Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, мама, не... У мяне таксама ўсё ёсць, дый Віцька пакрыўдзіцца. Вы ж знаеце, які ён — любіць, каб усё купляць толькі з ім разам.

— Якое дзела яму да бабскіх куплянак? — Старая дапытліва глядзіць на нявестку. — Ты, гэта, Манька, праўду кажаш ці смяешся?

— Так гэта ўсё, мама...

— Я, от, яму, калі прыедзе, накручу кудлы!.. От жа і задам прачуханку, ужо ж так прапясочу! — Яна спрабуе ўсміхнуцца, але ўсмешка не атрымліваецца.

Маня шчыруе пры печы, на загнеце. Кавалкі шчупака совае ў муку, круціць іх, валяе ў муцэ і нарэшце кідае на патэльню. Аўгіння пайшла ўкладваць спаткі свайго ўнучака Воўку. Малінін з бацысам сядзяць у куце за сталом, нешта ўсё маракуюць, — канешне ж, спадзяюцца на Маржу, што яна не падвядзе, і ўсё пойдзе як мае быць.

Я панёс Маржы вячэру. Але яна не стала есці ранішнюю малочную зацірку. Панюхала толькі скрай чараночка, напоўненага густым белівам, і недаўменна зіркнула на мяне — усё роўна як сказала: «Што ты мне падсунуў? Сам еш, даражэнькі, гэтую боўтанку!» Што і казаць — арыстакратка!

Была вячэра.

Маня, калі выпівала, папярхнулася. I потым ніяк не хацела дапіць сваю долю. Упрошвалі яе ўсе, а старая — тая проста настойвала, каб «нявехна злосць не пакідала ў чарцы».

— Ці ты, ета, нядужая, што доўга ўблагаць трэба? Ды ўжо ж выпі. Я, во, скора саслепну, а троху папіваю. I цяпер, калі ўп'юся, — песні пачну спяваць!

— Ну, калі так... — I Маня выпіла рэштку гарэлкі. Пасур'ёзнела, уздыхнула і пачала закусваць.

Спаць паклаліся на падлозе, усланай саломай. Леглі ўпокат, як казала бабка Аўгіння. Кожнаму воля — хоць качайся на падлозе, прастор!

Нешта шкраблося за шпалерай, доўга, несканчона; настойліва скрыпеў недзе ў падвалінах шашаль, не сціхалі ў запеччы цвыркуны. Я слухаў таямнічыя шорахі, ювелірнай настройкі свісцёлачкі й дудкі. Здзіву майму не было канца — колькі тут, у гэтай бабчынай хаціне, даўняга, запячурнага. Яшчэ ж дзед бабчын будаваў яе. А стаіць во, і трэба ж так — нагадала яна мне арган сваімі дзівосамі. Нездарма бабка Аўгіння прызнавалася, запэўнівала нават, што аніяк не засне ў чужых людзей — аніяк! I сапраўды, усе гэтыя зашпалерныя шкрабуны-музыкі, казюкі ды шашалі найлепшым чынам улагоджваюць счутыя вушы старой, весяляць яе кароткі сон, цешаць душу. Ёй звычна з імі — ужылася ў іх, не можа без іх. Іначай, з чаго б гэта не спаць у чужой хаце, ды яшчэ на пухкай коўдры?

Малінін распытвае Маню, дзе яна працуе і што робіць. Маня няспешна-роўна расказвае пра сябе і сваю работу. Хваліцца мужам. Хваліцца, аднак, пакуль не засынае старая. Потым і Маня, і Малінін перайшлі на шэпт. I я чуў, як Маня жалілася:

— Б'е... Нізавошта б'е. Знала б, што так усё будзе, то і не звязвалася б з ім. Я, праўда, не любіла яго — з гора ўсё сталася... Ды ўжо ж вам можна прызнацца — вы ж нікому не скажаце?

— Ну так, не скажу.

— I сама, во, не ведаю, як мне быць... Кінуць, можа, яго?

— А што вы не падзялілі?

— Ды якая тут дзяльба...

— Сынок у вас добры, Маня. Ладны бутуз! Без бацькі яму цяжка будзе, бацька трэба... Дый што я магу параіць, чужы чалавек?

— Вы ж вучоны, свет пабачылі. Ой, любіла я другога. Віцька ведае аб гэтым. Праўда, таго майго залёткі няма ў жывых — разбіўся. З моста машына ўпала... Вовікам сына назвала ў чэсць Валодзі. Як быць, калі чалавек нялюб?

Малінін уздыхае. I калі напачатку, як мне падалося, размаўляў з Маняй проста так, дзеля блізіру, каб пазабаўляцца, то цяпер ужо, адчуваецца, стаў шкадаваць маладуху.

— А хто ж можа ведаць, як тут быць?.. Адразу ўсё гэта вырашаць трэба. Далёка зайшлі — сын расце. Ен, от, няхай яднае вас і мірыць.

— У першыя дні не адважылася сказаць праўду — адна ж я, сірата... Ат, можа, няхай усё так і будзе, як ёсць?

Малінін варочаецца, кажа:

— Прымі яго ўсёй душой, звыкніся — палюбі!.. Мужчына заўсёды хоча ласкі. А твой бачыць, што не хінешся да яго, чужая, з таго і лютуе. Раўнівец — гэта ж, што і звер. Ці не так?

— Усё бачыць, аняго ж. Ён у мяне відушчы — трэці год жывём, дзе ж не ўбачыць. Вінавата я сама ва ўсім, сама. Што ж, дзякуй... Дабранач вам!

— Прыемнага сну.

Паляжаўшы крыху, Малінін падняўся, захапіў са стала пачак папярос і бацькаву запальнічку, выйшаў з хаты.

Маня варочалася ў ложку, уздыхала. Бабка Аўгіння смачна цвырчэла носам — спала шчаслівым сном. Бацька мой таксама спаў як пяньку прадаўшы — моцна: першы сон пасля чаркі заўсёды глыбокі.

Я не спаў, але прыкідваўся, быццам сплю, — не хацеў, каб Маня ведала, што чуў споведзь яе.

Норы свежыя, здаецца, толькі што выкапаныя. Баброў зачынілі. Адзін з іх, пачуўшы ліха, сабраўся ўцякаць, але спазніўся — хады перакрыты. Пабачыў лавушкі, спалохаўся і — назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x