Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына горка зарыдала.

* * *

Скамарохі зразумелі, у чым справа, і пайшлі да кузні. Стаяў натоўп, які баяўся падыходзіць блізка да акамянелага каваля. Вочы каваля былі зачынены, але ва ўсёй постаці яго было відаць, што ён заснуў і акамянеў у часе найвялікшага гневу. У яго абцугах асталіся чорныя шматкі з вопраткі Баніфацыя.

Жонка Ксаверыя крыкнула да скамарохаў:

— Не падыходзьце блізка, мілыя людзі! Не падыходзьце. Каб і вы не набраліся ад яго акамянеласці... О, памілуй нас, Заяц з табакеркай...

Скамарохі падышлі і прачыталі на дошчачцы, якая вісела на грудзях Ксаверыя:

«У імя святой тройцы я, Баніфацый першы, намеснік бога на зямлі, караю смерцю бязбожніка каваля Ксаверыя. Няхай ён так стаіць на вялікую ганьбу да тых пор, пакуль будзе стаяць сама зямля. Паведамляю, што табакерка са Смерцю ў маіх руках. Хадзіце ў божыя храмы, маліцеся, шануйце духоўнікаў, тады Смерць будзе спакойна сядзець у табакерцы. А калі не паслухаецеся, усе акамянееце. Амэн».

Цар скамарохаў адкінуў ад вачэй густую чупрыну і зарагатаў. Зазвінела смехам Люсенька, Дзіда-дзед, а за імі ўсе.

Ксаверыха пакрыўдзілася і пачала іх шчыра папракаць:

— Хоць вы, скамарохі, з усяго на свеце смяецеся, але няма чаго шчэрыць зубы з гора беднай удавы, якая не мае хлеба для адзінаццаці сірацін. Выходзіць так, што вы каменні кідаеце ў маю жабрачую торбу.

I яна так залілася слязьмі, што скамарохі перасталі смяяцца.

Плач каваліхі ўздзейнічаў на іх мацней, чымся вёдры з халоднай вадой.

Тады цар скамарохаў звярнуўся да плачучай каваліхі з такімі сардэчнымі словамі:

— Шаноўная часовая ўдава, пані Ксавермха! Няхай твае вечныя вочы пабачаць і вечныя вушы пачуюць, што скамарохі заўсёды прыносяць народу радасць. Прынясём поўныя жмені радасці і табе. Тады перастанеш быць удавой.

Ксаверыха зазлавалася:

— Як вы адважваецеся гаварыць мне пры маім дарагім нябожчыку такія непрыстойныя словы! Не абманвайце старую вераб'іху мякінай. Я ніколі не выйду замуж у другі раз! Назаўсёды астануся шчырай удавой Ксаверыя. Кожны дзень я па тры разы буду сюды прыходзіць... А вы... А вы... ідзіце буслам сена касіць!

Ад гневу ў Ксаверыхі высахлі слёзы. Цар скамарохаў адкінуў доўгі чуб з вачэй зграбным узмахам галавы і ўрачыста сказаў:

— Пані каваліха, высокашаноўная Ксаверыха! Вы хутка пабачыце ўласнымі вачыма, што скамарохі маюць найлепшыя на свеце сэрцы. Але пані ўдава сёння ж перастане быць удавой.

— Не старайцеся перамудрыць маё ліха,— сказала Ксаверыха.— О, Ксаверы... Ксаверы... Перастаў звінець музыкай твой малаток і перастаў карміць клёцкамі адзінаццаць сірацін. О, Ксаверы... Ксаверы... Патух агонь на тваім горне, не свецяцца іскры ў тваёй кузні, не смяецца народ ад тваіх вясёлых жартаў — і я плачу-плачу горкімі ўдовінымі слязьмі... О, Ксаверы... Ксаверы...

* * *

Цар скамарохаў загадаў прывезці сюды на фурманках вопратку і грым. Так было зроблена. Тут жа паставілі палатку, у якую ўвайшлі ўсе скамарохі.

Хутка яны ўсе выйшлі з палаткі ў белых мантыях, на якіх былі вышыты залатымі ніткамі табакеркі і зайчыкі. На галовах екамарохаў былі высокія шапачкі з зайцавымі вушамі з залатой паперы. Наперадзе ўсіх ішоў цар скамарохаў з лірай у руках. За ім ішлі ў рад усе скамарохі з рознымі музычнымі інструментамі. Яны гралі вельмі прыгожа, набліжаючыся да акамянелага каваля, і спявалі ў такт музыцы песню з двух слоў:

«Жыві, Ксаверы!
Жыві, Ксаверы!
Жыві, Ксаверы!»

Народ змоўк. Змоўкла і Ксаверыха... Вочы яе былі зачараваны гэтым відовішчам.

Цар скамарохаў падышоў блізка да акамянелага Ксаверыя, дастаў з-пад шырокай палы белай мантыі пазалочаную шкляную місачку і даў знак скамарохам.

Усе спыніліся. Змоўкла музыка. Цар скамарохаў перадаў ліру Дзіда-дзеду, а сам пачаў кружыць місачку над галавой Ксаверыя і гаварыць:

— О, Заяц над усімі зайцамі з табакеркай над усімі табакеркамі! Насып у гэту місачку па тры кроплі вес навога ветру з усіх вятроў свету! Налі ў гэту місачку па тры кроплі жывой вады з усіх рэчак, мораў і акіянаў! Насып у гэту місачку іскры з яснага сонца, з поўнага месяца, з дробных зорак і дай усё гэта панюхаць чэснаму кавалю Ксаверыю.

Цар скамарохаў паднёс місачку з парашком супроць сну пад самы нос Ксаверыя. Пры гэтым даў знак скамарохам, і яны заспявалі хорам і зайгралі:

— Жыві, Ксаверы...
Жыві, Ксаверы...
Жыві, Ксаверы...

* * *

Цела Ксаверыя налілося сокамі жыцця. Каваль уздрыгнуўся, адчыніў вочы, пачаў чхаць, бо Дзіда-дзед прымяшаў тытунь да парашка. Ксаверы азірнуўся за туманенымі вачыма, схапіў абцугамі белую мантыю цара скамарохаў і крыкнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x