Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі

Здесь есть возможность читать онлайн «Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Публицистика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданьне 1918 году

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты «новы разьдзел жыдоў» ёсьць для іх інтарэсаў мінус — гэта рацыя. Але занадта наіўная і эгаістычная, крытыкі тут ніякай быць ня можа…

Дзеля гэтае прычыны ў часе збораў на Беларускі нацыянальны фонд у мястэчку Даўгінаве (Віленскай г.) жыдоўская моладзь адмовілася прыняць учасьце ў зборах, бо яны — праціўнікі «новага разьдзелу жыдоў»…

Але проці жыцьця нічога не зрабілі, і ў беларускіх школах жыдоўскія вучні вучацца па-беларуску і робяць гэта ахвотна.

* * *

Што датычыць далейшых адносінаў жыдоўскіх сьвядомых сфэраў да беларусаў, то гісторыя іх так вышкаліла, што, на жаль, па большасьці яны арыентуюцца толькі грубай сілай: чый верх — таго і праўда…

Гэта паказаў іх першы энтузіязм да беларусаў у Менску ў часе ўцёкаў бальшавізму. Потым — пачалося ківаньне з боку ў бок, трымаючы нос па ветры…

Першы пасьля ўцёку бальшавікоў Беларускі Сакратарыят зь Менску меў у сваім складзе двух жыдоў: Гутмана (без партфэля) і Белкінда — сакратара фінансаў…

Пры гэтым прыпамінаецца, што ў Беларуска-Літоўскім княстве высокую дзяржаўную пасаду займаў пярэхрыст (у тых часох няма чаго дзівіцца, што няхрышчаных не прымалі на гэткія службы) Абрам Юзэфовіч Рэбічковіч, каторы быў здольным адміністратарам і фінансавым агентам, а потым, пры Жыгімонту I, дайшоў да пасады падскарбія земскага, г. зн. міністра фінансаў, і члена Гаспадарскай Рады.

Яшчэ адзін выпадак: на першым сялянскім зьезьдзе ў Менску, скліканым Беларускім Нацыянальным Камітэтам 04.04.1917 г., дэлегатам ад Паўловіцкай воласьці Магілёўскай губ. і павету быў жыд Мордух Янкелеў Зільбэрман. Ён там сельскім старастам ужо 30 гадоў (ня хрышчаны).

Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі — тут не бярэмся судзіць. Ува ўсялякім выпадку жыцьцё гэтых дзьвюх нацыяў так цесна зьвязана, што кожная зь іх прымушана цікавіцца другой, ужо хаця б з эканамічнага пункту. Эканамічная струна — вельмі чулая і шчокатная рэч. Да гэтай рэчы, як-ніяк кожны прыкладваецца шчыра зацікаўленым вухам. Недалёкая будучыня нашага краю мае перад сабою пэрспэктыву розных сялянскіх каапэрацыяў [3] У цяперашніх сялянскіх каапэратывах ёсьць жыдоўскія прыказчыкі. Жыдоў сяляне ахвотна бяруць у прыказчыкі дзеля іх гандлёвай здольнасьці і практычнасьці. Таксама ёсьць каапэратывы, дзе членамі і хаўрусьнікамі нароўне і сяляне, і жыды. і гандлёвых рэформаў, што можа зусім іначай паставіць увесь лад гандлю ў нашым краі. Вось дзеля гэтага варта жыдом болей уважна задумвацца над доляй сваіх блізкіх суседзяў, зь якімі яны так зьвязаныя эканамічна.

Мы пэўны, што адносіны будуць у нас самыя прыязныя. Варункі новага жыцьця, грамадзянская воля і роўныя правы ўсім, бяз розьніцы веры і нацыяў, так загладзяць няроўнасьці і ў эканамічных стасунках, што пакрыўджаных ня будзе.

Примечания

1

Увага: Тут словы песьні прымаюць акрасу польскай мовы. Гэта паказвае, што беларуская мова і ў большасьці жыдоў лічыцца «простай». Знача, яны ня могуць сабе ўявіць, каб Пан Бог гаварыў іначай, як «па-панску» — г. зн. па-польску.

2

Пінск у пачатку мінулага сталецьця быў вялікім цэнтрам хасыдызму.

3

У цяперашніх сялянскіх каапэратывах ёсьць жыдоўскія прыказчыкі. Жыдоў сяляне ахвотна бяруць у прыказчыкі дзеля іх гандлёвай здольнасьці і практычнасьці. Таксама ёсьць каапэратывы, дзе членамі і хаўрусьнікамі нароўне і сяляне, і жыды.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x