Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі цяпер Дзіда-дзед зразумеў і адчуў незвычайную сілу сваёй табакеркі. Нельга сказаць, каб ён гэтаму не радаваўся. Па дарозе яшчэ не ўлёгся пыл, здалі яшчэ даносіўся гул і гуд, нібы з-пад зямлі, але лес пачала ўжо агортваць цішыня — ні адной жывой істоты ў ім не засталося, апрача Дзіда-дзеда.

На Дзіда-дзеда напала туга, небывалы смутак. Каб у гэту хвіліну ён угледзеў бы пчолку, і то было б весялей. Што за жыццё аднаму? Дзіда-дзед пачаў хадзіць па лесе ў вялікай задумёкасці ад хваіны да хваіны, ад ішрозы да бярозы, ад куста да куста ў пошуках жывой істоты — хоць бы адзін матылёк застаўся...

Раптам.. пад кустом... ляжыць нехта ці нешта...

Дзіда-дзед пабег туды.

Ляжала маленькая дзяўчынка.

Дзіда-дзед падняў яе лёганькую, як верабей. Яна была з заплюшчанымі вачыма, белавалосая, з тоненькімі ручкамі і ножкамі, у зрэбнай кашульцы. Дзіда-дзед трымаў яе на руках. Яна скрывіла губкі і заплакала.

— Расплюшчы вочы,— прасіў пяшчотна Дзіда-дзед.

— Страшна...— сказала дзяўчынка, плачучы.— Калі вочы зажмураны, не так боязна...

— Не плач, дзяўчынка,— прамовіў Дзіда-дзед.

— А я жыву? А ты мяне не з'ясі? Дзіда-дзед засмяяўся.

— Ты жывеш, і я цябе не з'ем,— сказаў ён.

— А я думала, што памерла, як ты наставіў на нас усіх табакерку. Ты быў страшны, страшны...— Пры гэтым дзяўчынка расплюшчыла вочы. Яны былі сінія, як васількі.

— Я наставіў табакерку,— сказаў Дзіда-дзед,— але не выстраліў з яе.

Паглядаючы на гэту маленькую дзяўчынку, Дзіда-дзеду стала так шкода ўсіх людзей, як гэта малое дзіўнае дзіця.

— Як цябе завуць? — запытаўся Дзіда-дзед.

— Людзі мяне завуць Люся. А я заву сябе Люсенька, бо мне так шкода сябе... Я ж круглая сірацінка... Ні бацькоў, ні дзядзькоў, ні дзеда, ні бабулі. Ніводнай сястрычкі і ніводнага браціка не маю. Я такая бедненькая Люсенька...

— Бедненькая Люсенька...— паўтарыў за ёю Дзіда-дзед.

— Маленечкая, як гарошынка...— сказала дзяўчынка.

— Маленечкая, як гарошынка...— паўтарыў за ёю Дзіда-дзед, папраўляючы белыяваласы на яе галоўцы.

— Куды ж ты мяне нясеш? Дзе ж я жыць буду?

— Нясу цябе ў хату. Жыць будзеш, Люсенька, са мною. Добра?

Люсенька паглядзел Дзіда-дзеду ў вочы і сказала:

— Добра!

— Буду для цябе бацькам, маткай, братам, сястрой і чым хочаш. Добра?

— Добра!

Дзіда-дзед црыціснуў Люсеньку да грудзей. Дзяўчынка паморшчылася.

— Што з табою? — устрывожыўся Дзіда-дзед.

— Ты колешся.

— Вусамі?

— Нешта ў цябе за пазухай цвёрдае.

— Гэта табакерка. Буду цяпер асцярожненька. Што ты так задумалася, Люсенька?

— Думаю, як цябе зваць — татка, мамка, брат, сястра?

— Заві татка,— сказаў Дзіда-дзед. Дзяўчынка зашапацела:

— Татка... Татка... Татка...— і гладзіла Дзіда-дзеда па твары адным пальчыкам.

Дзіда-дзед забыўся аб усіх непрыемнасцях сённяшняга дня. Люсенька заснула ў яго на руках. Дзіда-дзед прынёс яе ў хату і палажыў спаць. Ён сам таксама лёг спаць, бо быў вельмі змораны. Ён прыслухоўваўся да ціхага дыхання дзяўчынкі, да журчання ручая, з якога і рыба паплыла ад страху, ён чуў шолах ветру над саламянай страхой хацінкі.

Іншых гукаў у лесе цяпер не было. Жывых істот у лесе было толькі двое — Дзіда-дзед і Люсенька. Дзіда-дзед заснуў.

* * *

На гэтым месцы дзед спыніў апавяданне.

— Як добра зрабіў наш Дзіда-дзед, што забраў маленькую Люсецьку,— сказаў унук.

— I ты, дзядок, таксама добры,— сказала ўнучка.— Цікавую гісторыю нам апавядаеш. У грыбы водзіш. Ваўчкоў купіў нам.

Дзед, смеючыся, сказаў:

— Прашу не пералічаць маіх дабрачыннасцей, а то будзе, як з тым цыганом.

— А што было з цыганом?

— Меў цыган каня. Конь быў такім самым старым дзедам, як я — з'езджаным. Цыгану не было ад яго Ніякай карысці. Успомніў цыган, што хвост у каня доўгі-доўгі. Бо за ўсё конскае жыццё цыган яго ні разу не падстрыг. Пайшоў цыган да скрыпача і сказаў: «Купі ў мяне конскі хвост на смычкі!» Старгаваліся — тры затоўкі за конскі хвост. Пабег цыган дамоў, гладзіць каня па шыі ды хваліць: «А ты, старэнькі мой, добры! А ты — слаўны! Шкада мне цябе. Хвост у цябе цяжкі. Сіл не маеш валачыць яго за сабой. Зраблю табе аперацыю. Асцярожненька па валасінцы выскубу твой хвост. Табе будзе лягчэй...» I цыган прыняўся за аперацыю. Спачатку скуб па аднаму валаску, потым па два, па тры і па пяць. Конь цярпеў-цярпеў, ды, як забалела, не выцерпеў. Нахмыліўся і брыкнуў цыгана ў зубы. Прапалі тры залатоўкі і пяць цыганскіх зубоў. Калі будзеце мяне хваліць і тузаць, дык і я брыкну вас, мае саколікі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x