Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уяўляю, як ваш загадчык прасіў-загадваў: "А гэтаму фанціку — станцаваць з Татам..." А гэтаму фанціку — пацягаць за вушы Попу..." Ой, не магу, пішу, і то заходжуся ад смеху, во, бачыш, кроплі на паперы. Гэта слёзы ад смеху. "Гэтаму ж фанціку абняць Папа..." "...пацалаваць Пастара..." "злавіць Ліса і пакатацца на ім ."

Ну, ты і выдала. Толькі прызнайся, нічога не выдумала? Калі не, то я прашу выслаць нам адрасы гэтых хлопцаў. Тут адразу цэлы кош ахвотніц перапісвацца з імі з'явіўся. Уяўляеш? Прыносіць паштальён пісьмо. "Ад каго?" "Ад Попы". "Хто напісаў?" "Тата." Ужо зараз на перапынках мы толькі тое і робім, што прыкалваемся тваімі прозвішчамі. Уяўляеш? А нехта нават пажартаваў: "Вось выйдзе Анжэла замуж за Попу, прыедзе сюды ў госці і..."

Усё, канчаю, бо ад смеху жывот баліць. Пайду лячыцца. А ты не забудзься пра адрасы.

I яшчэ. Калі ты не разгадала малюнак у папярэднім пісьме, то ён азначае: яно, сэрца, значыць, стогне.

Пакуль. Твая Наташка."

7

Каханне...

Хто не спрабаваў разабрацца ў ім, асэнсаваць, зразумець, злавіць гэтую жар-птушку за шматфарбны пушысты хвост?

Аднак, нават сабраўшы ўвесь дагэтулешні вопыт, ці знойдзем тыя адказы, якіх няспынна, нястомна і абнадзеена шукае кожны з прыходам на гэты свет? Ці ёсць там гаючы рэцэпт, ратавальны агеньчык праўды і ісціны, ці ёсць падымальнае з каленяў спадзяванне?

Каханне ўсёахопнае, як паветра, і ўсёабдымнае, як неба. Але ці толькі?

Бо хіба і за межамі паветра не горнецца зорка да зоркі?

Хіба не магутная сіла неадольнага прыцягнення зводзіць у пары і кружляе вакол найгалоўнейшага эпіцэнтра — закаханасці, захопленасці, замілаванасці і без таго найдасканалы касмічны механізм зорак, планет, астэроідаў?

А хіба не каханне выпраўляе ў смяротны шлях тысячы Леанідаў, якія моцай сваёй неспатоленай захопленасці і безаглядна-марным імкненнем дасягнуць, дакрануцца да ўкаханай Зямлі спальваюць сябе, так і не дацягнуўшыся, не даткнуўшыся да яе, не адчуўшы яе пяшчоты, ператвараючыся ў імгненныя зіхоткія выбухі самага моцнага ў сусвеце пачуцця?

Хіба і не гэтая энергія жывіць і сілкуе не толькі сусвет, а і зямное каханне, робячы яго ўсёпаглынальным і ўсёстваральным?

Хіба не яна дае моцы і трываласці самой зямельцы, з якой пасля ахвотна п'юць жыцценараджальны нектар многія і многія?

Каханне — гэта спосаб спальвання жыцця. I ў гэтым сэнсе працягласць яго імгненная.

Каханне — гэта невыносна пакутлівае і затарможана маруднае ператварэнне жыцця ў попел. I ў гэтым сэнсе яно бязмерна доўгае і працяглае.

Але каханне — гэта і працяг самаіснага жыцця, і яго пераўвасабленне ў школу агранкі алмаза-кахання. I ў гэтым яго алмазная моц і непаўторная прыгажосць. У гэтым сэнсе яно бясконцае. Як бясконцае само жыццё, запачаткаванае і народжанае ў каханні.

Запачаткаванае між людзей Адамам і Евай, яно доўжыцца неабмежавальна доўга.

Але хіба імі яно запачаткавана ўвогуле? Хіба першапачатак ідзе ад людзей?

Вы бачылі, як скрушлівай маўкліваю слязой падае на тужлівую зямлю знічка?

I як слязамі роспачы ападае вечаровая раса неспатоленасці нябеснага захаплення прыгажосцю і дасканаласцю зямліцы?

Як зіхоткімі брыльянтамі аддзячвае світанкавы ранак кожнай травінцы за яе начную прыязнасць і прывабнасць, прыхільнасць і прасветленасць?

Вы звярталі ўвагу, як былінка хінецца да былінкі?

Як маларослы парастак цягнецца да недасяжна высокага?

Як безаглядна даверлівыя сланечнікі цалюткае лета круцяць сваімі жоўтымі галовамі за жаданым і ганарлівым сонцам, ажно пакуль не абвугліцца іхняя закаханасць, не счарнее-згарыць іхняе пачуццё і не ператворыцца ў прыцягальны ласунак, які дае насалоду смакошам і прарастае наступным летам новай безагляднай закаханасцю ў недасяжнае сонца?

Як маленькая кузурка, дацягнуўшыся да сябе падобнай, застывае ў заварожанасці пера,д цудоўным тварэннем прыроды?

Як белазубай усмешкай сустракае і лашчыць сваю сяброўку зоркалобы конь?

Як гнеўнымі перуновымі самастрэламі расплачваецца зіхатлівая маланка за маўклівасць непачутага захаплення зямной красой і дасканаласцю?

Як таямніча-загадкава і зачаравана-цнатліва згінаецца да зямлі ганарлівая шматфарбная вясёлка і не можа спатоліць прагнай цікаўнасці, не можа адарвацца ад зялёнасці поля ці вадзяной альбо валошкавай сінечы, пакорліва схіліўшыся ў ціхім безадказным запытанні, шчыра прытуліўшыся вуснамі да цёплага твару зямліцы і п'ючы яе сілкавальныя сокі для падтрымання і сілкавання нябеснай закаханасці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x