Сяргей жа канчаткова топнуўся. Ён пачаў нават прыставаць да Зінкі і лапаць яе за... задніцу. Яна, вядома ж, была проста шчаслівая, але выдавала сябе пакрыўджанай. Як твая Сільвія, пра якую ты пісала, і якая таксама "тащится" ад лапання ці стукання па попе. А вось Кірыл абнаглеў канчаткова. Ён пачаў распускаць рукі, прычым па-дурному, разумееш? I нясе розную ахінею. Балбоча, як індык. I як індык важна надзьмуты. А калі пра ўсіх іх разам сказаць, то саманадзейныя і самазадаволеныя олухі, да таго ж з гіпертрафіраванай (во слова прыдумала) ганарлівасцю.
Мы прыдумалі для іх назву, як для класа прасцейшых: каністры. Праўда, у а,дказ яны называюць нас як членістаногіх — чамаданамі з адарванымі ручкамі. Калі Тона тупа спытала, чаму, Кірыл адказаў: "Кепска насіць, але і кінуць шкада." Няўжо і праўда вашы хлопцы такія анёлы, што ўсё робяць толькі з дазволу? Тады як разумець, што Дзіма спрабуе прытуліць цябе ў кутку, а Алекс пад ручку цябе на вуліцы бярэ? Ой, нешта тут не так, без шампуні не разбярэшся. Вось прыедзеш у Мінск, тады ўсё і высветлім. Калі не справімся самі, папросім Рамана. Ён то ўжо ўсё ў цябе праверыць. Разумееш?
А зараз пра дзяўчат. Па чутках, Соня закахалася ў дзевяцікласніка. Не важна, што старэйшы, сэрцу не загадаеш. Хоць гэтая ціхоня-Соня не такая ўжо і ціхоня. Калі яна добра дастане каго-небудзь з хлопцаў, то, здаецца, не ідзе, а плыве па калідоры ад задавальнення. Хімічка прыкмеціла гэта і часта выгаворвае ёй: "Я тваю паходку на бацькоўскім сходзе прадэманструю. Хай усе ведаюць, якая ты балерына: як з мякіша куля." А Вера розум страціла ад захаплення нейкім Паўлікам, не памятаю, з якога ён класа. Падобна, што ў яе каханне да гэтага Паўліка. А калі пра ўсіх — то клушы яны. Сапраўды, чамаданы з адарванымі ручкамі. Не могуць спакойна выбраць хлопца і кахаць і кахацца.
На гэтым канчаю, каб табе не было многа чытаць, а то яшчэ "двойкі" пачнеш атрымліваць, альбо пра Дзіму свайго забудзешся. А пра Рамана напішу ў наступным пісьме. Тут зноў такое было, такое...
А на развітанне табе адна задачка. Хочаш даведацца, як адносіцца да цябе твой кавалер? Тады падлічы колькасць літар: поўнае яго імя + колькасць гадоў, падзялі на два, + лік тваіх гадоў, адымі колькасць літар твайго поўнага імені і прозвішча. Калі атрымаецца 10,5 — каханне закончыцца слязамі. Калі ж будзе 15,5 — ён пацалуе цябе.
Старайся."
"Добры дзень, Анжэла!
Твая любімая (спадзяюся, што не памыляюся?) сяброўка Зінка шле табе прывет ад сябе і ад маіх (і тваіх, дарэчы, таксама) вясковых каляжанак. На зімовых канікулах я была ў вёсцы, у дзеда. Калі шчыра табе сказаць, то ўсюды добра, а ў вёсцы лепей. I людзі там жывуць, як у Бога за пазухай. Ці мо гэта толькі так здаецца пасля гарадскога грукату? У вёсцы я сустрэла Ларысу і яе брата Міхася. Расказала ім пра цябе і пра твае прыгоды-нягоды (не пра ўсе, вядома). Яны трохі зайздросцяць, што ты стала замежнай паненкай, і баяцца, што не захочаш з імі размаўляць, а не тое што цалавацца з Міхасём. Пра Дзіму твайго я не сказала нічога. Міхась згадаў, як мы разам хадзілі па каровы. А ты помніш?
Помніш, як ты хлопцаў вяроўкай лупіла, каб не лапалі? Помніш, як засмаліла Міхасю, што ў таго чырвоны пісяг цераз увесь лоб цэлы тыдзень трымаўся? Ён помніць і сказаў: "Напішы, хай прыедзе летам да нас. Мы яшчэ пазмагаемся." Не ведаю, што ён меў на ўвазе: змагацца на вяроўках, што для васьмікласніцы (будучай) і сямікласніка (яго) занятак не вельмі ганаровы? Ці мо змагацца ў лапанні і пацалунках? Але ж у цябе зараз вопыт замежны, не толькі Міхась, а мо і мінскія хлопцы не патрафяць. Жартую, не крыўдуй.
У школе стала сумна. Часта я так стамляюся, што раніцай ледзь устаю і брыду ў школу як на аўтапілоце.
Нядаўна пасля ўрокаў мы мудрылі над плакатам пра СНІД. Можаш уявіць, што і як там было. Пасля гэтага цэлы тыдзень уся школа не магла супакоіцца ад нашага антыСНІДу. А ў вас такія прыколы бываюць? Ці ў вас няма СНІДу? У нас тут проста страх? Аказваецца, самая галоўная сталіца СНІДу не Мінск, не Віцебск, а Светлагорск. Ты глядзі там, асцерагайся, бо тады і нашыя плакаты не дапамогуць.
Старэйшая сястра Веры нядаўна мела такое няшчасце, што і апісаць табе немагчыма. Яна вучыцца на другім курсе універсітэта. Там яна ўлялюскалася ў вельмі прыгожага і сімпатычнага хлопца, з-за якога сохлі ўсе дзяўчаты іхняга курса. Яны ледзь не пісалі ад яго. Верына сястра асмелілася і першая напісала яму пісьмо. На наступны дзень ён прапанаваў ёй сустрэцца. 3 той пары яны часта сустракаліся, гулялі ў парку, хадзілі ў "Макдуху", у "Іспанскі куток", бо хлопец ён быў не толькі прыгожы, але і з багатай сям'і, з новых рускіх. Аднак неўзабаве абрынулася бяда. Высветлілася, што ён наркаман. А бацькі яго жывуць у Светлагорску. Для Верынай сястры гэта было трагедыяй. Як патлумачыў той хлопец, ён пачаў калоцца з-за таго, што нікому быў непатрэбны. А сястра прызналася, што кахае яго і ён патрэбны ёй. Ён не хацеў верыць гэтаму, казаў, што яна не такая, як усе, што дзеля яе ён гатовы завязаць. Аднак лячэнне не дапамагло. Праз месяц ён памёр ад перадазіроўкі. Верынай сястры пакінуў цёплае і вельмі шчырае і шчымлівае пісьмо. Гэта ўсё, што засталося ад яе кахання. А пасля пачалося — дактары, уколы, праверкі для сястры, самой Веры і яе бацькоў. Проста страх. I гэта спатрэбіцца мне для кнігі. Такога не выдумаеш.
Читать дальше