Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як абнадзеена-радасна былінка гушкае вераб'я, і як шчасліва-даверлівая кветка адкрываецца пчалінаму носіку?

Вы чулі, якія песні спявае кожны лісцік свайму дрэву альбо ліеціку суседняга дрэва?

Якія харавыя араторыі гучаць роснай ноччу, калі кожная дрыготкая травінка ўзносіць славу і творыць гімнічна-ўхвальны спеў свайму цнатліва-непаўторнаму пачуццю захопленасці жыццём і закаханасці?

Якія мелодыі выводзіць маланка, безна,дзейна скіроўваючы свае стрэлы-памкненні да абыякавых і маўклівых дрэў?

Як гучна адзінокі Пярун абвяшчае ўсяму Сусвету пра моц свйго пачуцця?

Як гарэза-ветрык ціхусенечка шэпча аціхлай траве, а нясмелы маладзён-юнак аднымі губамі бязгучна прадыхае "кахаю", і — чуюць, заходзяцца ад замілаванасці нябёсы, запальваюць пад сваімі неабдымнымі шатамі яшчэ адну зыркую зорачку — паходню закаханых, альбо асвецяцца раптам іскрыстай вясёлкай — дарогай закаханых да Вышыняў!?

Якія вытанчаныя вакальныя здольнасці дэманструе ўсякая жывая істота, кожная ў свой час дня і ночы славячы неспатольнасць кахання?

Але вы, відаць, не чулі скрушлівых і пякуча-самотных песень непачутага і нераздзеленага кахання.

Гэтыя песні таксама гучаць бясконца і аглушальна гучна. Аднак іх мала хто чуе ва ўсёабдымным шматгалоссі закаханага хваласпеву.

Палыновай гаркотай асядае гэтая скрушлівасць на дне келіха спазнання дабра і зла, робячы ўсё больш плыткай ягоную вірліва-іскрыстую пеністасць, ажно пакуль не ператворыць чаруюча-зваблівую глыбіню ў цвёрды мур доннага неразумення.

Але на змену аднаму келіху нараджаецца новы, з яшчэ больш бурлівым і вірлівым напоем — напоем жывой і мёртвай вартасці.

I зноў на дне яго збіраецца-асядае пакутлівая горыч.

I так бясконцае мноства разоў.

Бо каханне — старое, як свет, і маладое, як жыццё. Абмежаванае, як жывое цела, і бясконцае, як чаргаванне жывога і мёртвага ў прыродзе.

I неспазнанасць яго, неразгаданасць, неспатольнасць — ад гэтага нястомнага і бясконцага чаргавання.

Ракой часу вынесенае ў акіян прасторы, яно ахоплівае ўсё новыя і новыя мацерыкі духу і фізічнага існавання. Па-за каханнем, як па-за часам і прасторай, нічога не існуе і нічога не існае.

Яно там, дзе ёсць усё, яно і там, дзе няма нічога.

Дык што ж арымліваецца: ёсць каханне і ёсць антыкаханне?

А хто сказаў, што не? Як ніхто не даказаў, што так.

Бо сама праява, сама існасць, самавыяўленасць гэтага пачуцця не толькі бясконцыя і канкрэтызываныя, але і з вечным рухавіком супярэчнасці, супярэчлівасці і самасупрацьпастаўлення.

Бо ў кожны міг, у кожнае імгненне адбываецца, творыцца не толькі выказаная, выяўленая, але і нябачная, атуленая покрывам цноты і абачлівасці альбо хцівасці і зайздроснасці, барацьба добрага з лепшым, лагоднага з яшчэ больш пяшчотным, ужо не кажучы пра супрацьстаянне добрага і злога, пра ваяўнічую напорыстасць апошняга.

Каханне стваральнае і разбуральнае адначасова. Яно можа стварыць непадуладныя розуму шэдэўры і новыя сусветы, выключныя па прыязнасці адносіны і стасункі, а можа ўсё гэта знішчыць да тла. Яно нараджае вышэйшы ўзор узаемнасці — сем'і і няшчадна жорстка разбурае іх. Яно стварае чалавека і яно ж знечалавечвае яго.

Гэтым супярэчлівым кругазваротам сілкуецца вечны рухавік жыцця, атрымліваючы разгонную энергію ад неспатольна-бясконцага, выяўна-нябачнага, матэрыялізавана-нематэрыяльнага ўсяіснага кахання.

Гэтым каханнем, хоць яшчэ і не названым, не агучаным, жыла і сілкавалася зняможаная Анжэла.

8

"Добры дзень, Анжэла!

Гэта Наташа ўспомніла пра цябе і спяшаецца перадаць навіны.

У мяне ўсё нармальна. А вось у класе дрэнь справы. Яго збіраюцца расфарміраваць. 3-за паводзін некаторых асобаў. 3 некаторымі настаўнікамі пачаліся такія сваркі, што ажно часам брыдка на ўроках сядзець. Асабліва заядаецца хімічка. Яе прыкольнай фразай стала: "Ты яшчэ не нарадзіўся, а я ўжо ведала, як ты будзеш ілгаць". Я ж стараюся не чапляцца з вучылкамі. I калі нехта крычыць на іх, я лічу, што ў яго "адвал башкі". Не хачу быць "базарнай бабай", бо гэта не толькі псуе настрой, а і пагражае выклікам у школу "продкаў", лішнімі тлумачэннямі. Калі ж нехта асабліва дапячэ, я тады кажу яму: "Хоць вы і мой настаўнік, але я не лічу, што гэта дае вам права крычаць на мяне." Дзейнічае. А што ў такіх выпадках робяць у вас? Ці мо за мяжой настаўнікі іншыя?

Калі табе цікава даведацца пра асабістае жыццё класа, то магу сказаць, што Аня цяпер бегае, як заведзеная, і ўсім расказвае, што закахалася ў Федзю. Але я лічу, што гэта паказуха. У іх перад каранцінам штосьці не ладзідася. Аня прытвараецца, што не любіць, калі ён яе лапае, але гэта чыста для блізіру. Спадзяюся, што ў іх нешта атрымаецца, хоць на людзях яны так любяцца, як сабака з кошкаю. Гена прынцыпова разлюбіў Жэню (гэта яна так кажа). Андрэй як быў дурнем, так дурнем і застаўся, а з дурнем займіся, то і сам дурнем станеш. Ён прыліпаў да мяне ў пачатку года — паслала, адстаў. Пасля ён клеіўся да Клавы — яна быццам бы не супраць. Але ж ад яго на капейку мёду, а на долар смуроду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x