Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А я ўсё здзекуюся з фізрука. На фізру я не хаджу, а проста сяджу ў зале. Неяк ён да мяне падыходзіць і пытаецца: "Што з табой?" А я яму: "Хворая". "Чым?" "Не хвалюйцеся, не вамі." А адным разам Галя забылася форму і дзённік. Ён хацеў паставіць ёй двойку. Я пытаюся ў яго: "Вы ўсім задавалі пытанні. А можна вам задаць?". Ён здзіўлена на мяне паглядзеў: "Можна." "Вы верыце ў цуды, у магію? Не? Тады чаго ж вы патрабуеце даць дзённік, калі яго няма? Ён жа не з'явіцца з паветра." "Я веру ў старанне і працавітасць", — тупа адказаў ён і не па тэме.

У нас новы прэзідэнт школьнай рэспублікі (у школе — прэзідэнт? Абсурд, праўда?). Гэта Іра. Крывамордая такая, ганарыстая. Яе нават на перапынках ніхто не чапае. Страх, які прэзідэнт будзе!

Любую ошибку считай за улыбку.

Я тебя целую в твой холодный носик.

До свиданья, киска.

Твой любимый песик.

Желаю жить всегда красиво,

Не знать ни горестей, ни слез.

И пусть тебе богиня счастья

Сплетет венок из алых роз.

Гэта я сама сачыніла. Але прабач, што па-руску, бо думаць па-беларуску я яшчэ не навучылася.

!!!? Не ў тым сэнсе, вядома, я ж не лезбі нейкая. ??? Кто боится поцелуя, тот не может полюбить.

Ладна, усё, канчаю. Пішы. Твая Зінка."

"Анжэла, прывет!

Не ведаю, з чаго пачаць і ці пісаць пра гэта наогул. Тут цэлы скандал. Цэлая прыгода. Сапраўдны Рамэа аб'явіўся. Дакладней, Раман. А яшчэ дакладней, Раман стаўся Рамэа. I ўсё з-за цябе. Не зразумела? Выпала ў асадак?

Зараз паспрабую ратлумачыць. Вера атрымала тваё пісьмо і на хіміі перадавала яго мне. Але яго перахапіла Тона, прачытала і накіравала Раману. Бо яна ў яго ўсё-ткі ўлялюскалася па самыя вушы, а мо яшчэ і ніжэй, хоць ён на яе зараз нуль увагі. Гэта тое пісьмо, дзе ты пісала пра свайго Дзіму і пра свае заблытаныя адносіны да Рамана. Ён усё гэта прачытаў і ажно з твару змяніўся. А тут якраз званок. Ну і пачалося. Верка стала крычаць і турзаць Тону, такой злоснай я яе яшчэ не бачыла. Усе баяліся, што Верка наб'е ёй морду — і правільна зрабіла б. Гэтая таўстуха даўно заслужыла. Але тут раптам азваўся Раман. "Чаго выступаеце? За Анжэлу баіцеся? Ці за мяне?" Верка змоўкла, а Тома-Тона скарыстала гэта і ўцякла ў туалет. А Раман сказаў: "Ну падабаецца мне Анжэла, ну і што? А вас хто просіць памагаць? Я і сам спраўлюся. Давайце, валіце адсюль." Вось так. Так што ён, як Рамэа, прызнаўся Джульеце, табе, значыцца. Зараз справа за табой. Калі пра гэта расказалі Тоне, яна заплакала і ўцякла з урокаў. А Раман папрасіў твой адрас. Трымай вуха востра і чакай пісьма. А мо ён і сам прыедзе. Жартую. Але на ўсякі выпадак не хадзі часта з Дзімай ці Алексам, а мо з нейкім новым шмендрыкам па "Макдохах", беражы свае "губкі алыя" для Рамана. Ён і праўда класны, хоць і ганарысты, як певень. I нават кукарэкаць спрабуе многім, але яшчэ больш хацелі б, каб ён толькі ім заліваў. Во які моцны інстынкт.

А мне спадабаўся адзін хлопец. Мы з ім былі ў выхадныя на базе адпачынку "Блакітныя азёры". Там было шмат хлопцаў і дзяўчат. Але калі я ішла з атрада на кухню, нашы вочы сустрэліся. I мы ўбачылі толькі адно аднаго. "Ты самая лепшая", — здавалася, гаварылі яго вочы. "I ты таксама", — хацелася адказаць мне. Але мы прамаўчалі. А пасля ведаеш, што зрабілі? Нізашто не здагадаешся. Пасля адбою мы ўцяклі ў лес, расклалі невялічкае цяпельца, сядзелі каля яго. Пазіралі на зыркае чырвонае полымя і ўяўлялі сябе адзінымі на ўсім белым свеце. Ну, і разумееш... Ён расказваў шмат прыкольных гісторый. Яму 13 гадоў, завуць Лёня. Ён крута ганяе на роліках. Ён сімпатычны. Не, праўда, ён нічога. Ён нават рэбры казыча неяк асабліва — лёгка, ласкава. А іншыя груба і нагла, не казычуць, а шчупаюць. I цалуецца ён ніштавата.

Я напісала яму пісьмо, што ён мне падабаецца. А ён адказаў (малюю абсалютна дакладна):

□яно

Спачатку я не магла здагадацца але мне Зінка памагла А паспрабуй здагадацца - фото 1

Спачатку я не магла здагадацца, але мне Зінка памагла. А паспрабуй здагадацца ты. Калі не зразумееш, я напішу ў наступным пісьме. Пішы мне. Твая Наташа."

"Добры дзень, смяшлівая Анжэла!

Ну і насмяшыла ты нас. Ніколі я яшчэ так не смяялася за ўсё сваё жыццё. Гэтак жа і з іншымі дзяўчатамі, якія чыталі тваё пісьмо. Калі ты не выдумала ўсё, то гэта проста клас. Вось што значыць навука. А каб я не навучыла цябе гуляць у бутэльку? Хіба вы цалаваліся б так? Але найбольш смяяліся з вашых фанцікаў. 3 вашага загадчыка — ён, відаць, вельмі дасціпны, памерці можна. Няўжо ён так дасціпна загадваў заданні за фанцікі? Але ж і прозвішчы ў вашых знаёмых хлопцаў. Каб хацеў, дык і то не прыдумаеш такія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x