Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі

Здесь есть возможность читать онлайн «Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Публицистика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданьне 1918 году

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеля ўсяго гэтага, і ня дзіва, што жыды, жыўшы тут, на сваёй новай бацькаўшчыне, болей перанялі ад беларусаў, чымся беларусы ад іх. Магутная сіла беларускай зямлі дала асобны духоўны і вонкавы воблік беларускім жыдам. Цяпер яны адрозьніваюцца ад усіх другіх жыдоў, і іх па ўсім сьвеце называюць «літвакамі».

З асобай сымпатыяй беларуская газэта ў Вільні «Наша Ніва» друкавала тыпы беларускіх жыдоў і жыдоўскіх сынагог у беларускім стылю. Калі мы глянем на жыдоўскае мястэчка на Беларусі, то пабачым на кожным кроку нешта роднае, сваё, у будоўлях і ўва ўсёй абставе. Узяць жыдоўскіх пісьменьнікаў зь Беларусі, — то ў іх творах чуецца заўсёды беларуская прырода — «родныя зьявы». Болей усіх гэта адбіваецца ў творах жыдоўскага клясыка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) з Капыля.

Жыдоўскі пісьменьнік Абраам Мапу, пісаўшы свой біблійны раман зь ідылічных часоў цара Хізкія і прарока Ісаі, маляваў ціхі Бэтляхам, быўшы натхнёным пекнымі ўзьбярэжжамі беларускага Нёмна. Знакаміты жыдоўскі пісьменьнік з часоў «haskola» (адраджэньня) Перэц Смаленскін лічыцца таксама выхаванцам Беларусі.

І ў другіх галінах штукарства ў тутэйшых жыдоў чуецца беларускі дух.

Жыды, тры разы на дзень у малітвах сваіх успамінаючы Сыён, малявалі сабе ў думках гэты Сыён як нейкі ўзгорак-узвышку, якія акружаюць іх тут, на Беларусі. Жыдоўскае дзіця, аддаючы ўсе свае маладыя гады бібліі ў хедэрах, мела перад сабой жывую біблію беларускіх ратаяў, беларускай спакойнай, ціхай зямелькі зь лясамі, пушчамі, рэчкамі, лугамі. Бяз гэтай беларускай прыроды, што завалодала іхнай душой ад нараджэньня, яны б не маглі ў фантазіі сваёй маляваць Палестыну, каторую яны малююць, маючы ўзорам беларускую зямлю.

Праўдзівымі і зразумелымі ёсьць апавяданьні жыдоўскіх эмігрантаў, выкінутых адгэтуль лёсам у Амэрыку і інш., аб іх суму па бацькаўшчыне. І не адпавядаюць праўдзе паказаньні большасьці антысэмітаў, што жыды ня маюць пачуцьця каханьня да тае зямлі, дзе яны жывуць… Гэта было б супраць законаў прыроды. Адно толькі — гэта цяга да бацькаўшчыны ў іх абвеяна асобым трагізмам. З аднэй стараны боку — жыцьцё на чужыне сотні гадоў, дзе даконвалі іх розныя антысэміты і жыдаеды, хочучы ня толькі зьнішчыць іх фізычна, як пагромамі і крадзяжамі, але таксама і апаганіць іх душу — рэлігію — пад відам розных крывавых нагавораў і крытыкі Тальмуду. З другой стараны — далёкая Палестына, зь якой яны выгнаны ўжо 2000 гадоў, — акрапляла самабытнай расою ў душы кожнага жыда тыя карэньні, якія зьвязваюць яго зь зямлёю, дзе ён жывець. Яго каханьне да новай бацькаўшчыны — нэрвовае, балючае і незразумелае прадстаўнікам іншых нацыяў.

ІІІ

У беларускіх вялікіх местах, як Вільня, Менск і інш., жыды мелі свае вялікшыя культурныя цэнтры: школы, абшчыны, прафэсіянальныя цэхі і інш.

У той час, калі другія нацыі на Беларусі былі страшэнна сьціснутыя расейскім урадам, калі беларусам зусім было забаронена друкаванае слова, жыды мелі ў гэтым нейкую свабоду — нацыянальная жыдоўская культура магла разьвівацца без усялякага, праве, тармозу. Тутэйшы «кагал» быў свайго роду самаўпраўленьнем. З прычыны ўсіх гэтых абставінаў жыды зь Беларусі давалі жыдом усяго сьвету найвялікшых вучоных у рэлігійным і нацыянальным жыцьці.

Крыніцай гэтаму было места Вільня, бацькаўшчына віленскага «гоэна» — Равві Ільлі (памёр у 1797 р.) і другіх вялікіх тальмудыстаў. Там друкаваліся найлепшыя кнігі і быў да апошняга дня жыдоўскі вучыцельскі інстытут. Недарма Вільня называецца жыдамі «Літоўскім Ерузалімам» («Іeruschalim dylito»). У той самы час славіўся кіраўнік хасыдызму на Беларусі, — Шнеер Зальман. Тут жа, на Беларусі, разыгралася тады вялікая барацьба паміж дзьвюма жыдоўскімі рэлігійнымі партыямі: Хасыдым і Міснагдым. Гэта барацьба нарабіла вялікага неспакою ў віленскім «Кагале».

У мястэчку Валожыне Віленскай губ. у 1803 року залажылася вучнем Гоэна, Хаімам Валожынэрам, жыдоўская духоўная акадэмія, скуль выходзілі вялікія жыдоўскія пісьменьнікі і рабіны для ўсяго сьвету жыдоў. (З валожынскага «Ешыботу» выйшаў і знакаміты жыдоўскі паэт Х. Н. Бялік.) У Валожынскі «Ешыбот» прыяжджалі вучыцца жыды з Каўказу, зь Нямеччыны, з Амэрыкі і г. д.

Тут, на Беларусі, меў сваё разьвіцьцё і жыдоўскі містыцызм (Кабала). Вядомы цадыкі ў Лібавічах, у Койданові, Пінску, [2] Пінск у пачатку мінулага сталецьця быў вялікім цэнтрам хасыдызму. да каторых прыяжджаюць веруючыя з усёй Расеі. І ня дзіва, што галоўнае разьвіцьцё жыдоўскай нацыянальнай рэлігійнай культуры мела мейсца тут, на Беларусі, дзе ім былі дадзены прывілеі яшчэ пры кн. Вітаўту. Яны жылі тут, як дзяржава ў дзяржаве, і іх «Кагал» меў нават права судзіць сваіх пабрацімаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x