Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Э-э, галубка! Хто ж гэта многа просіць? Многа браць — многа і аддаваць, — закругліў бацька размову.

З пошты накіраваліся ў сельмаг. Грошай хапіла на танную кансервіну, іржавы селядзец ды пачку пшоннага канцэнтрату. З хлеба ў нас тое-сёе заставалася — расплюшчаная, здробненая на пакрышні, буханка.

Дождж суняўся акурат як прыйшлі ў вёску, аднак вецер па-ранейшаму не аціхаў. Бабры якраз і не церпяць ветру: варта ў час паення патрымаць іх у вадзе і выставіць на бераг, ды яшчэ на лабяк — і звяркі прастудзяцца. Каб ніякай бяды не ўчынілася, мы выкапалі паўметровай глыбіні ямку і схавалі баброў пад альхоўнік.

Я ўзяўся варыць абед, а бацька з Сомавым, натхнёныя багатым уловам, захапіўшы адзіную лавушку, шчуп, тапорык і лапатку, падаліся на бабровае возера, пра якое сказаў нам крамнік.

Джульбарса не стала — нейкі паскуднік застрэліў яго з малакалібернай вінтоўкі непадалёк ад нашага бівака. Знайшлі яго ці не праз гадзіну пасля смерці. Ляжаў на сцежцы, што вілася паўз Проню; з-пад левай лапаткі сачылася кроў.

Па ўсім відаць, стралялі з лазовай гусцежы, што на процілеглым беразе.

Не пашанцавала нам. Мусіць, нехта з тых самых рыбакоў-браканьераў нашкодзіў: лічы, днюем і начуем у лугах, усё бачым і чуем. Нязручна браканьерам, замінаем раскашаваць, вось і сталі помсціць.

Пахавалі Джульбарса на прырэчным узгорку. Сомаў зацята маўчаў, доўга і незварушна седзячы ля магілкі. Мы з бацькам стаялі побач.

Трое сутак на базе

Машына прыйшла да нас, як і чакалі — праз дзень. Малінін не прыехаў — загадаў нам вяртацца на базу.

Рашэнне прынялі такое: Сомаў гоніць лодку ў Чырвоную Слабаду (сам напрасіўся), а мы грузімся і — у Чэрыкаў. Сомаў паабяцаў даць нам гэтую ж лодку, калі не знойдзем іншай. Ды што лодка ў параўнанні з сабакам — лодку набыць прасцей. А вось дзе ўзяць сабаку? Паспрабуем, канешне, вучыць Пірата. Яму сама што пачынаць паляўнічую кар'еру: ад ашчэну споўнілася акурат тры гады, дарослы ўжо.

Джульбарс... Без яго ловы нашыя наўрад ці далі б які плён. Узяць хоць бы й тых баброў, што злавілі пасля бязлапага: вызначыўся ў першую чаргу менавіта ён, Джульбарс. Помніцца, паселі ўсе ў лодку, акрыліся плашчамі й плывем, выбіраючы зручную мясціну для начлегу. I тут Сомаў кажа: — Хлопцы, сабака нервуецца — на бераг цягне.

— Калі цягне — чуе, значыць, баброў, — ажывіўся бацька і даў нам знак, каб не размаўлялі, аціхлі.

Сомаў пагнаў лодку паўз берага. Нораў шмат. I ўсе чыстыя. Але на тыя з іх, дзе спачывалі бабры, нас вывеў, канешне, Джульбарс.

Выбірацца ў дарогу не спяшаліся, бо надта ж паліла сонца. Транспарціроўка баброў у спёку магчыма толькі ўранні ці пад вечар, калі спадае дзённы духмень, — неабходнасць, падказа-ная практыкай, таму ігнараваць гэтым нельга. Было, што бабры й прастуджваліся, і пераграваліся. Часцей такое здаралася падчас ловаў калі лодка з «жывым грузам» гадзінамі прастойвала на санцапёку.

Пабачыўшы бабра-інваліда, Пецька павёў расказ пра чорную бабрыху, злоўленую Дзямідам недзе на возеры:

— Клетка ў яго была адна, і ён памясціў у яе ажно шасцёра баброў — наламаў дроў, намудрагеліў: спарыў Чорную не з самцом, а з другой бабрыхаю, маладой, ваяўнічай. Яму падалося: калі звер драбнейшы й надта смелы, дык ён і ёсць самец. Карацей, прывёз Чорную на базу мёртвай. Малінін узяўся лупіць. I што ж, вы думаеце, выявілася? Спрэс пакусаная была, ранаў з дваццаць налічылі на спіне і баках. У клетцы поўна крыві... Але і гэта не ўсё, — інтрыгаваў нас Пецька. — Аляксандравіч, калі здымаў шкурку з галавы й дайшоў да вачэй, дык убачыў, што Чорная зусім сляпая была...

— Як гэта? — перапытаў уражана бацька.

— А так — пустыя ямкі ў вачніцах. Нехта стрэліў і шротам высек вочы.

— I што ж далей? — бацька насцярожаны, на Пецьку глядзіць спадылба. — Футра не ты забраў?

— Яно ж бракованае — усё ў дзірках!.. — У вачах Пецькі загойсалі чорцікі. — Ты мне, Андрэевіч, лепш свайго Бязлапага ўступі, — дагодліва ўсміхнуўся. — Бачыш, я сам імёны ім даў: Чорная, Бязлапы... — Памаўчаў і таксама спадылба глянуў на бацьку: — Ну? Аддаеш Бязлапага? Пакуль што-якое, дык я з ім тут і ўпраўлюся... Згода?

— Ты не жартуеш, Хвост?

— Не задарма ж, Андрэевіч.

— Дзіва што — задарам і скулка не сядзе — пачосу просіць. — Бацька нават больш чым спакойны. — Нейкі ты, Пятро, дваякі: і — нашым, і — чорт ведае каму. — I рашуча дадаў: — Дык вот: да мяне з такімі прапановамі не прыставай, а то ў вочы плюну.

— Ясненька, — пачырванеў Пецька, адвярнуўся. — У такім разе, Андрэевіч, выканай маю просьбу: выпусці Бязлапага... Шкада мне яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x