Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кумекай сама, як лепш. Бо тады невядома, што рабіць будзеш з Дзімай. А з Алексам? Хоць глядзі і рашай сама, бо мая маці часта кажа, што той, хто ўсіх слухае, не навучыцца і дровы калоць.

3 вучобай у нас бывае па-рознаму, як і ў цябе. Многія скаціліся на "тройкі". Адна я пакуль што на "чацвёрках" трымаюся. Ты там таксама не падводзь віцяблян (ці вяцябчан?), ды і сваіх продкаў не даставай вучобай, каб не раскрылі таіх раманаў і шашняў з Дзімай і Алексам. У мяне пакуль усё добра. Мо таму, што мой Мішка таксама добры і добра вучыцца. Мне ад яго адставаць сорамна. Ён такі зайчык, такі зайчык... А каб ты ведала, як ён цалуецца! Я проста балдзею ад гэтага. Нам сказалі, што троечнікаў не возьмуць у Японію. Аднак і гэта многім да фені — спрэс дафенізацыя. Наша дырэктрыса сказала, што за 50% "троек" за трыместр будуць адлічваць, бо ў нас 7-ых класаў ажно пяць, а напрыканцы трыместра зробяць толькі чатыры. Мы ж думаем і спадзяемся, што акрамя Лёвы нікога не выключаць. 3-за яго мы сталі амаль што самым дрэнным класам у школе. Калі Іра сядзіць на старастаце і там пытаюцца: "Хто разбіў плітку ў туалеце?", то ўсе адразу пазіраюць на Іру і кажуць, што гэта Лёва. Яна, бедная, ледзь не згарае ад сораму і чырвані на твары. I так амаль заўсёды — перажывае за яго больш, чым ён сам.

На гэтым — бывай.

Твая Наташа."

"Добры дзень, Анжэла!

Гэта Верка-салодкая цукерка. Жыву я ОК, толькі вучыцца стала не надта. Думкі іншым занятыя. Ды і гуляць мы сталі больш. На вуліцы больш клёва, чым у кватэры. Часта збіраемся на "П'яным дворыку", бывае, што і півам балуемся, а то і шампунню. Але так, каб дома не дасталі. Бо быў адзін выпадак, калі Танька пасля дня варэння ледзь дамоў дабралася, так "піва" яе разабрала. Добра, што продкаў дома не было.

Ты прасіла напісаць табе прозвішча і імя новага хлопца. А навошта табе гэта? Хочаш закадрыць? Можаш, бо ён круты (дэбіл, але адначасова гэткі кіска). Дык вельмі хочаш? Ладна, так і быць: ведай маю дабрыню — яго завуць Ілля. Уродзіна, якіх свет не бачыў. Амбал ды яшчэ і затарможаны. Z.В. (для не вельмі кемлівых тлумачу: Z.В. па-нямецку zum Веіsріеl — напрыклад. Дык вось, Z.В., выклікае яго матэматычка, правіла лёгкае, а ён стаіць, пазірае, як баран на новыя вароты, і смяецца (трохі перабольшваю — усміхаецца). Альбо вось яшчэ:усе хлопцы масоўкай, Z.В., за Оляй альбо за Ірай ганяюцца (ну, каб пацягаць за некаторыя месцы), а ён стаіць, як слуп, пазірае і ўсміхаецца. Наогул, цяжкі выпадак.

У клубе экалогіі нядаўна мы з Зінай напісалі дзве навуковыя працы і накіравалі на гарадскі конкурс: замяралі кіслотнасць дажджу з дапамогай спецыяльнай лакмусавай паперкі і кіслотнага альбо каўстычнага асяроддзя. А яшчэ мы, аднаклубнікі, перапісваемся з замежнікамі па электроннай пошце. Класна атрымліваецца. I на наш англійскі добра ўплывае.

А вось яшчэ прыклад ненармальнасці Юркі. Перад урокам фізры мы прыйшлі ў залу. Настаўніка яшчэ не было. У кутку былі звалены маты. Мы паклалі адну побач з кучай, на яе ляглі Оля і Іра, а мы хацелі зрабіць бутэрброд — пакласці на іх яшчэ адну мату і на яе лёг бы яшчэ хто-небудзь. Дык вось, бліжэй да дзела (а мо без сарочкі да цела?). Оля і Іра ляглі на мату жыватом уніз, не паспелі мы накрыць іх яшчэ адной матай, як падбягае Юрка і так запраста кладзецца на Олю жыватом уніз (ну, і атрымліваецца нібыта яны... увогуле, зразумела). Мы з Нінай скінулі яго з Олі, а тая паслала яго на хутар "бабочек" лавіць. А ён усё кідаўся, нібыта зноў хацеў легчы на яе. Што гэта было: праяўленне пачуцця, ці проста інстынкт, я і не ведаю.

А чаму Дзіма пасля ўрокаў не аддае табе тваю куртку? Чаму ён кідае яе на падогу? Мо ён нешта не тое даведаўся пра Алекса? Дакладней, пра цябе з Алексам? Ты там будзь асцярожнай, не захапляйся і не зводзь многіх хлопцаў адразу, бо там цябе не будзе каму абараніць — мы далёка, а продкам сваім ты пра гэта не раскажаш. I так пішаш, што часам падазрона на тваю брудную куртку пазіраюць. Глядзі, а то раскусяць сапраўдную прычыну гэтага і давядзецца не гамбургерамі частавацца, а бярозавай кашай. Ці мо там у вас бярозы не растуць і няма з чаго дубцы рабіць? Але калі заслужыш, то знойдуць чым тваю попку палашчыць. I не так, як Дзіма, будзеш даўжэй помніць.

Гэта я табе адказала на тваё пісьмо, а зараз буду расказваць пра нашае жыццё.

Два тыдні таму мы дзяжурылі па школе. Во крута было! Амаль увесь час мы спазняліся на 15 хвілін на ўрокі (то ў сталовай трэба было сталы выцерці, то лесвіцы падмясці, то яшчэ нейкай халеры). За тыдзень да дзяжурства Ніна Мікалаеўна наладзіла нам свята — Дзень нараджэння школьнай рэспублікі, у нас у школе ёсць свой прэзідэнт і ўсё астатняе начальства. Дык вось, прыдумалі мы свае грошы — "шкалярыкі" (я табе паклала іх у канверт), і трэба было іх зарабіць як мага больш, бо ў канцы дня быў святочны аўкцыён. Мы зараблялі грошы так: кожны прынёс з дому нешта смачненькае і мы адкрылі бар. Ён аказаўся самым папулярным і мы зарабілі 128 "шкалярыкаў". За іх мы купілі "пяцёрку" на бліжэйшай кантрольнай для аднаго чалавека і пацалунак Ніны Мікалаеўны кожнаму. Во нацалавалася вучылка!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x