Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі

Здесь есть возможность читать онлайн «Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Публицистика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданьне 1918 году

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьмітрок Бядуля

ЖЫДЫ НА БЕЛАРУСІ

Бытавыя штрыхі

Ад аўтара

Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.

І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.

І

Некалькі сталецьцяў таму назад жыды перабраліся ў наш край праз Заходнюю Эўропу і Польшчу. Да заняцьця нашага краю Расеяй, яны, апрача волі гандлю, рамесла і жыхарства ўсюды — і па вёсках — мелі яшчэ і сваё самаўпраўленьне — «кагал».

Значнейшыя рэпрэсіі над імі ў нашым краі расейскім урадам былі паўзяты каля 1820 г., хаця ўжо зараз жа пасьля «брацкага» прылучэньня Беларусі да Масквы, што сталася пры апошнім разьдзеле Польшчы ў 1795 годзе, Беларусі надавалася роля жыдоўскага «гета». Кацярына Вялікая ўвяла «еврейский вопрос» у ўнутраную палітыку Расеі, а ў 1800 року паэт Дзяржавін быў камандзіраваны імпэратарам Паўлам I на Беларусь, каб дэтальна пазнаёміцца са становішчам жыдоў і, паводле фактычных дадзеных, апрацоўваць праект рэформы для жыдоў. Дзяржавін пісаў свой праект у Віцебску.

Менскі «кагал» уладжваў з гэтай прычыны сход у 1802 годзе і хлапатаў перад Аляксандрам I аб памякчэньні рэформаў. Перашкаджаючы ўсякімі спосабамі расьсяленьню жыдоўскага элемэнту ў карэнных расейскіх губ.[эрнях] за «шкадлівасьць», расейскі ўрад, лічыўшы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварыў тут астрог для жыдоўскай люднасьці, уключыўшы Беларусь у ганебнейшую ў гісторыі царскай Расеі, прагрымеўшую на ўвесь сьвет, так званую «черту еврейской оседлости».

Тут, на Беларусі, болей чым у сумежных краёх жыдоўскага гета, тварыўся іх эканамічны і культурна-нацыянальны быт доўгімі гадамі.

Зразумела, што гэтая творчасьць не магла ні рабіць уплыву на характар краю, як і сама яна павінна была пераняць некаторыя яго асобнасьці, праз што тварыўся натуральны абмен культурнымі вартасьцямі паміж жыдамі і беларусамі.

Суседзтва гэтых дзьвюх нацыяў тварыла такія жыцьцёвыя ўмовы і эканамічныя стасункі, у якіх адна нацыя без другой не магла абысьціся.

Гандаль і рамёствы ў нашым краі разьвівалі жыды. І трэба сказаць, што ў гэтым кірунку яны досыць ажывілі наш край і праз увесь час прыносілі яму шмат карысьці. Паміж іншым, яны тут часткова займаліся і хлебаробствам. З усіх губэрняў эўрапейскай Расеі толькі ў нашых беларускіх губэрнях былі жыды-сяляне, і да гэтага часу яшчэ захаваліся вёскі з адным жыдоўскім насяленьнем.

Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мела жыдоўскае насяленьне, давалі беларускім сялянам мажлівасьць нармальнага тавараабмену. Гандляры і рамесьнікі таксама былі неабходныя ў гэтым глухім (у бытнасьці пад Расеяй) краю, дзе не было ніякай эканамічнай культуры.

Кавалі, шаўцы, краўцы былі людзі першай важнасьці і пашаны ў вёсках. Да іх прыходзілі ў свой час, ня толькі па справах іх спэцыяльнасьці, але так сабе: «пагутарыць з разумнымі людзьмі», параіцца аб розных справах і г. д.

Жыды стараліся зьменшыць цэны на прадукты, як у рамёствах, таксама і ў гандлю; яны здавальняліся драбніцамі, бо фізычныя патрэбнасьці былі ў іх вельмі малыя. Дзякуючы пасярэдніцтву ўсюды бываючага жыда-скупшчыка, селянін збываў на мейсцы ўсе свае прадукты. А скупшчык-жыд пры ўсёй сваёй вялікай працы быў такі самы бедны, як яго сусед-селянін, хаця жыд і гарэлкі ня піў.

Прыпісваць толькі адным жыдом спэцыяльнасьць гандлёвага шахермахарства і ўпаіваньня народу гарэлкай нельга: мы добра ведаем, як у вялікарасейскіх губэрнях славянскія «купцы-кулаки» і «целовальники» эксплюатавалі тамтэйшых сялянаў у некалькі стопняў болей, чым тут жыдоўская гандлёвая кляса нашых сялянаў.

Ды наагул бравары ў Беларусі былі панскія, корчмы па трактах жыды арандавалі ад паноў, так што яны былі толькі той сьляпой прыладай у руках паноў, якія праз жыдоў сабе выпампоўвалі апошнія сялянскія грашы.

Нягледзячы на цкаваньне рознымі чарнасоценцамі з Масковіі нашых сялян на жыдоў, наш народ нічога кепскага не рабіў жыдом. У той час, калі ў Расеі чыніліся над жыдамі пагромы і страшэнныя зьдзекі, беларускія сяляне не паддаваліся цёмнай агітацыі. Хлебаробы нашыя не маглі рабіць кепскіх учынкаў над жыдамі, чуючы інстынктыўна ў душы штучнасьць і непраўдзівасьць чарнасоценных ідэяў. Так выходзіла, што вялікія грошы, высыпаныя дзеля пагромнай агітацыі расейскімі ісьцінна-рускімі ўрадамі, падобна сталыпінскаму, у нашым краю, — пайшлі на нішто.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x