястых нязграбчыкаў, назваўшы іх вадзянымі арэхамі. Патлумачыў:

— Арэшкі-пацешкі. Сушаныя. Тут, па азярынах, гэтай расліны багата. I на смак нішто сабе, і здароўю ў карысць. Рэлікт трацічнага часу.

I якраз ад нашага бівака — нарэшце! — пачулася гучнае: «Э-э-а-а-э-э!..»

— Гукаецеся так? — спытаў Васіль Захаравіч.

— Выбачайце, бацька кліча, мне трэба ісці. Дзякуй за пачастункі, за цікавую размову... Няхай на вашу донку дабрэнны шчупачына зловіцца!

— Учора зяць на спінінг падцяў аднаго — два кілаграмы заважыў.

* * *

Усчаўся дождж, ціхі, абложны. Сёння бацька жартаўнік і весялун. I толькі назаўтра аціхне, ападзе настроем, калі не будзе чым пахмяліцца... Мы сядзім пад шатамі волата-дуба, балюем.

Запас пітва канчаўся. Іван ужо шкадаваў, што мала ўзялі, — надта ж спадабаўся яму «Спатыкач».

Эх, не было б дажджу — ці ж мы лайдачылі б?.. А так, во, узвялі пад дубам шацёр, разаслалі брызент, уселіся. Як чакаць — дык і дзень на схоне, а дождж і не думае ўшчукаць.

— Чарачка-каток, каціся ў раток!.. — бацька выпіў апошняе каліва і паставіў конаўку на чамадан, што служыць нам за стол. Даеў свае хлеб і гурок маласольны. — Ну, гаўрыкі, дапівайце! Што вы ўсё чокаецеся, бы маладыя на вяселлі? — Кінуў Шарыку рэшткі каўбасы, а таго не бачыў, што гэта Іванаў кусанік.

-Ну во, — узбурыўся Іван. — I дапівайце. А мне закусваць кукішам?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x